НАВАНТЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 576 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАВАНТЫ

Брытанскае племя, якое жыло на тэрыторыі Паўднёвай Шатландыі, што ўтварыла ў рымскі перыяд княства Стратклайд.

 

Наваха

Краіны пражывання: ЗША
Рэгіён пражывання: Паўночная Амерыка

НАВАХА (ад «наваха», на мове цева — «шырокая рачная даліна з апрацаванымі палямі»), дынй (саманазва — «людзі»), найбуйны індзейскі народ групы атапаскаў (таксама апачэй) у ЗША (рэзервацыі ў штатах Арызона, Нью-Мексіко, Юта). Колькасць 219,2 тыс. чалавек. Мова наваха, на якой кажа 62%, выцясняецца ангельскай мовай. Наваха — галоўным чынам хрысціяне.

Мігравалі,  меркавана,  да 14 — канцу XV стагоддзя  з лясных абласцей  паўночна-заходняй Амерыкі (басейн ракі Маккензі) у басейн верхняй плыні ракі Сан-Хуан (на поўначы сучаснага штата Нью-Мексіко),  дзе пад уплывам індзейцаў пуэбло перайшлі ад палявання да аседлага земляробства,  да XVIII стагоддзя  вядучую ролю атрымала запазычаная  ў іспанцаў жывёлагадоўля. Традыцыйная культура тыповая для індзейцаў паўднёвага захаду Паўночнай Амерыкі.

Наваха аказвалі зацяты супраціў еўрапейскай каланізацыі. Разам з групамі пуэбло, шашонаў, юма і інш. былі адціснуты ў басейн ракі Каларада і раён горных каньёнаў. Пасля падаўлення ўзброенага супраціву ў 1846—67 каля 9 тыс. наваха было гвалтоўна пераселена ў рэзервацыю Баск-Рэдон, дзе шматлікія з іх загінулі ад голаду і хвароб. У 1868 на мяжы штатаў Арызона, Юта і Нью-Мексіко была створана рэзервацыя наваха (сучасны пляц 60 тыс. км2),  адна з найбуйных у Паўночнай Амерыцы.

Традыцыйная сям'я вялікая матчына, займала 3—10 паўземлянак для шлюбных вочак (хоган), мела агульны загон для скаціны і зямельны ўчастак. Некалькі вялікіх сем'яў, якія карыстаюцца агульнымі пашамі, складалі абшчыну на чале з правадыром — адным з частак сем'яў.

Падзяляліся на 15 фратрый і больш за 60 матрылінейных родаў. Пра племянную арганізацыю звестак няма. З канца XVII стагоддзя  радавыя адносіны руйнаваліся, развіваліся сацыяльная і маёмасная дыферэнцыяцыя, патрыярхальнае рабства.

Традыцыйная летняя адзежа — з травы, зімовая — са шкур, насілі макасіны і гамашы, у XIX  веку з'явіліся кароткія скураныя спадніцы, баваўняныя кашулі, накідкі-коўдры.

З пачатку XX стагоддзя  распаўсюджваецца таварная жывёлагадоўля (буйная рагатая скаціна), арашальнае земляробства, прамысловасць (галоўным чынам горназдабыўная).

Захоўваюцца элементы традыцыйнай культуры: земляробчыя культы, рытуальныя спевы, шаманізм, «жывапіс на пяску». З канца XIX стагоддзя распаўсюджваецца пеёцізм, які мае сярод наваха самы вялікі лік паслядоўнікаў.

 

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з навантамі

 

в. Новікі >Менская вобласць > Вілейка >Куранецкі

в. Новікаўшчына > Менская вобласць > Валожын >Івенецкі

в. Навінкі> Менская вобласць > Валожын >Івенецкі

в.  Навіны > Менская вобласць > Валожын >Яршэвіцкі

в. Новікі >Менская вобласць > Мядзел >Сваткоўскі

в. Новая >Менская вобласць > Маладзечна >Граніцкі

в. Новікі >Менская вобласць > Вілейка >Любанскі

в. Навішчына >Менская вобласць > Барысаў >Забашэвіцкі

п. Навінкі >Менская вобласць > Менск >Цнянскі

п. Навінка>Менская вобласць > Менск >Лошанскі

в. Навашына>Менская вобласць > Менск >Петрышкаўскі

в. Навіны>Менская вобласць > Жодзіна >Поплаўскі

в. Навінкі>Менская вобласць > Слуцак > Першамайскі

в. Навінкі> Менская вобласць > Копыль >Тучанскі

в. Вялікія Новікі >Менская вобласць > Стаўбцы>Рубежавіцкі

в. Малыя Новікі >Менская вобласць > Стаўбцы >Рубежавіцкі

в. Навінка>Менская вобласць > Койданава > Фаніпольскі

п. Навінкі> Менская вобласць > Копыль > Блеўчыцкі

в. Навіны> Менская вобласць > Нясвіж >Астроўскі

в. Навіна>Менская вобласць > Салігорск > Рожанскі

п. Новы>Менская вобласць > Салігорск > Чыжэвіцкі

в. Навінкі>Менская вобласць > Салігорск > Першамайскі

в. Навінкі>Менская вобласць > Салігорск > Краснаслабодскі

в. Навіны>Менская вобласць > Старыя Дарогі > Старадарожскі

 

в. Новікі >Гарадзенская вобласць > Гародня > Падлабенскі

в. Новікі >Гарадзенская вобласць > Гародня > Сапоцкінскі

в. Новікі>Гарадзенская вобласць > Гародня >Квасоўскі

в. Навіны >Гарадзенская вобласць > Наваградак > Петравіцкі

в. Новікі>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Парэчскі

в. Новікі  >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Жупранскі

х. Навіна >Гарадзенская вобласць > Астравец >Падольскі

в. Навашышкі >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Жупранскі

в. Навінка > Гарадзенская вобласць > Масты > Мікелеўшчынскі

в. Новікі >Гарадзенская вобласць > Воранава >Гіркоўскі

в. Навінка>Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Белкаўшчынскі

в. Новікі  >Гарадзенская вобласць > Іўе > Юрацішкаўскі

в. Навіцкія > Гарадзенская вобласць > Ліда > Крупаўскі

в. Навіцкія-I  >Гарадзенская вобласць > Ліда > Дубровенскі

в. Навіцкія 2 > Гарадзенская вобласць > Ліда > Трэццякоўскі

в. Новікі >Гарадзенская вобласць > Слонім > Паўлоўскі

в. Новікі > Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Рэплеўскі

в. Навікі  >Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Роскі

в. Навінкі >Гарадзенская вобласць > Іўе > Бакштоўскі

в. Навіянка>Гарадзенская вобласць > Воранава >Пераганцаўскі

в. Навашыноа>Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Красненскі

 

в. Новікі >Віцебская вобласць > Верхнядзвінск >Бігасаўскі

в. Ноўка >Віцебская вобласць >Гарадок >Верацкі

в. Ноўка >Віцебская вобласць > Віцебск >Ноўкінскі

в. Новікі > Віцебская вобласць > Паставы > Казлоўшчынскі

в. Навінкі > Віцебская вобласць > Паставы > Казлоўшчынскі

в. Навінцы > Віцебская вобласць > Міёры > Мікалаеўскі

в. Навіны >Віцебская вобласць > Лепель > Лепельскі

в. Ноўка >Віцебская вобласць >Гарадок>Стадолішчанскі

в. Новікі >Віцебская вобласць > Шуміліна>Каўлякоўскі

в. Новікі >Віцебская вобласць > Віцебск >Шапечынскі

в. Новая> Віцебская вобласць > Браслаў > Опсаўскі

в. Навіны >Віцебская вобласць > Лепель > Пышненскі

в. Навінка >Віцебская вобласць > Талочын > Талочынскі

в. Навінка >Віцебская вобласць > Талочын > Плоскаўскі

в. Новікі >Віцебская вобласць > Віцебск >Летчанскі

в. Новая >Віцебская вобласць > Гарадок >Долгапольскі

в. Ноўка >Віцебская вобласць > Гарадок >Долгапольскі

в. Новая  >Віцебская вобласць > Гарадок >Стадолішчанскі

в. Ноў >Віцебская вобласць > Ліёзна >Яськаўшчынскі

х. Навінкі > Віцебская вобласць > Глыбокае > Празоракскі

в. Новікі > Віцебская вобласць > Глыбокае > Падсвільскі

х. Навічкі > Віцебская вобласць > Міёры > Повятскі

 

в. Навілаўка >Гомельская вобласць > Ветка>Свецілавіцкі

п. Навіны>Гомельская вобласць > Ветка>Данілавіцкі

в. Новікі >Гомельская вобласць > Мазыр >Казенскі

в. Новікі >Гомельская вобласць > Жлобін > Малевіцкі

в. Новікі > Гомельская вобласць > Кастрычніцкі > Валасавіцкі

в. Навінкі >Гомельская вобласць > Калінкавічы >Чкалаўскі

 

в. Новікі>Брэсцкая вобласць > Драгічын > Драгічынскі

в. Навінка>Брэсцкая вобласць > Іванава > Апольскі

в. Навінкі >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Гірмантоўскі

п. Новы >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Новамышскі

в. Новае > Брэсцкая вобласць > Бяроза > Стрыгінскі

в. Новікі >Брэсцкая вобласць > Камянец > Рэчыцкі

в. Новікі >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Сталовіцкі

в. Новіцкавічы >Брэсцкая вобласць > Камянец > Новіцкавіцкі

 

п. Навіна >Магілёўская вобласць > Краснаполле > Сідараўскі

в. Новікі> Магілёўская вобласць > Бабруйск > Кавалеўскі

в. Новікі>Магілёўская вобласць > Крычаў > Касцюшкавіцкі

в. Навінка >Магілёўская вобласць > Чавусы > Жэліўскі

 

Прозвішчы: Наваковіч, Навакоўскі, Навамейскі, Навасельскі, Навацкі, Навіцкі, Новаш – старажытныя беларускія шляхецкія роды.

Новік, Новікаў

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Навдович Бутрим, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 111 адв.
Новицкие Юрьевичи, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 100 адв.
Новицкий Андрей, б. Пуньскага пав. Троцкага в-д. 17 адв.
Новицкий Шандра, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 181 адв.
Новицкий, б. Камянецкага пав. Троцкага в-д. 107
Новицкий, б. Лiдскага пав. Вiленскага в-д. 31 адв.
Новкшевич Шымко, б. Троцкага пав. Троцкага в-д. 113 адв.
Новогонский Адам Яшкович, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 19 адв.
Новосельский, б. Мсцiслаўскага пав. 227 адв.
Новоша, смальнянiн х-р вызнач. Смолненин не зразумелы, магчыма - гэта абазнач. прозвiшча цi iмямянушкi, б. Ляпунскага пав. Троцкага в-д. 84 адв. (Новоша Смолненин)
Новошыч Ждан, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 40
Новсутевич Довгирд, б. Высакадворскага пав. Троцкага в-д. 86
Новсутевич Янушко, б. Высакадворскага пав. Троцкага в-д. 86 адв.

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з навантамі

 

Навара -  (Італія)  Пьемонт

Наваі — Узбекістан

 

Герб “Навіна”

"Навіна",  прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш, чым 200 шляхоцкіх родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку, Бжоскі, Гулевічы, Златніцкія, Азерскія. Мае ў блакітным полі малюнак пасерабронага мяча над пасерабронай кацельнай дужкай. Пачатковы колер поля - чырвоны.

 

Клейнод – над верхам кароны сагнутая ў калене залатая нага ў ахоўным узбраенні.. Існуе варыянт герба з крыжом замест мяча.

Герб вядомы з канца 13 стагоддзя.

 

 

Герб Навіна

Герб прыналежыў родам: Абрамовіч, Арлецкі, Ахотніцкі, Багуслаўскі, Баркоўскі, Барташэвіч, Бржастоўскі / Берастоўскі, Бойнар, Бейнаровіч, Віткоўскі, Война, Вольскі, Гізберт-Студніцкі, Глінскі, Грабоўскі, Гулевіч, Дабравольскі, Доўнар, Жаромскі, Заборскі, Заленскі, Залескі, Ігнатовіч, Ігнатоўскі, Кавалеўскі, Казакевіч, Казёл, Казігродзкі, Квяткоўскі, Канапацкі, Канопка, Клімашэўскі, Кудзяраўскі, Лісоўскі, Луцкевіч, Луцэвіч, Лявіцкі, Макоўскі, Машэўскі, Мацкевіч, Навакоўскі, Навіцкі, Нівінскі, Папоўскі, Паўлікоўскі, Пашынскі, Прысецкі, Пястржэцкі / Пястрэцкі, Ражноўскі, Райскі, Рацыборскі, Рышкоўскі, Савініч, Савіцкі, Стралкоўскі, Тараховіч, Уейскі, Францэвіч, Францэвіч-Спакойскі, Хвалібог, Хмялеўскі, Хржаноўскі / Храноўскі, Шварц, Шляхта, Шчыгельскі, Язерскі, Янкоўскі.

 

 

МІФАЛОГІЯ.

 

НАВІНА

Архаічнае свята ўраджаю ў паўночна – заходніх раёнах Беларусі, што адбывалася восенню, у верасні блізка да восньскага раўнадзення, перад святам Багача (Багатуха). Свята мае пэўнае падабенства да апісанага ў навуковай літаратуры святкавання, якое ладзілі ў славянскім рэлігійным цэнтры ў Арконе ў храме Светавіда на востраве Руген да таго, як ён быў разбураны германцамі. Толькі ў Аркону з’яджаліся прадстаўнікі славянскіх плямён, а на Н. збіраўся ўвосень увесь род, свята мела сямейны пачатак. На пачатку XX ст. на Н. з’язджалася радня, мусіць, нейкім чынам папярэдне дамаўляліся, да каго ехаць. Асноўная абрадавая дзея, як і на Дзяды, палягала ў багатым пачастунку, патрэбна было зварыць, прыгатаваць стравы з усяго, што вырасла за лета.

Як перад кожным гадавым святам, праводзілася ачышчэнне ўсяго, забівалася ахвяраваная Н. жывёла – баран, вяпрук, цялё. Жывёліну ахвяравалі звычайна малую, якую – небудзь драбнейшую, горшую за астатніх. Лічылася, што ахвяраванае Н. вельмі хутка расце, папраўляецца. Калі ж бы гаспадар захацеў удалую жывёліну захаваць, замяніць іншай, няўхільна наступіць кара – жывёліна падзе. Нездарма пра чалавека, што ўмее трымаць слова, прымаўка кажа: “У яго дакляраванае, што ахвяраванае”, г. зн. абавязкова будзе выканана. Такое ўшанаванне Н., казалі, спрыяе здароўю людзей. Н. называлі не толькі свята, але і ўсё новае, што вырасла сёлета, што каштуеш першы раз: ягады, садавіна, гародніна ды інш. Каштуючы Н., патрэбна было папярэдне вымавіць формулу – замову: “Навіна ў рот, // Здароўе ў жывот, -// Мядзведжа сіла, // Заячы паварот, - (Мядзельскі р-н). (Паводле ўласных звестак з Мядзельскага р-на).

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

2 ТРАЎНЯ – ВЯСНА-НАВІНА.

2/19. Іван, Хрыстафор, Антанін, Пафнуцій, Георгій, Трыфан, Нічыпар.

Па старым звычаі, у гэты дзень апраналі вясну ў навіну. На кранутых зелянінай кустах, на зацягнутых першай травой сонечных лугавінах развешвалі сялянкі выпаласканыя ў рачной вадзе новыя палотны, новыя кашулі, каб увабралі яны чысціню і сілу сонечнага вясновага дня.

Навіна - так звалі нашы продкі і першы плод, першае збожжа, першы мёд, а гэтак жа расчышчаную пад раллю новую зямлю.

Пры відзе навін, як чагосьці новага, дужага, ізноў народжанага, старыя стрэсвалі з сябе халоднасць, маладыя здабывалі веру ў тое, што прыклаўшы рукі, можна наладзіць новае жыццё, стварыць сваю хату, сваю сям'ю.

Глядзелі нашы продкі і цешыліся, што перадаецца сіла краснага сонца, добрай вады, зялёнага луга іх будучай нівы, а праз яе – іх роду.

У гэты дзень ад малога да вялікага - усе выходзілі з сваіх хат любавацца, як вясна, апранутая ў навіну, красуецца, людзям сябе паказвае.

З духоўнымі паданнямі аб вялебным Іяане Ветхазапаветніку звязаны некаторыя запаветы народу: Гасподзень мір як навіна. і запляміць яго, запоўніць брудам грахоў - вялікі сорам.

Іяан Ветхапячорнік прыйшоў у самую старажытную мясціну Палестыны ў Старую Лаўру і пасяліўся ў пячоры. Здзяйсняючы богаслужэнні ў пячоры, ён абнаўляў людскія душы і праславіўся вялікім пастырам.

 

2 траўня - Трыфан і Нічыпар.

"Прыйшоў Трыфан - кросна прэч".

Кросна, ткацкія постаці, прыбяры на павець. Палотны хатняга вырабу, распасцяры на паласе, каб "абнавіць навіну". Пры гэтым хрысціліся, паклоны білі ткачыхі:

- Матухна-вясна, апранайся ў нову навіну, дай нам жыта, дай льну доўгага.

Значыць, на сонейку бяліць палатно - вясну адорваць да ўраджая, да дастатку ў хаце.

Дзе строга выконваліся запаветы продкаў, нельга было ў дзень Трыфана і Нічыпара абзаводзіцца абновамі з адзежы: сягоння не вам, бабы, - вясне гонар!

Калі пачатак траўня цёплы, то ў канцы месяца халады возьмуць сваё

Выносяць палотны ў поле. На Ветхапячорніка абнаўляй навінку (палатно). Просяць маці-вясну даць добры ўраджай жыта.

Па старажытным звычаі апраналі вясну ў навіну. Раскладвалі на кустах, зямлі, пакрытай зелянінай, палотны для таго, каб ім перадавалася сіла першай зеляніны.

 

 

Хлеб-навіна.

 

2 жніўня — Ілля, Галяш — свята дажджоў і навальніц; апякун земляробства і абаронца ад нячыстай сілы, які ўвабраў рысы язычніцкага бога Перуна.

- Ільін дзень — час вырабу новых сяннікоў з новай саломы: “Новая навіна на Ільін дзень — першая салома”. Пры гэтым лічылася, што “ільінская салома — сялянская пярына”.

- У гэты дзень пяклі з новага жыта хлеб і прыносілі для блаславення ў царкву. Прыказка вуснамі дбайнай гаспадыні сцвярджала: «На Іллю поўну печ хлеба наллю»;

Асоба ўрачыста выпякалі "заможны хлеб" - хлеб першага ўраджая.

 

Вынятыя з печы румяныя і духмяныя караваі гаспадыня акрапляла калодзежнай вадой і накрывала чыстым ручніком, "каб яны дайшлі".

На сярэдзіну святочнага стала клалі новы каравай.

Разразалі яго не спяшаючыся і адорвалі ўсіх прысутных за сталом. Першаму падавалі лусту самому старэйшаму па веку мужчыне - "бацечку-аратаму". Той благаслаўляў новы хлеб - "навіну".

"То і весялосць іллінскім рабятам, што новы хлеб".  "У мужыка то і абнова на Іллін дзень, што навінкай сыты".

- Новая навінка на Іллін дзень сеюць на Іллінскай паляне.

 

 

5 ЖНІЎНЯ – ТРАФІМ-БЕССАНЬ.

У гэты дзень збор ягад каліны і маліны. І спраўляюць у вёсках каліннікі-маліннікі. Пірагі пякуць з першай малінай - што за пачастунак і склікае дух вынятых з печы, налітых малінай пірагоў старых і малых. І абавязкова ягада павінна быць лясной. Бо яна больш карысная, меней вадзяністая, лягчэй сушыцца і лепш захоўвае вонкавы выгляд.

 

14 ЖНІЎНЯ – ПЕРШЫ СПАС.

 

Першы Спас. Мядовы Спас. Спас на вадзе. Спасаўка. Макавей. Ласуха. Мядовае свята. Пчалінае свята.

"Першы сот - сіротам, удовам, хворым". Толькі з гэтага дня дазваляецца есць мёд. "Спасаўка - ласаўка, а Пятроўка - галадоўка".

Строгім ахоўнікам народных звычаяў і поснікам дазваляецца толькі зараз есць мёд. Ад гэтага і завуць першы Спас мядовым. Пасля асвячэння першага мёда ў царкве пчаляры  разгаўляюцца свежым мёдам, пякуць таксама пірагі з прасянай кашай і мёдам.

Дзікі мак ужываюць як сродак ад ведзьмаў. Па народным вераванні, варта толькі гэтым макам абсыпаць хату - і ўсе падкопы ведзьмаў апынуцца несапраўднымі.

На першы Спас свянці студні. На першы Спас бываюць паўсюдна хросныя хады на ваду.

"У Спасу ўсяго ў запасе: і дождж, і вецер, і вядро, і шматпагоддзе."

Завецца Мядовым, бо лічыцца, што з гэтага дня пчолы перастаюць насіць мядовы ўзятак  з кветак. Адпампоўка мёда з вулляў. Пчаляры заломліваюць (падрэзваюць) соты. "Не заломіш соты - суседнія пчолы выцягнуць увесь мёд". На Макавея збіраюць мак. Пачатак Успенскага паста завуць Гаспажынкамі, ці Спажынкамі, злучаючы гэту назву са жнівом збажыны, страдным часам.

Праводзіны лета. Можа быць першы восеньскі ранні начны прымаразак. Пачатак халодных рос. Пачатак ранняга пасева зімовага жыта. Збор лекавых ягад чаромхі.

Паспявае маліна. Лясная маліна - найстарая лекавая расліна. Выкарыстоўваюць траву, кветкі маліны. Настой з кветак ужываюць як проціяддзе супраць укусаў змей і скарпіёнаў, адварам кветак прамываюць запалёныя вочы; водным настоем кветак палошчуць горла пры ангіне, траву, кветкі заварваюць пры прастудзе.

Купаюць у апошні раз канёў.

19 ЖНІЎНЯ – ЯБЛЫЧНЫ СПАС.

6/19.08. Земляробчы культ. Яблычны Спас. Свята ўраджаю. Выбіралі мёд.

19/6. Яблычны Спас (Спас, Другi Спас, Вялiкi Спас, Сярэднi Спас, Iспас), свята садавiны. Асвячаюць садавiну, пасля чаго дазвалялася ўжо есцi яблыкi, грушы, слiвы. Таму i гаварылi:"Добра яблычка к Iспасу". Да гэтага не дазвалялася есцi яблыкi, бо яны лiчыліся грэшнымi пладамi.

 

 

НАВАЛЬНІЦА

Адна з прыродных стыхіяў, якая ўлучае ў сябе маланку і гром. У беларускіх легендах тлумачыцца, што калі дзе-небудзь ударае маланка, то гэта Бог б’е нячыстага. Гром з Перуном у фальклоры супрацьпастаўляецца Змею. Часам сустракаецца матыў шлюбных дачыненняў Грому і Маланкі. У беларускіх казках Пярун б’е чарцей. Маланка з’яўляецца прыладай Грамавіка (хрысціянізаваны варыянт – стрэламі святога Іллі). Паводле фальклорных уяўленняў, маланка нараджаецца ад каменя. Яшчэ ў мінулым стагоддзі выпадкова знаходзілі ў зямлі, у народзе лічылі “громавымі стрэламі”. У многіх гаворках польскай мовы белемніты (акамянелыя малюскі цыгарападобнай формы) называюцца “kamien piorunowy”, “kamyszek z pioruna” і да т. п. Згодна з зафіксаваным у XIX ст. народным павер’ем, калі бог Пярун хоча кагосьці пакараць, то ён “разбівае скалы і праз гэта пускае на зямлю агонь – маланку”. Паводле іншага павер’я, грымотны лук Перуна – каменны молат, часам вясёлка, а стрэлы – маланка. Адным ударам свайго молата ён разбівае хмары, і апладняльная вада ліецца на зямлю. Існавала таксама ўяўленне, што Пярун трымае ў руках двое велізарных жорнаў, трэ імі і стукае адзін аб адзін, трэннем і ўдарамі ён робіць гром і атрымлівае маланку. Аскепкі жорнаў, што адскокваюць ад удараў, і з’яўляюцца “перуновымі стрэламі”. У народзе лічылася, што душа чалавека, забітага Перуном у часе барацьбы з нячысцікамі, трапляла прама на неба, таму не прынята было ратаваць загінуўшых ад удару маланкі, гэтаксама як і тушыць будынкі, што загарэліся ад Н. Старажытныя грэкі месца, куды ўдарыла маланка, абгароджвалі і потым ушаноўвалі, падобны звычай вядомы і ў беларусаў.

Асноўныя погляды на паходжанне грому і маланкі, характарыстыка бога грому існавалі яшчэ ў агульнаіндаеўрапейскай міфалогіі (у старажытнай Індыі імем бога Н. і адначасова навальнічнай хмары з’яўляўся Парджанья, у хетаў богам грому быў Пірва). У беларускай мове да нашага часу маланку называюць Перуном. У казках Гром – муж царыцы Малонні, якія пераследуюць Змея (цара зміулана) і спальваюць яго статкі. Старажытнаісландскае Mjollnir (зброя бога тора) этымалагічна роднаснае слову “маланка” і першапачаткова ўяўлялася каменнай.

 

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

Навальнiца

Навальнiца, цi маланка ў народнай традыцыi ўспрымалiся як пакаранне, сiла Бога цi Ільi Граманосца, якi едзе па небасхiле на сваёй вогненнай каляснiцы i дасылае на зямлю палымяныя стрэлы. Згодна з дахрысцiянскiмi ўяўленнямi нашых продкаў, громам "кiраваў" Пярун. Славяне заўсёды шанавалi гром, бо лiчылi, што кожны яго ўдар знiшчае чорта цi д'ябла, бо менавiта громам Бог цi прарок Iлья пераследуюць нячыстую сiлу на зямлi. У народзе лiчылi, што нячыстая сiла, каб схавацца ад грому, хаваецца ў чалавека, камень, ваду i г.д.

Так з'явiлася правiла: у час навальнiцы абавязкова закрываць ёмiстасцi з вадой, а пусты посуд пераварочваць.

З-за здолнасцi нячыстай сiлы хавацца ў рэчы, якiя акружаюць чалавека, лiчылася, што ў час навальнiцы нельга стаяць пад дрэвам, на скрыжаваннi дарог, сядзець цi ляжаць на мяжы.

Лiчылася, што нячыстая сiла можа схавацца ў сабаку цi ката, таму ў час навальнiцы гэтых жывёл не пускалi ў хату.

Ахоўным сродкам ад грому лiчылася крапiва цi алешына, таму вандроўнiкi ў час навальнiцы абкручвалi сябе поясам з крапiвы цi алешыны.

На Беларусi паўсюдна лiчылася, што самым надзейным сродкам ад удараў грому з'яўляецца хлебная лапата, якую на час навальнiцы выкiдалi праз акно ў двор. Лiчылася, што ў такiм выпадку зямное полымя супрацьстаiць нябеснаму, i яно не кране хату.

Акрамя гэтага, у час навальнiцы на палаючае вуголле ў печы клалi асвечаную соль, траецкiя i купальскiя травы.

Паўсюдна лiчылi, што ў хату, на якой бусел пабудаваў гняздо, нiколi не трапiць маланка.

У славян чалавек, якога забiла маланка, лiчыўся цi найвялiкшым праведнiкам, цi найвялiкшым грэшнiкам. Таму яго хавалi цi на могiлках з вялiкiм гонарам, цi за агароджай могiлак, як вiсельнiка цi самазабойцу.

Дрэва, у якое трапiла маланка, не выкарыстоўвалi для будаўнiцтва. Разам з тым, трэску ад "навальнiчнага" дрэва прыносiлi ў хату, у хлеў, на пчальнiк як надзейны абярэг.

Зiмовая навальнiца, навальнiца на "голы" лес прадказвала галодны год, няўрод.

Гром, навальнiца на Святым Велiкодным тыднi — да ўраджайнага, спрыяльнага года.

На працягу года неабходна было выконваць шэраг абрадаў, каб абаранiць сябе i сваю хату ад навальнiцы. Адным з дзён года, калi выконвалiся гэтыя абрады, з'яўляецца 15 лютага — Грамнiцы. У гэты дзень неабходна было ў храме асвяцiць грамнiчную свечку, затым пакласцi за абразамi ў чырвоным куце, i запальваць у час навальнiцы.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

НАЎКІ

РУСАЛКІ (Наўкі), па паганскіх павер'ях, душы дзяўчат, якія памерлі да шлюбу ці падчас русальнага  тыдня, знаходзяцца на зямлі на працягу русальнага  тыдня і вяртаюцца па яго  завяршэнню  на "той свет". Як хадзячыя нябожчыцы (нежыць), русалкі лічыліся вельмі небяспечнымі для жывых людзей. Распавядалі, што яны, падобна ведзьмам, могуць прымаць розныя абліччы, лётаць з хаты ў хату праз трубу і інш. Набор засцярогаў ад гэтай нежыці супадаў з прыёмамі абароны ад нячыстай сілы (крыж, малітва, магічны круг). У лік засцярогаў супраць русалак уваходзілі такія расліны, як палын, хрэн, часнык.

 

НАЎІ

Так у беларускай традыцыі называлі душы памерлых, а ў некаторых мясцінах “наўцамі” называлі толькі памерлых у апошні год.

Уяўленне пра Н. як асобную групу міфалагічных істот мае агульнаславянскае паходжанне. У гэтым семантычным полі сустракаем і паняцце “наўе”, якое некаторыя даследнікі лічаць старажытным славянскім увасабленнем смерці (У. М. Тапароў, Вяч. Ус. Іванаў), а іншыя разумеюць як адлюстраванне славянскіх уяўленняў пра свет памерлых (М. Рудніцкі). З гэтым колам уяўленняў этымалагічна звязваецца і мужчынскае боства Nyja, якое засведчана польскім аўтарамі XV ст. Длугаш параўноўвае Nyjaз Плутонам, рымскім боствам царства памерлых. Свяцілішча Nyja існавала ў тагачаснай сталіцы Польшчы – Гнёзне. Боства Nyja мае агульнаеўрапейскія карані. Іншыя этымалагічныя сувязі – са словамі “ныць”, “нудота”, “нудны” і да т. п.

“Аповесць мінулых гадоў” пад 1092 г. змяшчае апавяданне пра падзеі ў Полацку, якія сталіся для летапісца прадвесцем шматлікіх бедаў і турбот па ўсёй Русі. Палачаны былі напалоханыя вялікай колькасцю Н., якія з моцным тупатам і грукатам скакалі па вуліцах горада на конях. Убачыць іх было немагчыма, заставаліся толькі сляды іх коней на зямлі. Месцічаў, якія выходзілі з хатаў, каб даведацца, Н. надзялялі язвамі, ад якіх людзі неўзабаве паміралі. Летапісец нават сведчыць, што пасля гэтых падзей нарадзілася прымаўка: “Наўі пабіваюць палачанаў”. Безумоўна, у апавяданні захаваліся звесткі аб нейкай эпідэміі ў Полацку, якая была асэнсавана мясцовымі жыхарамі як нашэсце Н.

Гэтае вядомае апісанне полацкіх падзей 1092 г. дало падставы некаторым даследнікам бачыць у Н. душы памерлых, якія нядобразычліва ставяцца да людзей: памерлыя чужаземцы, памерлыя “не сваёй”, ненатуральнай з’яўляецца думка, што Н. называлі ў язычніцкай традыцыі ўсіх памерлых і шанавалі іх, а адмоўны сэнс гэтае слова пачало набываць з прыходам хрысціянства, як, напрыклад, гэта здарылася ў Балгарыі. Пра тое ж сведчыць рус., укр. Навка, мавка – “душа дзяўчынкі, памерлай да хрышчэння”, славенск. Navje – “душы нехрышчоных дзяцей”. В. Ластоўскі адзначаў, што ў Беларусі назва “навец” стасавалася да памерлага ў апошні год ці да “небяспечнага” мерцвяка, які пасля смерці ходзіць у сваім целе і ссе кроў у людзей, накшталт вупыра ці вурдалака. Такі навец супрацьпастаўляўся мярсеню – памерламу, які ўжо “рассыпаўся” і не мае свайго фізічнага цела”.

У беларускай народнай традыцыі ёсць шмат прыкладаў добразычлівага шанавання Н., прычым гэтая традыцыя непарыўна цягнецца з даўніх часоў. У павучальных хрысціянскіх творах XII – XIII стст. “Слове аб ідалах” і “Слове аб пасце для нявеждаў” падрабязна апісаны звычай спецыяльна тапіць Н. лазню, каб яны ў ёй мыліся. У лазні пакідалі ручнікі і абрусы для Н. і абавязкова пасыпалі падлогу попелам. Калі раніцаю на попеле знаходзілі птушыныя сляды Н. паказваюць зноў жа пашыраныя  ў беларускім фальклоры ўяўленні аб душах памерлых у выглядзе птушак. Звычай рабіць лазню для Н. захоўваўся яшчэ ў пачатку XX стагоддзя (в. Лучосы Смаленскай губ.).

Было ў Беларусі і спецыяльнае свята, якое прысвячалі Н. У некаторых мясцінах яно вядомае як Наўскі вялікдзень (Нябожчыцкі вялікдзень, Пасха памерлых), а ў цэнтральных раёнах Беларусі яно атрымала назву Радаўніца. Наўскі вялікдзень спраўлялі ў розных раёнах ці ў Чысты чацвер, ці ў аўторак на паслявелікодным тыдні. У гэты дзень пашану памерлым аддавалі абавязкова на могілках, дзе збіраліся ўсе крэўныя. Магілу пакрывалі абрусам і на ім раскладвалі багаты пачастунак са спецыяльнымі стравамі. Абавязкова былі і велікодныя яйкі. Лічылася, што ежу спажываюць і памерлыя, таму яе рэшткі нельга было забіраць назад дадому. На магілу маглі ліць гарэлку ці пакідалі памерламу яго найбольш любімыя стравы. Раней ежу для памерлых выстаўлялі і на дах дома. Пасля абеда свята працягвалі ўжо дома, дазвалялася крыху весялосці. У некаторых палескіх рэгіёнах наўцам прысвячаліся і іншыя святы

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

 

Наў’і

НАЙСТАРАЖЫТНАЯ назва мерцвякоў. Адбываецца яна ад індаеўрапейскага слова, якое азначала выгляд пахавальнага абраду ці раку, па якой плывуць у царства мёртвых. Дагэтуль у народзе існуе дзіўны выраз, ад якога мурашкі па скуры бягуць: "У наві  зрэці" - гэта значыць чакаць смерці, а Радаўніца, дзень памінання нябожчыкаў завецца "навій дзень" і "наў’і  праводзіны". У "Аповесці мінулых гадоў" эпідэмія ў Полацку прыпісвалася мерцвякам, якія скачуць па вуліцах на нябачных конях і дзівяць усіх жывых: "Наў’і  б'юць палачан".

Мерцвякі, наў’і  заўсёды варожыя жывым. Нават занадта вялікі смутак па памерлых асуджаўся мудрацамі, бо навій можна наклікаць, як бы заклікаць да сябе сваёй нудою, а значыць, аддаць ім сябе ва ўладу.

Мёртвым - мёртвае царства, жывым - жывое, таму ад зносін з тагасветным светам людзі павінны ўсяляк сцерагчыся. Скажам, нельга парыцца ў лазні пасля поўначы: у гэту пару прыходзяць на свой шабас наў’і. Але ўжо калі зайшоў у лазенку запознены купальшчык, трэба быць напагатове: як пачуеш за спіною ціхі шэпт, як убачыш курыныя сляды, раптам узніклыя на попеле ў печкі, - хуценька ахінай сябе крыжом і бяжы ў чым ёсць, хоць бы і зусім галышом, не то нагоняць наў’і, аднімуць душу... Ну а каб залагодзіць іх, трэба абавязкова пакінуць пасля сябе ў лазні хоць абмылачак, хоць трошкі вады на дне цэбра  - хай прыйдуць пакойнічкі, хай пацешацца ў лазенцы, як пры жыцці цешыліся!

У Радаўніцу нельга пералазіць праз платы, не то на  ступні пачне расці "наўючая костачка". Яна прычыняе хваробы, нават смяротнай, і ніколі не гніе ў трупе.

Звычайна наў’і  уяўляюцца вялікакрылымі  драпежнымі птушкамі, часам нападаючымі  на чалавека.

 

 

Наў’і

Наў’і  (навіі) - ад старажытнага наў  - духі смерці, духі памерлых іншапляменнікаў. Лічылася, што яны маглі насылаць хваробы  на людзей і хатнюю  скаціну, а гэтак жа стыхійныя бедствы.

Па начах навіі  носяцца па вуліцах, дзівячы ўсіх, хто выходзіць з хаты. Людзі паміралі ад ран. Потым наў’і  сталі і днём з'яўляцца на конях, але былі нябачныя. Для выратавання ад навій трэба было не выходзіць з хаты. Каб абараніць жыллё, неабходны былі засцярогі, загавораныя прадметы і  г.д. Адзежа людзей уключала адмысловы гафт з ахавальнымі знакамі ад навій.


Навій можна было і ўласкавіць. Іх запрашалі памыцца ў лазню, пад падстрэшкам якой ці на даху пакідалі для іх ежу. Уяўлялі навій у выглядзе птушак ці ў выяве нейкіх  істот, аброслых густымі валасамі і з хвастом.Падобныя ўяўленні пра наў’яў  захоўваліся ў свядомасці людзей да ХХ стагоддзя.

Існаваў ва ўсходніх славян нават адмысловы "навій дзень" для памінання нябожчыкаў, адзначаўся ён у чацвер падчас велікоднага тыдня, а таксама напачатку восені. Лічылася што навіі  у гэты дзень выходзяць з магіл і адпраўляюцца да сваіх нашчадкаў на памінальную трызну.

Для навій рыхтавалі адмысловы пачастунак, які ставілі на стол у пакоі, потым  адкрывалі вокны. Каб не замінаць навіям, катэгарычна забаранялася выходзіць на вуліцу пасля заходу сонца.

Супраць навій гэтак жа выкарыстоўвалася адмысловая абярэжная абраднасць. Калі навіі  прыносілі шкоду, вынікала разрыць магілу нябожчыка і выняць з яе "наў’ю костачку" - адзіную не згніўшую ад часу костку  нябожчыка. Костачку належыла спаліць, а попел кінуць на  магілу. Тады навія знікне і перастане турбаваць жывых.

Паўднёвыя і заходнія славяне меркавалі, што навіі  могуць вызначыць лёс дзіцяці. Лічылі. што нябачныя навіі  збіраюцца ў пасцелі парадзіхі і вырашаюць, будзе дзіця жыць ці ж памрэ. Асуджанаму на смерць навіі  ставілі нябачны "навій знак".

Крыніца: аўтар электроннай энцыклапедыі  Аляксандрава

 

 

Наўскі вялікдзень

Перасоўнае свята, Вялікадне нябожчыкаў, дзядоў - продкаў у чацвер на велікодным тыдні, Назва свята паходзіць ад старажытнаславянскай назвы душ памершых - "наўяў". Яйкі-крашанкі, "паску" і ўсе іншыя велікодныя стравы неслі на могілкі, частаваліся самі і астаўлялі там дзядам. Найперш абавязковай у гэтым пачастунку была куцця - ячная ці грэчневая каша.

Урачыстае наведванне магілкі найперш нябожчыка мінулага года пачыналася са звароту старэйшага з роду: "Святыя дзяды, што ад нас адыйшлі! Хадзіце да нас, будзем есці, што бог паслаў!".

Далей частаваліся, галасілі - успаміналі аб лепшых якасцях дзядоў, спявалі песні маральна-дыдактычнага павучальнага зместу:

Вялік, святы нам дзень настаў,

Ісус Хрыстос з труны ўстаў,

Хрыстос уваскрос, Хррыстос уваскрос, Хрыстос уваскрос! *

Пайшоў жа ён жабруючы,

Добрых людзей турбуючы.

Прыйшоў жа ён да Дунаю,

А там дзеўка ваду брала.

-Падай, дзеўка, багу вады,

Памыць яму рукі, ногі.

Дзеўка бога не прызнала,

Богу яна адказала:

-Гэта вада нячыстая,

Лісцём, дрэвам западала.

Гэта дзеўка нячэсная,

Дзевяць сыноў нарадзіла,

Дзевяць сыноў нарадзіла,

У Дунай-рацэ ўтапіла.

Рытуальнае ўшанаванне нябожчыкаў спачатку на памежжы з Расіяй, а цяпер і на ўсёй тэрыторыі паўтараецца ў аўторак паслявелікоднага фамінога тыдня, але яно як бы выпадае з агульнабеларускай традыцыі штосуботняга ўшанавання дзядоў.

 

 

 

Науз

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Науз - у славянскім паганстве засцярог у выглядзе вузла, завязанага вызначанай выявай.

Наузы рабіліся звычайна са скураных папружак ці з ваўняных нітак. Радзей ужываліся ніткі з іншых матэрыялаў. Вырабам наузаў займаліся адмысловыя людзі - "наузнікі" і "наузніцы". Абярэжнае дзеянне науза залежала ад таго, як завязаны вузел. Для розных жыццёвых патрэб ужываліся розныя вузлы. Для ўзмацнення абярэжнага дзеяння  ў науз маглі ўплятацца розныя прадметы (камяні, драўляныя ці металічныя фігуркі жывёл, птушак, рыб, малюнкі прадметаў зброі і хатняга ўжытку і да т.п.). Кожны такі прадмет меў вызначаную сімволіку і вызначанае абярэжнае дзеянне. Акрамя таго, вызначаную сімволіку і абярэжнае дзеянне меў колер ніткі, з якой выраблены науз.

 

Цікавыя факты

Штодзённы выраз "я завязаў" у кантэксце збавення чалавека ад згубнай прыхільнасці да алкаголю ўзыходзіць да выраба і выкарыстанню наузаў  - існаваў адмысловы науз для абароны чалавека ад гэтай шкоднай звычкі.

Падрыхтавала Галіна Арцёменка


 

Плямёны