Крыжаванка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 482 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Крыжаванка
Азначнік матэрыялу
Крыжаванка
Адказы
Усе старонкі

Крыжаванка

(да 25-годдзя клуба “Спадчына”)

 

 

 

Па гарызанталі: 4. Адказная пасада, якую займае ў Мінскім культурна-асветніцкім клубе “Спадчына” Надзея Сармант. 6. Культ неадушаўлённых прадметаў у першабытных народаў.  9. Янка … . Народны пісьменнік Беларусі, які ў сакавіку 1984 года прысутнічаў на адкрыцці клуба “Спадчына”. 10. … Азгур. Скульптар, народны мастак Беларусі, аўтар бюста Анатоля Белага, старшыні клуба, стваральніка Беларускага Нацыянальнага  Пантэона – музея ў г. Старыя Дарогі. 11.  Буйны расійскі горад, у якім намаганнямі сяброў клуба быў адкрыты помнік паэту Максіму Багдановічу. 14. Васіль … . Палітычны дзеяч, які ў Празе выконваў абавязкі Прэзідэнта Рады БНР. Пад яго кіраўніцтвам працавала выдатная паэтэса Ларыса Геніюш, якой сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння. Яго партрэт знаходзіцца ў музеі А.Белага.  15. Абрэвіятура буйнейшай беларускаяй вышэйшай навучальнай ўстановы, у дворыку якой, дзякуючы намаганням сяброў клуба, устаноўлена 6 помнікаў выдатных людзей Беларусі. 16. Міфічны персанаж, па імені якога названа каляднае ігрышча “Жаніцьба …”. 19. Група старажытных плямён, з удзелам якіх сфарміравалася беларуская народнасць. 20. Прысвятак у беларускім народным календары (24 мая), якім прадказвалі надвор’е на лета. “Мокра на … і – лета не прасушыць” (прыказка). 23. Вежа са званамі пры царкве. 25. Барыс … . Вядомы вучоны з сусветным імем, ураджэнец Навагрудчыны, які сёлета адзначыць 100-гадовы юбілей. Яго помнік устаноўлены ў дворыку  музея А.Белага. 27. Раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці, дзе, дзякуючы сябрам клуба “Спадчына”, устаноўлены конны помнік Кастусю Каліноўскаму. 29. Рыгор … . Народны паэт Беларусі, ганаровы сябра клуба “Спадчына”. Сёлета – 75 гадоў з дня яго нараджэння. ВІНШУЕМ!  31. Лічба. 32. Прысвятак, які прыходзіцца на 14 мая. “Калі на … непагадзь, то будзе халодная і галодная зіма” (прыказка). 33. Маленькая скудлачаная пасма воўны. (размоўнае). 34. Алесь … . Беларускі скульптар, аўтар помніка Міколу Улашчыку, які ўстаноўлены на сядзібе Старадарожскага мастацкага музея.

 

Па вертыкалі: 1.  Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй. 2. Знак Задыяка. 3. Васіль … .Народны пісьменнік Беларусі – гонар і сумленне беларусаў, якому пры жыцці ўстаноўлены помнік на сядзібе музея А.Белага. 4. “… “Спадчыны”. Альманах, які выдае клуб з 1994 года.  5. Дай мазі ў …, а ў працы песні вясёлай (прыказка). 7. Аляксей … . Беларускі мастак, грамадскі дзеяч, педагог, аўтар твораў “Рагнеда”, “Леў Сапега” і інш. Яго творы ёсцьу Старадарожскім мастацкім музеі. Сёлета яго 70-гадовы юбілей.  ВІНШУЕМ!  8. У … кожны молад. (прымаўка). 12. Мікола …. Выдатны самабытны гісторык, паэт, публіцыст, былы сябра клуба. Помнікі яму, дзякуючы сябрам клуба, устаноўлены ў г. Маладзечна і ў музеі А.Белага, клубам  “Спадчына” аб ім выдана кніга “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”. 13. Анатоль … . Буйнейшы беларускі вучоны-гісторык, прафесар, доктар гістарычных навук, даўні сябра клуба.  17. Леанід … .Доктар гістарычных навук, прафесар, ураджэнец Уздзеншчыны, сябра клуба “Спадчына”. 18. “Ззяе святлом праз цемру вякоў//Святое … Ефрасінні”. З верша Ларысы Геніюш “Ефрасіння Полацкая”. Помнікі  Ефрасінні Полацкай устаноўлены ў дворыку БДУ, музеі А.Белага. 21. Даведачная энцыклапедыя, альбо … . Грунтоўная праца калектыву клуба пад назвай “Дыярыуш клуба “Спадчына”. 22. Ганаровае званне, прысвоенае Міжнароднай акадэміяй навук Еўразіі (МАНЕ) актыўным сябрам клуба: гісторыку, журналісту, пісьменніку Анатолю Валахановічу, выдатнаму вучонаму Міколе Савіцкаму, пісьменніцы, журналістцы Святлане Белай;  ксяндзу Уладзіславу Завальнюку. ВІНШУЕМ!  24. … Крывенка.  Мастак, сябра клуба, аўтар партрэтаў уладароў Старажытнай Беларусі, князёў ВКЛ, палкаводцаў, асветнікаў, дзеячоў БНР, дзеячоў сучаснага Адраджэння Беларусі. 26. “Як  …-балабон: адзін тыдзень – восем дзён” (прымаўка). 27. Жазло – знак царскай улады. 28. … Цыркуноў. Беларускі жывапісец, аўтар карціны “Пражскім студэнтам прысвячаецца”. 30. Травяністая расліна, вострая прыправа, якая “ведае” усё на свеце. “… яго ведае” – часты адказ суразмоўца на незразумелае пытанне.


Лявон Целеш

г. Дзяржынск

 

 



 

 

Адказы

Па гарызанталі: 4. Сакратар. 6. Фетышызм. 9. Брыль. 10. Заір. 11. Яраслаўль. 14. Захарка. 15. БДУ. 16. Цярэшка. 19. Балты. 20. Макей. 23. Званіца. 25. Кіт. 27. Свіслач. 29. Барадулін. 31. Нуль. 32. Ярома. 33. Касмылёк. 34. Шатэрнік.

 

Па вертыкалі. 1. Створка. 2. Стралец. 3. Быкаў. 4. Скрыжалі. 5. Кола. 7. Марачкін. 8. Холад. 12. Ермаловіч. 13. Грыцкевіч. 17. Лыч. 18. Імя. 21. Даведнік. 22. Акадэмік. 24. Анатоль. 26. Індык. 27. Скіпетр. 28. Алесь. 30. Хрэн.