ЖУРАНЕ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 626 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЖУРАНЕ

 

«Баварский географ».

 

Ёсць так званы Geographus Bavarus, "Баварскі географ". Гэта дакумент на двух лістах, які быў выяўлены ў 1722 годзе ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Мюнхене. Рукапіс утрымоўвае трактат пра геаметрыю Боэцыя….

…Сам рукапіс ставіцца, па палеаграфічным дадзеным, да IX стагоддзя. Лісты 149 і 150, якія ўтрымоўваюць "Descriptio", каля 850 года былі ўлучаны ў склад больш шырокага рукапісу, які належаў манастыру Райхенау на Бодэнзее. Такім чынам, "Descriptio" дажыла да гэтага часу.

Можна нават сказаць дакладней. Як усталяваў Б.Бішофф, палеаграфічны рукапіс выразна датуецца першай паловай сярэдзіны  IX ст. і напісаны ў скрыпторыі швабскага манастыра Райхенау. Паўднёванямецкае паходжанне помніка пацвярджаецца і дадзенымі самой крыніцы - характэрным параўнаннем памераў зямлі прусаў з адлегласцю паміж рэкамі Энс і Рэйн. Адносна мэт стварэння гэтай этнагеаграфічнай цыдулкі сумневаў у гісторыкаў практычна няма: яе складальнік меў на ўвазе місіянерскія мэты царквы.

Цікавячае нас месца ўяўляе сабою прыпіску ў канцы рукапісу. Яно ўтрымоўвае спіс плямёнаў і народаў, што жылі побач з Нямеччынай. Спіс складзены на лацінскай мове і завецца "Descriptio civitatum et regionum ad septentrionalem plagam Danubii", што азначае "Апісанне гарадоў і земляў да поўначы ад Дуная". Падкрэслім: да поўначы ад ДУНАЯ. Гэта каб у далейшым не расцякацца па ўсёй карце Еўропы аж да Волгі.

Назовы прыведзены на лацінскай мове і даволі моцна скажоны. Але можна паспрабаваць расшыфраваць хоць бы частку з іх.

Вось тэкст:

Descriptio ciuitatum et regionum ad septentrionalem plagam Danubii.
Isti sunt qui propinquiores resident finibus Danaorum quos uocant Nortabtrezi ubi regio in qua sunt ciuitates LIII per ducos partitae. Vuilci in qua ciuitates XCV et regiones IIII. Linaa est populus qui habet ciuitates VII. prope illis resident quas uocant Bethenici, et Smeldingon et Morizani, qui habent ciuitates XI. Iuxta illos sunt qui uocantur Hehfeldi, qui habent civitates VIII. Iuxta illos est regio, quae uocatur Surbi in qua regione plures sunt quae ha bent ciuitates L. Iuxta illos sunt quos uocantur Talaminzi, qui habent civitates XIIII. Betheimare in qua sunt civitates XV. Marharii habent ciuitates XI. Vulgarii regio est inmensa et populus multus habens ciuitates V. eo quod multitudo magna ex eis sit et non sit eis opus ciuitates habere. Est populus quem uocant Merehanos, ipsi habent ciuitates XXX. Iste sunt regiones quae terminant in finibus nostris. Isti sunt qui iuxta istorum fines resident. Osterabtrezi, in qua ciuitates plusquam C sunt. Miloxi, in qua ciuitates LXVII. Phesnuzi habent ciuitates LXX. Thadesi plusquam CC urbes habent. Glopeani, in qua ciuitates CCCC aut eo amplius. Zuireani habent ciuitates CCCXXV. Busani habent ciuitates CCXXXI. Sittici regio inmensa populis et urbibus munitissimis. Stadici in qua ciuitates DXVI populusque infinitus. Sebbirozi habent ciuitates XC. Vnlizi, populus multus, ciuitates CCCXVIII. Neriuani habent ciuitates LXXVIII. Attorozi habent CXL VIII, populus ferocissimus. Eptaradici habent ciuitates CCLXIII. Vuillerozi habent ciuitates CLXXX. Zabrozi habent ciuitates CCXII. Znetalici habent ciuitates LXXIIlI. Aturezani habent ciuitates CIIII. Chozirozi habent ciuitates CCL. Lendizi habent ciuitates XCVIII. Thafnezi habent ciuitates CCLVII. Zeriuani quod tantum est regnum ut ex eo cunctae gentes Sclauorum exortae sint et originem sicut affirmant ducant. Prissani ciuitates LXX. Velunzani ciuitates LXX. Bruzi plus est undique quam de Enisa ad Rhenum. Vuizunbeire. Caziri ciuitates C. Ruzzi. Forsderen. Liudi. Fresiti. Serauici. Lucolane. Vngare. Vuislane. Sleenzane ciuitates XV. Lunsizi ciuitates XXX. Dadosesani ciuitates XX. Milzane ciuitates XXX. Besunzane ciuitates II. Verizane ciuitates X. Fraganeo ciuitates XL. Lupiglaa ciuitates XXX. Opolini ciuitates XX. Golensizi ciuitates V.
Sueui non sunt nati, sed seminati.
Beire non dicuntur bauarii, sed boiarii, a boia fluvio.

Пераклад І.В.Дз’яканава ўсё па тым жа сайце http://www.vostlit.info:

…..(19) Журане (Zuireani) маюць 325 гарадоў.…..

Крыніца: http://pereswet.com/publish/bayern.html

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з журанамі

в. Журавінка> Менская вобласць > Койданава > Бароўскі

в. Жураўкавічы>  Менская вобласць > Чэрвень >Смілавіцкі

в. Жураўкавічы>  Менская вобласць > Смілавічы >Смілавіцкі

в. Журавок > Менская вобласць > Беразіно >Мачэскі

в. Жураўка>  Менская вобласць > Беразіно >Пагосцкі

в. Жураўцы>  Менская вобласць > Валожын >Сакоўшчынскі

в. Журавы> Менская вобласць > Крупкі > Абчугскі

в. Журавок >Менская вобласць > Смалявічы >Курганскі

в. Журавічы >Менская вобласць > Маладзечна >Гарадзілаўскі

в. Журавок>Менская вобласць > Жодзіна >Курганскі

в. Журыхі>Менская вобласць > Вілейка >Любанскі

п. Жураўка> Менская вобласць > Копыль >Бучацінскі

в. Вялікае Журава>Менская вобласць > Слуцак > Кіраўскі

 

в. Журавец-1>Магілёўская вобласць > Магілёў > Вендарожскі

в. Журавец-2>Магілёўская вобласць > Магілёў > Вендарожскі

в. Журавец > Магілёўская вобласць > Асіповічы > Ясенскі

в. Журбін>Магілёўская вобласць > Касцюковічы> Селецкі

в. Журавель> Магілёўская вобласць > Сормаўскі

 

в. Журавічы > Гомельская вобласць > Рагачоў >Журавіцкі

в. Новыя Журавічы> Гомельская вобласць > Рагачоў > Журавіцкі

в. Жураўлёўка >Гомельская вобласць > Гомель > Грабоўскі

 

в. Журавок>Брэсцкая вобласць > Іванава > Горбахскі

 

в. Журавельнікі> Гарадзенская вобласць > Наваградак > Пятравіцкі

в. Журавы>  Гарадзенская вобласць > Ашмяны>Гродзінскі

 

в. Жураўнева > Віцебская вобласць > Глыбокае > Каробаўскі

в. Жураўлі>Віцебская вобласць > Талочын > Азерэцкі

 

Прозвішчы: Жураўскі – герба Тржаска, Жураўскі,с Гесхавоў-... , Журомскі – старажытныя беларускія шляхецкія роды.

Жураўкін, Жураўлёў, Журба, Журбовіч, Журавіна, Жур

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Жураўнiцкi Марка Васiлевiч, дзяк канцылярыi ВКЛ с. 38

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з журанамі

Diurdevo, г. Журжа, Журжево - Румынія 

МІФАЛОГІЯ

ЖУРАВЕЛЬ, ЖОРАЎ


Вобраз Ж. у вераваннях беларусаў у многім пераклікаецца з вобразам бусла. Яднае іх перадусім вонкавае падабенства, а таксама ўспрыманне як птушак іншасвету ў яго станоўчым разуменні. Ж. лічылі носьбітам дабрабыту – убачыўшы іх, казалі: “Здароў будзь”. Ж., як і бусла, бралі ў свой гурт калядоўнікі. У Асіповіцкім р-не да пераапранутага ў Ж. звярталіся: “Жораў, жораў! Пакажы свой нораў. Сцягні блін, вылеці ў камін!. У песні “наляталі журавы із чужое стараны, селі-палі на раллі дай расказвалі”. Іх прылёт з “чужой стараны” і тлумачыць валоданне ведамі, сакральнай інфармацыяй. Менавіта як апякуп-продак успрымаецца Ж. у вядомай казцы пра чароўную торбачку ды рог, якія ён дорыць беднаму дзеду.



Табу не прамое называнне гэтай птушкі  Ж. – “трэба казаць весялец, а не журавель, а тобудзеш увесь год жырыцца” – зыходзіць з прынцыпаў народнаэтымалагічнай магіі, хаця можа мець і глыбейшыя вытокі.

Значэнне фальклорнага вобраза  Ж. падкрэслівае яго актыўны, мужчынскі пачатак – узгадаем аднайменную гульню, выразы накшталт “панадзіўся журавель у нашу канапель” ды інш.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Жораў

У апошнiя днi жнiўня, у пачатку верасня назiралi за паводзiнамi жораваў: "Калi жоравы паляцяць, то ў сярэдзiне кастрычнiка мароз пачнецца, а калi не — то зiма позна прыйдзе".



Жораў ва ўсiм свеце з'яўляецца сiмвалам стасункаў з боствамi. У культуры ўсходнiх славян гэту прыгожую птушку заўсёды лiчылi свяшчэннай, вестуном усяго добрага, станоўчага. Па ўяўленнi нашых продкаў, увосень жоравы пакiдаюць наш край, адлятаюць на зiмоўку i нясуць з сабой прэч грэшныя душы, а рана ўвесну вяртаюцца з выраю (iрыю), каб прынесцi з сабой душы будучых дзяцей, якiя народзяцца ў гэты год. Сувязь жораваў з тым, iншым светам, светам продкаў, недвухсэнсоўна адлюстравалася ў культуры ўсходнiх славян: калодзежы з доўгiм шастом, пры дапамозе якога бралi ваду з глыбiнi, таксама атрымалi назву "жораў".

У час адлёту жоравы падаюць даволi гучны доўгi крык. Зыходзячы з народнай этымалогii, чалавеку, якi сумаваў, менавiта таму казалi: "Не журыся!".



Жораў заўсёды быў годнай, незалежнай, недасягальнай для чалавека птушкай. Калi ў жыццi чалавека стваралiся сiтуацыi, у якiх неабходна было зрабiць выбар, у народзе казалi: "Лепш сiнiца ў руках, чым жораў (журавель) ў небе". Аб чымсьцi вельмi жаданым, але недасягальным, казалi: "Што жораў ў небе".

Забiць жорава значыла назаўсёды развiтацца з асабiстым шчасцем: нiва будзе бясплоднай, гаспадарка прыйдзе ў заняпад, у сям'i пачнуцца сваркi i хваробы.

Шматлiкiя рытуальныя дзеяннi i прыкметы, звязаныя з жоравам, супадалi з дзеяннямi ў дачыненнi да бусла. Так, на Палессi ранняй вясной, калi вы бачылi першага жорава, неабходна было "пакачацца" па полi, каб на працягу года не было болю ў спiне.

 


Лiчылi, што на тым полi, куды села шмат жораваў, будзе добры ўраджай.

Па палёце жораваў прадказвалi надвор'е:

— жоравы ляцяць высока — да дажджу;

— жораў заляцеў у вёску — чакай непагадзi, буры;

— калi жоравы ў час адлёту на поўдзень ляцяць высока, не спяшаючыся, "перагаворваюцца", — будзе цiхая добрая восень.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

Журавель



Журавель у некаторых традыцыях выступае як веснік урадлівасці, які прыносіць дождж. У будызме сімвалізуе зіму. У кітайскай міфалагічнай традыцыі жураўлі пераносяць па паветры анёлаў, суправаджаюць памерлых, часам з імі злучана ідэя даўгалецця; у кітайскім мастацтве журавель як адно з увасабленняў даўгалецця асацыюецца з кіпарысам і хвояй, у японскім - з хрызантэмай і хвояй. Паводле распаўсюджаных у Інданэзіі павер'ям, журавель нараджаецца са скалы, абмываемай  марскімі хвалямі. У хрысціянстве знак добрага жыцця, пэўнасці, аскетызму.

 

13-верасня-Жураўлінае веча.

13 верасня - Купрыян

Уборка морквы, буракоў, копка бульбы, акрамя рэпы.  "Усякі карэньчык у сваёй пары".

"Гаспадыня пры кароўцы, а дзеўкі - пры маркоўцы".

"На Купрыянаў дзень жураўлі збіраюцца на балоце дамаўленне трымаць, якім шляхам-дарогаю на цёплыя воды ляцець", - і часта надыходзячы дзень 1/14 верасня ўжо не застае іх больш у нашых краях; расцягнуўшыся на сінім небе, ляцяць яны на поўдзень, развітваючыся з роднаю зямлёю характэрным гартанным крыкам, які далёка разносяцца ў чыстым восеньскім паветры.

Жураўлі гучна курлычуць - да дажджу.


Калі жураўлі ўвосень ляцяць нізка, то зіма чакаецца цёплая, калі высока, то халодная.

Чуваць, як у восеньскім небе гучыць жураўліная песня. Гэтая песня поўная нуды. Ёсць старажытнае павер'е, што калі кола ў гэты дзень не спыніцца на паўдарозе, то значыць, што яно рассячэ імгу, рассячэ і ўстаўшую на шляху нячыстую сілу, і тады яркае, жывое, поўнае жыццёвай сілы і гэтак  жаданае сонца вернецца ў родны бок.

Так было даўно, застаецца так і цяпер, і будзе так надалей: сонцу вярнуцца, зямлі заквітнець, птушкам ізноў гнёзды на родным боку здабыць.



У даўнія часы казалі, што ў гэты дзень жураўлі веча збіраюць. Старыя людзі лічылі, што ў гэты дзень на балоце адбываецца жураўліны агляд, птушыная спрэчка: чые крылы мацней, чые вочы бачаць ясней? Хто мудрэй і цягавіцей? Хто наперадзе кліна будзе ляцець?

Жураўлям прыпісваюць лепшыя чалавечыя якасці, казалі: "І жураўлі без веры не жывуць"

Таго, хто ў гэты дзень нарадзіўся, звалі Купрыянам. І нават лічылі, што народжаны 13 верасня  бывае пасвечаны ў клопаты жураўліныя. Ён-то ведае, дзе хаваецца журавель, крыло якога паранено зверам. Ведае, ды не разнясе па вёсцы. Птушка гэтая не асцерагалася наогул людзей, народжаных у верасні, задуменных і прасветленых, давярала ім. Купрыян ведаў нямала аб звычках і норавах жураўлёў, іх братоў - лебедзяў і гусакоў, іх сясцёр-качак.



Старыя казалі, што Купрыян не падманваўся, гледзячы на балотныя дрэўцы і імглістыя здані. Блукаючыя агні на балоце таксама былі не страшныя Купрыяну. Месца дрогкае, ліхое Купрыяну было што шлях пратаптаны, ён праходзіў па багнішчах, быццам па роўнай дарозе, не спатыкаўся аб купіны.



Свята падпарадкаваліся нашы продкі правілу: хадзіць па журавіну, ягаду на балотах, можна толькі пасля жураўлінага веча. Маўляў, нельга было трывожыць птушак, бо яны кланяліся у гэты дзень ягадзе жураўлінцы, так даўно звалі журавіны. Журавіна-ягада мохам абціраецца, у моху хаваецца, мох і цеплыню яе захоўвае. Так і хаце ў чалавека - мох цеплыню трымае, захоўвае хату ад цёмных сіл. Журавіну-ягаду не крані, пакуль не шугане яна, не адгоніць цемру ад балотнага зыбу. Ад спелых журавін збяжыць усякая нячыстая сіла.



Старыя папярэджвалі, што, калі хто грэх на душу возьме, перш тэрміна, перш 13 верасня, за жураўлінкай на балота пойдзе і аббярэ з купін ягады, таму ліха не абмінуць. Калі дзеўка, то бесплодніца ўселіцца, калі хлопец, то у яго нячысты розум змяшае. А калі баба або мужык, то пакаламуціць іх, паводзіць па балоце, агеньчыкамі падражніць, знясіліць.

Такімі аховамі навакольнага міру запаведалі нам продкі.

Нельга трывожыць птушак, якія рыхтаваліся развітвацца з роднымі ўгоддзямі, якія павінны былі набрацца сіл і паляцець у далёкія чужыя краі, каб захаваць свой род. Забаронена было збіраць неспелыя ягады, каб усім удосталь хапіла выспелых, чырвоных, бо зялёных больш патапчаш, чым збярэш. І птушцы трэба да адлёту харчавацца ягадамі, сіл набрацца.

ЖУРАВІНЫ



Адвеку стагоддзяў журавіны ёсць ягада паўночная. Аднак рускія  лічыліся яе сваёй ягадай. Нават легенду прыдумалі, што Аляксандр Дзюма, падарожнічаючы па Расіі і так і не ўбачыўшы зараснікаў журавін (ды і ці наўрад давялося яму хадзіць па тарфяных балотах), не жадаў прызнацца ў гэтым і напісаў у сваіх цыдулках, што 'адпачываў аднойчы ў цені груш на вярбе'.



Амерыканцы ж прытрымваюцца іншага меркавання, запэўніваючы, што радзіма ягады Паўночная Амерыка. Індзейцы-дзелавары звалі яе 'ібімі' і верылі, што яна адбылася з зямлі, прасякнутай крывёй людзей, загінулых у сутычцы з волатамі. І зараз яна, як бачыце, лічыцца знакам Злучаных Штатаў. А мы вось некалі з жарам спявалі: 'І ўсё адно па колькасці журавін/ Не дагоніць Амерыка нас!' Нажаль-даганяе і пераганяе.


Амерыканцы прымудраюцца спажываць 340 мільёнаў фунтаў журавін у год, паставіўшы вытворчасць на прамысловую аснову. Адмысловыя плантацыі пачалі там стварацца з 1816 года. Перапрацоўваюць журавіны не толькі ў морс і варэнне. Робяць незвычайны прадукт пад назвай 'крейзінс' - гібрыд слоў 'крэнберры-(журавіны) і 'рэйзін' (разынкі): ягады падсалоджваюць і сушаць. Атрымліваецца тыпова амерыканскі снэк у пакуначках, зрэшты, у адрозненне ад іншых снэкаў крейзінс вельмі карысны.



Асноўная ж частка амерыканскіх журавін ідзе на вытворчасць соусу, без якога не абыходзіцца ніводная смажаная індычка на Дзень благадарэння. У нас да журавін ставяцца хутчэй па-хатняму. Збіраюць яе ў тры тэрміна. У верасні яна цвёрдая, але пры захоўванні даспявае і размягчаецца. А закладзеш у слоікі ды зальеш халоднай вадой - будзе захоўвацца ўсю зіму. Позняй восенню, пры наступе маразоў, ягады найболей сакавітыя і кіслыя. Захоўваюць іх ужо  ў замарожаным выглядзе, але пасля адтавання лепш адразу пускаць іх у справу - а то сапсуюцца. Ці праціраюць з цукрам. Увесну збіраюць падснегавыя  журавіны. Яны саладзей, але вітамінаў у іх ужо менш і захоўваюцца - нядоўга.



Жур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.



Жур зь яйкам

Жур — кіслы мясны альбо посны (малочны) суп, запраўлены закваскай на аснове аўсянае ці жытняе мукі. Вядомы ў беларускай, польскай (па-польску: Żur), чэскай (па-чэску: Kyselo), славацкай кухнях.

Рэцэпты прыгатаваньня

Акрамя асноўных складнікаў, у жур зазвычай дадаюць белую каўбасу, вэнджанае мяса, вараныя яйкі. Ужываецца ў ежу як самастойна, так і з адваранай бульбай.

У Польшчы варыянты прыгатаваньня вельмі розьняцца ў залежнасьці ад рэгіёну. Існуюць жур кракаўскі (з гароднінай), келецкі, падляскі, намыслаўскі.

Складнікі:

Аўсянае зерне (муку) разбавіць цёплай вадой (1 літар), зьверху пакласьці скарынку аржанага хлеба. Накрыць посуд тканкай і пакінуць на некалькі гадзін (а лепей некалькі дзён) у цёплым месцы, пасьля пратачыць праз сіта. Памешваючы, заварыць у мясным булёне мучную рошчыну, пасаліць, давесьці да кіпеньня. Заправіць жур расьцертым часныком, дробна нарэзанай зелянінаю. Адваранае мяса нарэзаць кавалачкамі і пакласьці ў жур. Асобна падаць адвараную бульбу, палітую растопленым маслам.

Этымалёгія

Назва паходзіць ад старога нямецкага слова sūr — кіслы.



Жур у "хлебным" посудзе

Мука для журу

Закваска для журу

 

Вонкавыя спасылкі

Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%96%D1%83%D1%80»

 

ЖУРАВЕЛЬ КАЛОДЗЕЖНЫ




А.Смирнов "Беседа у колодца" 1976



А.Смирнов "У колодца" 1976



ЖОРНЫ


Прылада для памолу зерня, ручны млын. У беларускай міфалогіі часта камяні выступаюць у якасці чортавых Ж. (наваколле Бягомля, в. Жукаўка Вілейскага р-на ды інш.). Паданне ў Жукаўцы гаворыць, што пакуль чорт быў малады, то мала думаў пра гаспадарку, а пад старасць ніхто не захацеў яго карміць і давялося яму самому здабываць ежу. Ён зрабіў з каменю Ж. і паклаў на воз. У дарозе конь стаміўся і не мог цягнуць воз. Чорт пачаў біць каня, і той скінуў у канаву Ж. Паданне пра Рагвалодаў камень, які быў каля в. Дзятлава Аршанскага р-на, гаворыць, што камень калісьці быў на чатырох нагах і меў галаву. Млынар адсек яму галаву і зрабіў Ж. Але гэтыя Ж. самі перамалоліся ў пясок, змалолі ўсё багацце і ўсю сям’ю млынара. У вяліжскім паданні два браты асілкі перакідваюць Ж. цераз Дзвіну з берага на бераг, выпрабоўваючы сваю незвычайную сілу.

 


в. Колатава

Царква

Жорны ў былой царкве

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

Песня Журавель"

 

укр. танцавальная песня (вясельны карагод). Удзельнікі карагоду, утворачы круг, выконвалі "Ж." перад жаніхом і нявестай падчас вясельнага абраду (т.зв. "камора").


Утрыманне тэксту жартоўнае. Танцуючыя пераймаюць рухам і звычкам жураўля. Памер 2/4 ці 4/4. Тэма "Ж." скарыстана П. І. Чайкоўскім  ў  2-й сімфоніі (фінал), А. С. Арэнскім (варыяцыі для 2 фп.) і інш.

Падрыхтавала Галіна Арцёменка


 

Плямёны