Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 61 госцяў анлайнВобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве |
Старонка 1 з 3
Адразу ж пасля рэвалюцыі 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі многія застаўшыеся ў жывых удзельнікі паўстання ўзяліся за пяро, каб паведаць свету аб гераічных падзеях, якія ўскалыхнулі ўсю Еўропу, заставіўшы ўсіх рэвалюцыянераў зноў захвалявацца і пасля доўгага маўчання, абумоўленага паражэннем рэвалюцыі Вось чаму многім удзельнікам паўстання прыйшлося свае нататкі аб рэвалюцыйных падзеях пісаць нават у турме ці ў ссылцы. Адным гэта прыйшлося рабіць пад паліцэйскім прымусам, другім – пад уражаннем тых падзей, сведкамі якіх яны былі. Самая першая кніга аб падзеях паўстання “Записки о польском восстании 1863 года” была напісана ў Варшаўскай турме і выдадзена абмежаваным тыражом (“для службовага карыстання”) у Хаця аўтар быў канчаткова зломлены ў турме і павінен быў адмежавацца ад рэвалюцыйных поглядаў Кастуся Каліноўскага, але ён усё ж не адважыўся ачарніць чалавека, які ўвасабляў непахісную веру ў рэвалюцыю, з’яўляўся прыкладам адвагі для ўсіх рэвалюцыянераў. “Толькі адзін рэвалюцыянер, Канстанцін Каліноўскі, быў камісарам Гродзенскай губерні, і таму толькі там існавала хоць нейкая адміністрацыя”, – пісаў А.Авейдэ. У наступным годзе ў Парыжы была апублікавана кніга былога прадстаўніка Варшаўскага Цэнтральнага Нацыянальнага камітэта ў Парыжы Агатона Гілера “Гісторыя паўстання народа польскага ў 1861 – 1864 гг.”. У кнізе акрамя гісторыі паўстання быў змешчаны шэраг дакументаў, адозваў кіраўніцтва паўстання. Гэта кніга мае вялікае гістарычнае значэнне для нас, беларусаў, бо ў ёй упершыню былі змешчаны на мове арыгінала ў першым томе на старонках 326 – 337 адна з адозваў К.Каліноўскага і яго пісьмо “Ліст з-пад шыбеніцы”. Трэба адзначыць, што ў свой час некаторыя даследчыкі выказалі сумненне ў належнасці “Пісьмаў з-пад шыбеніцы” К.Каліноўскаму. Лічылі, што калі гэта не падтасоўка, то, мабыць, добрая перапрацоўка аўтарам кнігі. Але ў
1 Маркс К., Энгельс Ф. соч. – 2-е изд. – Т.30, с. 266. 2 Маркс К., Энгельс Ф. соч. – 2-е изд. – Т.30, с. 289. 3 Иосько. К.Маркс, Ф.Энгельс и революционная Белоруссия. Мн..1985 г.
|