Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 89 госцяў анлайнСЕНАКОСНЫЯ, АБО КАСЕЦКІЯ |
486. Раговіч. Вянок беларускіх народных песень. Мн., 1988, с. 68.
Ветрычак вее, сонейка грэе, Люлі, люлі, сонейка грэе.
А мой міленькі касіць не ўмее, Люлі, люлі, касіць не ўмее.
Узяў касіцу, пайшоў касіці, Люлі, люлі, пайшоў касіці.
А мне, маладзе, абед варыці, Люлі, люлі, абед варыці.
Абед гатую, бяду бядую, Люлі, люлі, бяду бядую.
Каб мой абедзік хаця зварыўся, Люлі, люлі, хаця зварыўся.
Каб мой міленькі не знаравіўся, Люлі, люлі, не знаравіўся.
Ой, як згатую, панясу есці, Люлі, люлі, панясу есці.
Скасіў міленькі, што недзе сесці, Люлі, люлі, што недзе сесці.
487. Булгаковский, с. 51. Зап. на Піншчыне.
Зажурылася малада ўдованька, Што не кошана зялёна дуброванька. — Не журыся, малада ўдовачка, Будзе скошана зялёна дубровачка. Будзем наймаці касары маладыя, Будзем плаціці па чатыры златыя. — Касары косяць — ветрык павявае, Маё сенца ад сонца пасыхае.
488. Гілевіч, 1973, с. 49. Зап. у в. Альсневічы Мядзельскага р. ад Лёні Хілы.
А ў лузе касец косіць, А ў лузе касец косіць Ды, прылёгшы, галосіць. — А чаго, касец, плачаш, А чаго, касец, плачаш, А ці твая каса тупа? Ці твая каса тупа, Ці твая каса тупа, Ці твая жана скупа? — А мая каса востра, А мая каса востра, А мая жана жостра. Прынясла палуднаваць, Прынясла палуднаваць У маленькім адлівачку, I хлеба скарыначку, Цыбулькі быліначку, Цыбулькі быліначку I солі драбіначку.
489. Шырма, 3, с. 173, № 111. Зап. У. Урбановіч у
На лугу касцы косяць, Косяць, косяць ды мыляюцца, На мяне ўглядаюцца, Што я тонка, высока, Што я бела, румяна, Хораша ўбрана, На лугі я паслана. |