Вершы

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 546 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вершы

 

КУРАПАЦКАЕ  АБУДЖЭННЕ

 

Многатысячных рук калыханне,

Вусача ўдратаваны партрэт…

--Злыдням-катам няма даравання!

Праўда судзіць—чуваць на ўвесь свет.

 

Годзе страху гарбаціць нам плечы,

Вырываць і сушыць карані,

Мы ачысцім свій край векавечны

Ад гайні бездухоўя, хлусні!

 

Ліха сыкае злосна ў засадзе

І рыхтуе рысіны скачок:

“Курапаты вам новыя зладзім,

Пакладем у магільны пясок!..”

 

Сыкай, сыкай, драпежнае ліха,

За крывавыя локці кусай,

Можа лопнеш ад злосці і пыхі,

Ды пакінеш навекі наш край!..

 

Многатысячных рук калыханне,

Вусача ўдратаваны партрэт…

--Злыдням-катам няма даравання!

Праўда судзіць—чуваць на ўвесь свет.

 

 

1.10.1989  г.

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЯ ДАРОГА

Нас Дарога Курапацкая

Ў жалобны бор вяла

Асвяціціць магілы брацкія

Асудзіць бясчынтва зла.

 

Да Дзядоў ішлі са свечкамі

І з малітваю ў душы

--Дай ім, Божа, шчаснай вечнасці

У завоблачнай цішы.

 

Раптам сіла сатанінская

Навалілася на нас—

Нібы град—удары дзікія

І атрутны ў вочы газ:

 

--Вось вам ваша “мова родная!”

--Вось вам ваш “свабодны край!”

--Вось вам  “памяць і гісторыя!”

--Вось вам! Вось вам! Атрымай!

 

Ад удараў мы хіліліся—

Напірала злая раць.

Што рабіць было? Маліліся

--Дай нам,  Божа, устаяць!..

 

Нас Дарога Курапацкая

Ў жалобны бор вяла

Асвяціціць магілы брацкія

Асудзіць бясчынтва зла.

 

 

15.11.2009  г.

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЯ БАЛАДА

То не сумны бор шуміць несуціхана,

То не дзяцел дзюбай стукае па соснах—

То ўспамін трывожны цэліцца з нагана

Ў сэрца мне—і боль мой невыносны…

 

Ставілі няшчасных ля глыбокай ямы,

Ад шалёных куляў падалі ахвяры…

Божа літасцівы! Змілуйся над намі,

Каб такога болей не спазналі!

 

Жудасна пясок магільны варушыўся—

Над яшчэ жывымі здзек чынілі каты,

Крык перадсмяротны над зямлёй насіўся—

Ну, за што! У чым мы вінаваты?!

 

Ну, за што, за што?  У чым мы вінаваты?!

Будзе суд над вамі, лютыя забойцы!

Звон набатны—Курапаты!.. Курапаты!..

Празвінеў на ўвесь Сусвет бясконцы.

 

То не сумны бор шуміць несуціхана,

То не дзяцел дзюбай стукае па соснах—

То ўспамін трывожны цэліцца з нагана

Ў сэрца мне—і боль мой невыносны…

 

 

4.05.2009 г

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКІЯ ЖУРАВЫ

 

Ой, не курлычце, журавы,

Над борам смутку і журбы,

Не плачце, птахі мілыя,--

Не растрывожце вечны сон—

Тут спяць ахвяры страшных дзён,

Забітыя нявінныя.

 

Сюды прыходзяць на Дзяды

За тры жалобныя вярсты

Нашчадкі расстраляных.

Стаяць са свечкамі ў руках

Перад распяццем на крыжах

Змалітвай пакаяннай…

 

Лятуць над борам журавы

Надмесцам жудаснай бяды,

Нібы над полем ратным.

Лунае вокліч угары,

Імкне за свет—“курлы, курлы…”,

А рэха—“Кура-паты!”.

 

 

12.11.2009 г.

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЯ  ЗЯЗЮЛЯ

 

Не кувай, зязюленька,

Засмучона-жаласна—

Я і так зажураны,

Мне і так не радасна!

 

З Бору Курапацкага

Аніяк не выйду я—

Кружацца над соснамі

Думкі-сны палынныя.

 

Крыж цяжкі пакутнікам

На плячах прынеслі мы—

Хай спакойна будзе ім

У нябеснай вечнасці.

 

Пера крыжам велічным

Мы стаім схіліўшыся,

Молім Усявышняга,

Каб не паўтарылася.

 

Каб не паўтарылася

Тое ліха страшнае,

Што драпежна знішчыла

Столькі люду нашага…

 

Не кувай, зязюленька,

Засмучона-жаласна—

Я і так зажураны,

Мне і так не радасна!

 

 

9.06.2009 г.

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЕ ГАЛАШЭННЕ

 

Маці-Зямля галасіла па дзецях,

Слёзы—як росы палыннай травы:

--Ой, мае дзеткі, так цяжка на сэрцы,

Што не пабачу вас болей жывых.

 

Што не спаткаю ні ў полі, ні ў лесе,

Не абагрэю пяшчотным цяплом,

Што не пачую я вашыя песні

Ані на нівачцы, ні за сталом!

 

Дзетачкі родныя, дзетачкі мілыя,

Спіце спакойна, мае незабыўныя!

 

Вам паламала нячыстая сіла

Крылы на ўзлёце, жыццё адняла.

Вы мне даруйце за ямы-магілы—

Вас ад бяды засланіць не змагла.

 

Буду жураўкай самотнай журыцца,

Буду зязюлькай сівою куваць.

Буду за душачкі вашы маліцца,

Буду бясконца па вас гараваць.

 

Дзетачкі родныя, дзетачкі мілыя,

Спіце спакойна, мае незабыўныя!

 

 

2.02.2010 г.

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЯ МАЛІТВА

 

Даруй грахі, прабач грахі нам, Божа Ўсемагутны,

Знімі з душы правінаў цяжкі груз,

Каб Курапацкіх лютых здзекаў і пакутаў

Не не зведала ўжо болей Беларусь.

 

Дабраславі, дабраславі нас, Божа Міласэрны,

Разладу каб не мелі між сабой,

І Курапатаў новых цень не лёг страшэнны,

Акроплены крывёю і слязой.

 

Абарані, абарані нас, Божа Літасцівы,

Ад сілы злой уладаю святой,

Абарані ад нелюдзімасці жахлівай,

Каб свій свайго не нішчыў за нішто.

 

Не дапусці, не дапусці, Ўсявышні, дзён гаротных,

Перадсмяротных стогнаў на зямлі,

Не дапусці, каб мы шукалі ворагаў народа,

Сваіх братоў забойцамі былі…

 

Даруй грахі, прабач грахі нам, Божа Ўсемагутны,

Знімі з душы правінаў цяжкі груз,

Каб Курапацкіх лютых здзекаў і пакутаў

Не не зведала ўжо болей Беларусь.

 

 

17.10.2009 г.

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЯ ДАРОГА

Нас Дарога Курапацкая

Ў жалобны бор вяла

Асвяціціць магілы брацкія

Асудзіць бясчынтва зла.

 

Да Дзядоў ішлі са свечкамі

І з малітваю ў душы

--Дай ім, Божа, шчаснай вечнасці

У завоблачнай цішы.

 

Раптам сіла сатанінская

Навалілася на нас—

Нібы град—удары дзікія

І атрутны ў вочы газ:

 

--Вось вам ваша “мова родная!”

--Вось вам ваш “свабодны край!”

--Вось вам  “памяць і гісторыя!”

--Вось вам! Вось вам! Атрымай!

 

Ад удараў мы хіліліся—

Напірала злая раць.

Што рабіць было? Маліліся

--Дай нам,  Божа, устаяць!..

 

Нас Дарога Курапацкая

Ў жалобны бор вяла

Асвяціціць магілы брацкія

Асудзіць бясчынтва зла.

 

 

15.11.2009 год, Менск

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЯ БАЛАДА

То не сумны бор шуміць несуціхана,

То не дзяцел дзюбай стукае па соснах—

То ўспамін трывожны цэліцца з нагана

Ў сэрца мне—і боль мой невыносны…

 

Ставілі няшчасных ля глыбокай ямы,

Ад шалёных куляў падалі ахвяры…

Божа літасцівы! Змілуйся над намі,

Каб такога болей не спазналі!

 

Жудасна пясок магільны варушыўся—

Над яшчэ жывымі здзек чынілі каты,

Крык перадсмяротны над зямлёй насіўся—

Ну, за што! У чым мы вінаваты?!

 

Ну, за што, за што?  У чым мы вінаваты?!

Будзе суд над вамі, лютыя забойцы!

Звон набатны—Курапаты!.. Курапаты!..

Празвінеў на ўвесь Сусвет бясконцы.

 

То не сумны бор шуміць несуціхана,

То не дзяцел дзюбай стукае па соснах—

То ўспамін трывожны цэліцца з нагана

Ў сэрца мне—і боль мой невыносны…

 

4.05.2009 год, Менск

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКІЯ ЖУРАВЫ

 

Ой, не курлычце, журавы,

Над борам смутку і журбы,

Не плачце, птахі мілыя,--

Не растрывожце вечны сон—

Тут спяць ахвяры страшных дзён,

Забітыя нявінныя.

 

Сюды прыходзяць на Дзяды

За тры жалобныя вярсты

Нашчадкі расстраляных.

Стаяць са свечкамі ў руках

Перад распяццем на крыжах

Змалітвай пакаяннай…

 

Лятуць над борам журавы

Надмесцам жудаснай бяды,

Нібы над полем ратным.

Лунае вокліч угары,

Імкне за свет—“курлы, курлы…”,

А рэха—“Кура-паты!”.

 

12.11.2009 года

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЯ  ЗЯЗЮЛЯ

 

Не кувай, зязюленька,

Засмучона-жаласна—

Я і так зажураны,

Мне і так не радасна!

 

З Бору Курапацкага

Аніяк не выйду я—

Кружацца над соснамі

Думкі-сны палынныя.

 

Крыж цяжкі пакутнікам

На плячах прынеслі мы—

Хай спакойна будзе ім

У нябеснай вечнасці.

 

Пера крыжам велічным

Мы стаім схіліўшыся,

Молім Усявышняга,

Каб не паўтарылася.

 

Каб не паўтарылася

Тое ліха страшнае,

Што драпежна знішчыла

Столькі люду нашага…

 

Не кувай, зязюленька,

Засмучона-жаласна—

Я і так зажураны,

Мне і так не радасна!

 

9.06.2009 г.

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЕ ГАЛАШЭННЕ

 

Маці-Зямля галасіла па дзецях,

Слёзы—як росы палыннай травы:

--Ой, мае дзеткі, так цяжка на сэрцы,

Што не пабачу вас болей жывых.

 

Што не спаткаю ні ў полі, ні ў лесе,

Не абагрэю пяшчотным цяплом,

Што не пачую я вашыя песні

Ані на нівачцы, ні за сталом!

 

Дзетачкі родныя, дзетачкі мілыя,

Спіце спакойна, мае незабыўныя!

 

Вам паламала нячыстая сіла

Крылы на ўзлёце, жыццё адняла.

Вы мне даруйце за ямы-магілы—

Вас ад бяды засланіць не змагла.

 

Буду жураўкай самотнай журыцца,

Буду зязюлькай сівою куваць.

Буду за душачкі вашы маліцца,

Буду бясконца па вас гараваць.

 

Дзетачкі родныя, дзетачкі мілыя,

Спіце спакойна, мае незабыўныя!

 

 

2.02.2010 г.

 

 

 

 

 

КУРАПАЦКАЯ МАЛІТВА

 

Даруй грахі, прабач грахі нам, Божа Ўсемагутны,

Знімі з душы правінаў цяжкі груз,

Каб Курапацкіх лютых здзекаў і пакутаў

Не не зведала ўжо болей Беларусь.

 

Дабраславі, дабраславі нас, Божа Міласэрны,

Разладу каб не мелі між сабой,

І Курапатаў новых цень не лёг страшэнны,

Акроплены крывёю і слязой.

 

Абарані, абарані нас, Божа Літасцівы,

Ад сілы злой уладаю святой,

Абарані ад нелюдзімасці жахлівай,

Каб свій свайго не нішчыў за нішто.

 

Не дапусці, не дапусці, Ўсявышні, дзён гаротных,

Перадсмяротных стогнаў на зямлі,

Не дапусці, каб мы шукалі ворагаў народа,

Сваіх братоў забойцамі былі…

 

Даруй грахі, прабач грахі нам, Божа Ўсемагутны,

Знімі з душы правінаў цяжкі груз,

Каб Курапацкіх лютых здзекаў і пакутаў

Не не зведала ўжо болей Беларусь.

 

 

17.10.2009 г.