Першаму сакратару ЦК

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 107 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Першаму сакратару ЦК

 

Першаму сакратару ЦК КПБ тав. М.М.Слюнькову Сакратару і

члену Бюро ЦК КПБ тав. Кузьміну А.Т.

 

 

Копіі:

Міністэрству культуры БССР.

Дзяржаўнаму камітэту БССР па кінематаграфіі.

Дзяржаўнаму камітэту БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Дзяржаўнаму камітэту БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Акадэміі навук БССР.

 

Творчым саюзам:

Саюзу пісьменнікаў БССР.

Саюзу мастакоў БССР.

Саюзу кампазітараў БССР.

Саюзу кінематаграфістаў БССР.

Саюзу архітэктараў БССР.

Саюзу журналістаў БССР.

Беларускаму тэатральнаму аб'яднанню.

Таварыству аховы помнікаў.

Газеце "Літаратура і мастацтва".

 

 

21 студзеня 1988 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. У студзені - лютым гэтага года спаўняецца 125 гадоў з пачатку паўстання 1863 г. у Полынчы, Беларусі і Літве.

Заслугі Кастуся Каліноўскага перад рэвалюцыйным рухам і беларускай культурай неаспрэчныя.

У яго дзейнасці знайшлі ўвасабленне найбольш радыкальныя тэндэнцыі паўстання 1863 года. Як правадыр і тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыі ўвайшоў ён у гісторыю грамадскай думкі і рэвалюцыйнага руху Беларусі і Літвы. Дзейнасць К.Каліноўскага трэба разглядаць як адну з найбольш смелых і нязменных спроб ажыццявіць на практыцы і

ўвасобіць у жыццё рэвалюцыйныя праграмы М.Г.Чарнышэўскага, М.А.Дабралюбава, А.І.Герцэна.

Веліч К.Каліноўскага ў тым, што ён выступіў непахісным абаронцам інтарэсаў прыгнечанага і бяспраўнага сялянства, прысвяціўшы гэтай высакароднай мэце незвычайны талент мысліўца, публіцыста і рэвалюцыянера. Ён не толькі здолеў узняцца да прызнання неабходнасці класавай барацьбы і народнай рэвалюцыі, як сродку карэннай перабудовы грамадства, але і заклікаць беларускіх сялянаў на барацьбу і павяржэнне царскага самаўладства, разглядаючы іх выступленне як складовую частку агульнарасійскай сялянскай рэвалюцыі, што рыхтавалася вялікімі рускімі рэвалюцыянерамі-дэмакратамі. Ідэі ўтапічнага сацыялізму, рэвалюцыйнага дэмакратызму і нацыянальнага вызвалення, якія прапагандавалі К.Каліноўскі і яго паплечнікі па рэвалюцыйнай барацьбе, падрыхтавалі ў Беларусі глебу для ўспрыняцця ідэй навуковага сацыялізму, а ў далейшым дапамагалі беларускім рэвалюцыянерам уключыцца ў стварэнне Рускай секцыі Інтэрнацыянала (1870) у агульнаеўрапейскі рабочы рух.

Вялікая заслуга К.Каліноўскага ў тым, што яго рэвалюцыйная дзейнасць з'явілася паказчыкам абуджэння нацыянальнай і сацыяльнай свядомасці беларускага народа і садзейнічала гэтаму абуджэнню. Ён унёс прыкметны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, быў творца беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыкі, беларускай дэмакратычнай прэсы, выдавец першай газеты на беларускай мове. Ён стварыў першае ў гісторыі народаў нашай краіны рэвалюцыйнае выданне для працоўных мас, для сялянства - нелегальную газету "Мужыцкая праўда". 3 імем К.Каліноўскага звязана самабытная старонка ў гісторыі беларускай паэзіі.

Веліч К.Каліноўскага і ў тым, што свой кароткі жыццёвы шлях ён прайшоў як сапраўдны народны герой. Ён уражваў паплечнікаў і сучаснікаў выключнай мужнасцю, стойкасцю, смеласцю, воляй, беззапаветнай адданасцю ідэалам вызваленчай барацьбы, непахіснай упэўненасцю ў перамозе народнай справы. Незвычайныя асабістыя якасці К.Каліноўскага, як і іншых герояў паўстання 1863 г., паслужылі прыкладам для выхавання наступных пакаленняў барацьбітоў з самадзяржаўем - пралетарскіх рэвалюцыянераў. Характэрна, што ў аднаго з байцоў ленінскай гвардыі - Камо (С.А.Тэр-Петрасяна), якога У.І.Ленін характарызаваў "як чалавека зусім выключнай адданасці, адвагі і энергіі", сярод асабістых рэчаў знаходзіўся і літаграфаваны партрэт К.Каліноўскага. Гэта яскравае сведчанне павагі Камо да асобы К.Каліноўскага.

Уплыў асабістых якасцяў беларускага рэвалюцыянера, на погляд некаторых даследчыкаў К.Каліноўскага, зведаў і палымяны рыцар рэвалюцыі, чалавек крыштальнай

маральнай чысціні і высокай духоўнай культуры - Фелікс Дзяржынскі, бацька якога ў студэнцкія гады быў сябрам К.Каліноўскага.

Імем Каліноўскага даражылі і беларускія партызаны, якія абаранялі Савецкую ўладу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і людзі, што аднаўлялі разбураную вайной гаспадарку. I ў нашы дні, будуючы камунізм, што, паводле слоў У.І.Леніна, "патрабуе самага працяглага, самага ўпартага, самага цяжкага гераізму масавай і будзённай работы, мы адчуваем дабратворны ўплыў сапраўды вялікіх герояў мінулага, да ліку якіх належыць і К.Каліноўскі.

Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве выклікала радасць і хваляванне, прыліў энергіі і надзею на развіццё рэвалюцыйнага руху ў Еўропе ва ўсіх рэвалюцыянераў.

А.І.Герцэн у "Колоколе" адстойваў права народаў не толькі Польшчы, але Украіны і Беларусі на самавызначэнне. Ён пісаў польскаму Цэнтральнаму нацыянальнаму камітэту: "Што да нас, дык нам лёгка з вамі ісці: вы ідзяце ад прызнання правоў сялянаў на зямлю, якую яны апрацоўваюць; вы прызнаяце права ўсялякага народу распараджацца сваім лёсам. Гэта нашы асновы, гэта нашы догмы, нашы сцягі... Скажам сумесна з палякамі: быць Літве, Беларусі, Украіне, з кім яны быць хочуць, альбо ні з кім, толькі б волю іх пазнаць не падробную, а сапраўдную".

Мы нагадаем словы У.І.Леніна, сказаныя пра Герцэна, якія характарызуюць непасрэдныя погляды У.І.Леніна на рэвалюцыйныя падзеі 1863 г.: "Калі ўся зграя рускіх лібералаў адхлынула ад Герцэна за абарону Польшчы, калі ўсё "адукаванае грамадства" адвярнулася ад "Колокола", Герцэн не збянтэжыўся. Ён працягваў адстойваць свабоду Польшчы і бічаваць ліхадзеяў, катаў, вешальнікаў Аляксандра II. Герцэн выратаваў чэсць рускай дэмакратыі".

Мы ведаем, як прыхільна ставіліся да рэвалюцыйных падзей ў Полынчы, Беларусі, Літве К.Маркс і Ф.Энгельс, як яны ўсе свае творчыя сілы, энергію, свой вялікі аўтарытэт у міжнародным рэвалюцыйньгм руху накіроўвалі на дапамогу змагарным народам, абаранялі іх правы на самавызначэнне, арганізоўвалі збор сродкаў для паўстанцаў, рыхтавалі нямецкі легіён для падтрымкі змагароў, арганізоўвалі кампаніі салідарнасці рабочага класа еўрапейскіх краін з паўстанцамі, выкрывалі прадажную палітыку еўрапейскіх краін у дачыненні да "польскіх падзей".

На думку К.Маркса і Ф.Энгельса, пры станоўчым развіцці падзей гэта рэвалюцыя магла стаць зыходным момантам агульнаеўрапейскай рэвалюцыі. Яны разлічвалі, што рэвалюцыйныя падзеі дадуць штуршок рускай рэвалюцыі, дзе ў народных масах працягвалася рэвалюцыйнае хваляванне, выкліканае вынікамі рэформы 1861 г., якое, злучыўшыся з рускай рэвалюцыяй, перакінецца ў Германію. Яны лічылі, што ў Еўропе

зноў шырока адкрылася эра рэвалюцый. Асабліва гэтая ўпэўненасць прыйшла пасля таго, як за рэвалюцыйнымі падзеямі 22 студзеня 1863 г. у Польшчы, у лютым і сакавіку ўспыхнула паўстанне ў большасці месцаў Беларусі і Літве, якое адразу набыло дэмакратычны, сапраўды масавы характар.

К.Маркс і Ф.Энгельс адразу звярнулі ўвагу не толькі на гераізм паўстанцкіх атрадаў на Гродзеншчыне, Міншчыне, Магілёўшчыне, але ў першую чаргу на характар, мэты паўстання. Так, 8 красавіка 1863 г. Ф.Энгельс у сваім лісце да К.Маркса звяртае ўвагу, што Літоўскі (К.Маркс і Ф.Энгельс, як і большасць публіцыстаў таго часу, нярэдка ўжывалі ў адносінах да Беларусі старую гістарычную назву Беларусі і Літвы - "Літва") рух - цяпер самае важнае, бо ён

1)  выходзіць за межы кангрэсовай Польшчы;

2)  у ім прымаюць больш удзел сяляне, а бліжэй да Курляндыі яно набывае нават прамы аграрны характар.

Аналізуючы поспехі і няўдачы паўстання, К.Маркс і Ф.Энгельс прыйшлі да высновы, што, нягледзячы на паражэнне, яно мела міжнароднае значэнне. Што да Расіі, дык дзякуючы гэтаму паўстанню, яна наблізілася яшчэ болей да канкрэтных рэвалюцыйных пераўтварэнняў.

Пасля паражэння паўстання многія беларусы эмігрыравалі на захад, атрымалі магчымасць працягваць рэвалюцыйную дзейнасць. I многія пайшлі гэтым шляхам далей, у класавых бітвах заваявалі еўрапейскую і сусветную вядомасць. На долю тых, хто трапіў у рукі карнікаў і быў сасланы ў Сібір (а такіх аказалася каля 50 тыс. чалавек) выпалі вялікія выпрабаванні і цяжкасці. Яны склалі другую, найбольш значную хвалю палітычных ссыльных. Многія з іх пакінулі значны след у вывучэнні Сібіры і набылі шырокую вядомасць (напр. І.Д.Чэрскі, Б.І.Дыбоўскі).

Асаблівую цікавасць уяўляюць удзельнікі паўстання ў Беларусі, якія потым актыўна супрацоўнічалі з К.Марксам і Ф.Энгельсам.

Да іх ліку належаць Антон Трусаў і Валеры Урублеўскі. У Еўропе А.Трусаў актыўна ўключаецца ў рэвалюцыйны рух, удзельнічае ў стварэнні Рускай секцыі Інтэрнацыянала, выбіраецца яе сакратаром. Яго імя стаіць пад усімі калектыўнымі пасланнямі Камітэта Рускай секцыі. К. Маркс даў згоду прадстаўляць Рускую секцыю ў Генеральным савеце, прыцягнуў яе членаў у групу партыйна-палітычных спраў Інтэрнацыянала. А.Трусаў -арганізатар, а затым укладальнік друкарні "Народное дело". Пра такіх людзей, як ён, К.Маркс гаварыў, што яны "выдатныя хлопцы" і сталі "лепшымі людзьмі партыі". Дзякуючы пастаяннаму супрацоўніцтву з правадырамі міжнароднага пралетарыяту,

А.Трусаў многа зрабіў і для выканання Рускай секцыяй узнятага на сябе абавязку: "быць пасярэднікам паміж рабочымі саюзамі ў Расіі і рабочымі саюзамі ў славянскіх землях".

Валеры Урублеўскі - выхадзец з дробнай шляхты, ураджэнец м. Жалудок Шчучынскага раёна, кіраўнік паўстанцкіх атрадаў на Гродзеншчыне. Па-сапраўднаму ваенны талент В.Урублеўскага раскрыўся пасля рэвалюцыі: 18 сакавіка 1871 г., калі ён стаў генералам Парыжскай камуны. 3 кастрычніка 1871 г. В.Урублеўскі - член Генеральнага савета I Інтэрнацыянала і сакратар-карэспадэнт Польшчы. Генерал Камуны карыстаўся поўным даверам К.Маркса і Ф.Энгелса. Яны прынялі ўдзел у арганізацыі нашым земляком славянскага мітынгу ў гонар 12-й гадавіны паўстання 1863 г. у Польшчы, Беларусі і Літве.

У сувязі з усім сказаным, хочацца зноў звярнуцца да артыкула У.І.Леніна "Памяці Герцэна":

"Рабочая партыя павінна памянуць Герцэна не дзеля абывацельскага славаслоўя, а для ўсведамлення сваіх задач, для ўсведамлення сапраўднага гістарычнага месца пісьменніка, які адыграў вялікую ролю ў падрыхтоўцы рускай рэвалюцыі.

.. .Ушаноўваючы Герцэна, пралетарыят вучыцца на яго прыкладзе вялікаму значэнню рэвалюцыйнай тэорыі, - вучыцца разумець, што беззапаветная адданасць рэвалюцыі і звяртанне з рэвалюцыйнай пропаведдзю да народа не прападзе нават тады, калі цэлыя дзесяцігодцзі аддзяляюць сяўбу ад жніва... Герцэн першы ўзняў вялікі сцяг барацьбы шляхам звароту да мас з вольным рускім словам".

Тут для нас у першую чаргу важны сам метадалагічны прынцып падыходу У.І.Леніна да ўшанавання памяці вялікіх рэвалюцыянераў, якія сваімі дзеяннямі, сваёй самаахвярнсцю ў служэнні рэвалюцыі, сваім гарачым публіцыстычным словам сцвярджалі палітычную, сацыяльную, нацыянальную самасвядомасць народа, падрыхтоўвалі да новых рэвалюцыйных бур.

Такое ўшанаванне памяці сваіх герояў-рэвалюцыянераў, перш-наперш патрэбна ўсім свядомым пралетарыям, а цяпер усяму народу, бо гэта,

па-першае, вучыць народныя масы "вялікаму значэнню рэвалюцыйнай тэорыі", дапамагае асвойваць яе;

па-другое, дае вялікі прыклад не толькі для наступных пакаленняў рэвлюцыянераў, прыклад самаадданага служэння справе рэвалюцыі, справе нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення свайго народа ад прыгнёту самаўладства;

па-трэцяе, выхоўвае народныя масы ў пазнанні класавай барацьбы, дапамагае сцвердзіць яго класавую і нацыянальную самасвядомасць;

па -чацвёртае, выхоўвае патрыятызм народных мас, іх рэвалюцыйную годнасць і гонар за вялікіх пачынальнікаў у рэвалюцыйным руху;

па-пятае, дае магчымасць народным масам глыбей пазнаць сутнасць, ролю і значэнне інтэрнацыянальных сувязяў рэвалюцыянераў, інтэрнацыянальнай дапамогі народу-паўстанцу з боку другіх рэвалюцыянераў і народаў, што дае вялікую магчымасць у фарміраванні інтэрнацыянальных пачуццяў народных мас;

па-шостае, мае вялікае значэнне і для сучаснага вопыту ўсяго міжнароднага рэвалюцыйнага руху таму, што ўсе прыгнечанні народа не застаюцца беспакараныя, што народныя масы заўсёды вылучаюць з сваіх шэрагаў дзеячоў, якія вядуць іх на рашучае рэвалюцыйнае змаганне, што палымяная пропаведзь рэвалюцыянераў і іх самаахвярнасць не прападаюць, што яны заўсёды служаць жыватворным асяроддзем для ўдзячных нашчадкаў;

і апошняе, калі б дэспатызм змог толькі над некалькімі пакаленнямі ў свеце працаваць спакойна, без пратэсту супраць яго, ён бы мог навекі лічыць забяспечаным сваё панаванне. Двух пакаленняў яму было б дастаткова, каб перакруціць, перайначыць на сваю карысць сумленне, нораў і дух народа. Вось чаму рэвалюцыя, якая нават церпіць паражэнне, не гіне бясследна, бо яна робіць немагчымым для дэспатызму перайначыць, перакруціць і пакарыць волю, розум, нораў, сумленне народа, ператварыць народныя масы ў пакорлівых істот. Яна падрыхтоўвае новыя пакаленні людзей для болын рашучых рэвалюцыйных выступленняў.

Прымаючы пад увагу тую вялікую ролю, якую адыграў К.Каліноўскі ў духоўным фарміраванні беларускага народа, а таксама ролю паўстання 1863 г. у фарміраванні сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці нашага народа, у падрыхтоўцы яго да далейшых рашучых рэвалюцыйных дзеянняў, прымаючы пад увагу тыя інтэрнацыянальныя сувязі кіраўнікоў паўстання з правадырамі міжнароднага руху К.Марксам і Ф.Энгельсам, выказваем спадзяванне, што партыйныя і савецкія органы нашай рэспублікі прымуць адпаведныя рашэнні для ўшанавання памяці герояў паўстання 1863 г. і яго кіраўніка Кастуся Каліноўскага.

Для ўсенароднага ўшанавання памяці прапануем:

  1. Стварыць музей паўстання 1863 г. у г. Мінску ці ў бліжэйшым зручным месцы каля Мінска (Напр., у вёсцы Плябань Маладзечанскага раёна каля чыгуначнай станцыі Уша, дзе пахаваны паўстанцы 1863 г. на чале з кіраўніком атрада Юльянам Бакшанскім. Там знаходзіцца будынак былога касцёла, які можна пасля рэстаўрацыі прыстасаваць пад музей).
  2. Стварыць музей К.Каліноўскага на яго радзіме ў г.п. Свіслач.
  3. Стварыць помнікі К.Каліноўскаму ў гарадах Мінск і Гродна і на радзіме К.Каліноўскага ў г.п. Свіслач. Прапаноўваем аб'явіць збор сродкаў на стварэнне
    музеяў і помнікаў, наладзіць правядзенне суботнікаў. Спадзяемся, што ўсе творчыя калектывы, навучальныя ўстановы, насельніцтва рэспублікі, камсамол і піянерыя адгукнуцца на гэты патрыятычны заклік і дапамогуць у гэтай высакароднай справе.
  4. Выдаць творы К.Каліноўскага, куды б увайшлі яго публіцыстычныя артыкулы з "Мужыцкай праўды", "Пісьмы з-пад шыбеніцы", матэрыялы следчай камісіі, успаміны пра дзейнасць К.Каліноўскага іншых рэвалюцыянераў і іншыя матэрыялы і дакументы.
  5. Выдаць матэрыялы і дакументы пра паўстанне 1863 г. у Беларусі.
  6. Выдаць факсімільнае выданне ўсіх вядомых нумароў "Мужыцкай праўды".
  7. Арганізаваць чытанні, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння К.Каліноўскага і 125-годдзю з пачатку паўстання 1863 г., мастацкую выстаўку, стврыць мастацкія і дакументальныя фільмы, прысвечаныя гэтым падзеям і г.д.

Час загадвае, што ў гэтай справе ніхто не павінен марудзіць. Шчыра спадзяёмся, што рэспубліканскія ўстановы, газеты і часопісы адгукнуцца на гэты патрыятычны заклік.

 

 

Тэкст падрыхтаваў Анатоль Белы.

Зварот прыняты 19лютага 1986 г.

на пасяджэнні клуба "Спадчына"