1938 год
|
21 студзеня (2 лютага)
|
Нарадзiўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер Польшча, на мяжы з Беларуссю) у сям’i беззямельнага шляхцiца, уладальнiка невялiкай фабрыкi iльняных вырабаў Сымона Сцяпанавiча Калiноўскага.
|
6 лютага
|
Хрышчаны ў Ялоўскiм парафiяльным касцёле пад iменем Вiкенцiй (Вiнцэнт).
|
4 красавiка
|
Паўторна хрышчаны пад iмёнамi Вiкенцiй i Канстанцiн.
|
1843 год
|
29 красавiка
|
Памерла маці — Веранiка Рыбiнская.
|
1847 год
|
|
Паступiў у Свiслацкую гiмназiю.
|
1849 год
|
|
Сям’я пераехала ў набыты фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета (непадалёк ад Свiслачы, цяпер Свiслацкi раён).
|
1851 год
|
|
Гiмназiю ператварылi ў пяцiкласнае павятовае вучылiшча.
|
Каля 1852 года
|
|
Скончыў вучылiшча.
|
Канец 1855 – пачатак 1856 года
|
|
Едзе ў Маскву да брата Вiктара.
|
1856 год
|
Пасля 12 лiпеня
|
Браты пераязджаюць у Пецярбург.
|
1 жнiўня
|
Кастусь звяртаецца ў рэктарат Пецярбургскага унiверсiтэта з просьбай дапусцiць яго да прыёмных экзаменаў.
|
5 кастрычнiка
|
Прыняты ва унiверсiтэт на 1 курс юрыдычнага факультэта разраду камеральных навук.
|
1856–1860 гады
|
|
Паспяхова вучыцца ва унiверсiтэце, узначальвае левае крыло зямляцтва студэнтаў — выхадцаў з Беларусi, Лiтвы, Польшчы.
|
1857–1860 гады
|
|
Брат Вiктар працуе над старадаўнiмi рукапiсамi ў Публiчнай бiблiятэцы. Мабыць, з самага пачатку гэтая праца была вельмi блiзкая Кастусю.
|
Каля 1858 года
|
|
У Пецярбургу аформiлася нелегальная арганiзацыя выхадцаў з Польшчы, Лiтвы, Беларусi. Актыўнымi дзеячамi яе былi браты Калiноўскiя. Арганiзацыя цесна звязана з рускiмi рэвалюцыянерамi.
|
1859 год
|
Кастрычнiк
|
У студэнта IV курса Кастуся Калiноўскага прыступ цяжкой нервовай хваробы.
|
1860 год
|
28 лiпеня
|
Атрымаў пасведчанне пра заканчэнне унiверсiтэта.
|
6 снежня
|
У сувязi з задуманай паездкай у Маскву Вiктар Калiноўскi звярнуўся з прашэннем да дырэктара Публiчнай бiблiятэкi, што заняткi над старадаўнiмi рукапiсамi ў бiблiятэцы будзе працягваць яго брат Вiкенцiй (Кастусь).
|
1861 год
|
21 студзеня
|
Папячыцель Пецярбургскай навучальнай акругi зацвердзiў К. Калiноўскага ў ступенi кандыдата.
|
15(27) лютага
|
Расстрэл царскiмi салдатамi бяззбройнай патрыятычнай дэманстрацыi ў Варшаве. Пачатак моцнага ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, якi неўзабаве перакiнуўся ў Лiтву i на Беларусь.
|
17 лютага
|
Кастусь атрымаў у канцылярыi савета унiверсiтэта дыплом на ступень кандыдата правоў.
|
19 лютага
|
Падпiсаны манiфест пра скасаванне ў Расii прыгоннага права. Незадаволеныя ўмовамi рэформы сяляне паўсюдна бунтуюцца.
|
2 сакавiка
|
Калiноўскi ў Вiльнi падаў прашэнне генерал-губернатару У. I. Назiмаву аб прызначэннi на службу. Рэзалюцыя: «Аб’явiць пра адсутнасць вакансiй».
|
Увесну
|
Калiноўскi прыступiў да стварэння Гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi.
|
Увосень
|
Узнiкла ўсерасiйская рэвалюцыйная арганiзацыя, якая пазней прыняла назву «Зямля i воля». У Вiльнi аформiўся «Камiтэт руху» як цэнтр падрыхтоўкi паўстання на Беларусi i ў Лiтве.
|
5(17) кастрычнiка
|
У Варшаве створаны т. зв. Гарадскi рэвалюцыйны камiтэт як орган падрыхтоўкi паўстання ў Польшчы.
|
1862 год
|
Увесну
|
Варшаўскi гарадскi камiтэт прыняў назву Цэнтральнага нацыянальнага камiтэта (ЦНК).
|
Улетку
|
У Вiльнi «Камiтэт руху» прыняў назву Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта (ЛПК). Калiноўскi змагаецца ў Камiтэце за рэвалюцыйна-дэмакратычную праграму.
|
У пачатку лiпеня
|
Выйшаў у свет першы нумар «Мужыцкай праўды». Пачатак беларускай дэмакратычнай прэсы.
|
30 лiпеня
|
Калiноўскi прысутнiчаў на вяселлi З. Серакоўскага ў м. Кейданы Ковенскага павета (Лiтва).
|
Памiж 8(20) верасня i 19 верасня (1 кастрычнiка)
|
У Лондане адбылiся перагаворы прадстаўнiкоў ЦНК з лонданскiм рускiм рэвалюцыйным цэнтрам (А. I. Герцэн, М. П. Агароў, М. А. Бакунiн). Выпрацаваны асноўныя прынцыпы руска-польскага рэвалюцыйнага саюза, да якога далучылiся рэвалюцыянеры Беларусi i Лiтвы.
|
7 кастрычнiка
|
У вёсцы Шэйпякi (Шэйнякi) Слонiмскага павета (цяпер в. Шэйпякi або Шэйпiчы, Пружанскi раён) Калiноўскi, едучы са Слонiма ў Ваўкавыск на паштовых конях, раскiдвае трэцi нумар «Мужыцкай праўды». Царскiя ўлады пачалi расследаванне, Калiноўскi пераходзiць на нелегальнае становiшча.
|
16(28) кастрычнiка
|
ЛПК выдаў iнструкцыi для павятовых i акруговых начальнiкаў рэвалюцыйнай арганiзацыi; напiсаны яны, мяркуючы па ўсім, Калiноўскiм.
|
22 кастрычнiка
|
Старшыня ЛПК Л. Звяждоўскi выехаў на новае месца службы ў Маскву. Калiноўскi становiцца старшынёй Камiтэта.
|
25 кастрычнiка
|
У Якушоўцы ад сухотаў памёр Вiктар Калiноўскi.
|
Сярэдзiна лiстапада
|
Кастусь наведаў Якушоўку. Пабыў нядоўга, бо за iм гналася палiцыя.
|
У лiстападзе
|
Вiльня. Калiноўскi пасялiўся на Зарэччы ў Ю. Грагатовiч. (Пасля да яе прыехала дачка Марыя).
|
У лiстападзе – снежнi
|
Калiноўскi абураны далучэннем Беластоцкай рэвалюцыйнай арганiзацыi да Варшавы. Патрабуе, каб адносiны памiж ЛПК i ЦНК грунтавалiся на аснове поўнай роўнасцi.
|
5 снежня
|
Пiша пiсьмо бацьку з Пецярбурга (не захавалася).
|
20 снежня (1 студз. 1863 г.)
|
Выйшаў першы нумар газеты «Хоронгев свободы» (орган ЛПК).
|
У гэтым годзе
|
Калiноўскi фатаграфуецца ў Вiльнi.
|
1863 год
|
10(22) студзеня
|
У Варшаве выпушчаны манiфест пра паўстанне i дэкрэты па аграрным пытанні. ЦНК абвясцiў сябе Часовым Нацыянальным урадам. Пачатак узброенага паўстання ў Польшчы.
|
20 студзеня (1 лютага)
|
ЛПК выпусцiў манiфест, у якiм абвясцiў сябе Часовым правiнцыяльным урадам Лiтвы i Беларусi i салiдарызаваўся з праграмнымi дакументамi варшаўскага паўстанцкага ўрада.
|
Каля 20 студзеня
|
ЛПК выдаў «Iнструкцыю для ваенных начальнiкаў, ваяводскiх i павятовых» i «Паўстанцкую iнструкцыю».
|
У канцы студзеня – лютым
|
Першыя паўстанцкiя атрады ў Вiленскай губернi: Ф. Вiславуха, Л. Нарбута i iнш.
|
12 лютага
|
Калiноўскi пiша запiску паўстанцкаму камiсару ў Iнфлянтах.
|
16 лютага
|
Прадпiсанне паўстанцкаму ваеннаму начальнiку Лiдскага павета Л. Нарбуту.
|
27 лютага (11 сакавiка)
|
«Белы» пераварот у рэвалюцыйнай арганiзацыi. ЛПК распушчаны, арганiзацыю ўзначалiў «Аддзел кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы» на чале з Я. Гейштарам.
|
Каля 27 лютага
|
Пратэст Калiноўскага ў адрас варшаўскага ўрада.
|
26 сакавiка
|
У Вiльню прыехаў З. Серакоўскi, каб узначалiць паўстанцкiя атрады Лiтвы. Распрацоўваюцца планы баявых дзеянняў.
|
У канцы сакавiка
|
Калiноўскi атрымаў прызначэнне ў Гродна рэвалюцыйным камiсарам ваяводства.
|
Канец сакавiка – пачатак чэрвеня
|
Выдае «Прыказ» на беларускай мове, адрасаваны сялянам, i iнструкцыю для павятовых камiсараў.
|
Канец сакавiка – 12 красавiка
|
У Беластоку разам з А. Духiнскiм i В. Урублеўскiм рыхтуе агульнае ўзброенае выступленне.
|
12 красавiка
|
Агульнае паўстанне на Гродзеншчыне.
|
19 красавiка
|
Пачатак агульнага паўстання ў Мiнскай губернi.
|
23–24 красавiка
|
Выступiла Магiлёўская губерня. Спроба ўзброенага выступлення на Вiцебшчыне.
|
25–27 красавiка
|
Разбiты атрады Серакоўскага пад Бiржамi на поўначы Ковенскай губернi. Серакоўскi ў палоне (15 чэрвеня павешаны).
|
1 мая
|
Замест памяркоўнага У. I. Назiмава генерал-губернатарам прызначаны М. М. Мураўёў-вешальнiк (прыбыў у Вiльню 14 мая).
|
У сярэдзiне мая
|
Калiноўскi i паўстанцкi цывiльны начальнiк Гродзенскага ваяводства Э. Заблоцкi робяць паездку па Слонiмскаму i Ваўкавыскім паветах для навядзення парадку ў арганiзацыi.
|
21 мая
|
Агляд паўстанцаў у лагеры пад Мiлавiдамi. (Назаўтра паўстанцы паспяхова бiлiся з карнiкамi).
|
22 цi 23 мая
|
Калiноўскi i Заблоцкi пабывалi ў Якушоўцы.
|
Каля 25 мая
|
Калiноўскi, ужо без Заблоцкага, зрабiў агляд паўстанцам Брэсцкага атрада, якi фармiраваўся за Бугам у Падляшшы.
|
Пачатак чэрвеня
|
Арышты сярод членаў вiленскага паўстанцкага Аддзела.
|
Каля 9 чэрвеня
|
Калiноўскi выклiканы ў Вiльню i ўведзены ў паўстанцкi Аддзел Лiтвы кiраўнiком аддзялення ўнутраных спраў. Яго аднадумец У. Малахоўскi стаў начальнiкам горада Вiльнi.
|
11 чэрвеня
|
Калiноўскi публiкуе «Прыказ... да Народу зямлi Лiтоўскай i Беларускай» (прыкладна ў гэты час публiкуецца i сёмы, апошнi нумар «Мужыцкай праўды»).
|
У сярэдзiне лiпеня
|
Камiсар варшаўскага ўрада ў Вiльнi Н. Дзюлёран, выклiканы ў Варшаву, перадаў сваю пячатку Калiноўскаму.
|
Праз два днi (20 лiпеня?)
|
На агульным пасяджэннi Аддзела Калiноўскi i Малахоўскi прапануюць праект новага статута пра ўзаемаадносiны паўстанцкiх улад Вiльнi i Варшавы — на аснове поўнай роўнасцi.
|
27 лiпеня
|
Вернападданнiцкi адрас цару вiленскага дваранства.
|
30 лiпеня
|
Замах на губернскага маршалка шляхты А. Дамейку, асуджанага рэвалюцыйнай арганiзацыяй на смерць за супрацьдзеянне паўстанню.
|
31 лiпеня
|
Арыштаваны Я. Гейштар. Калiноўскi становiцца кiраўнiком Аддзела, якi з гэтага часу канчаткова набывае «чырвоны» характар («Чырвоны жонд»).
|
1 жнiўня
|
Малахоўскi, на след якога напалi царскiя ўлады, вымушаны выехаць у Пецярбург. Калiноўскi даручыў яму звязацца з рускiмi рэвалюцыянерамi, з «Зямлёй i воляй».
|
22 жнiўня
|
У Вiльнi арыштаваны камiсар варшаўскага ўрада ў Лiтве i на Беларусi А. Авейдэ. Перад арыштам ён перадаў свае паўнамоцтвы Калiноўскаму. Апошнi такiм чынам сканцэнтраваў усю паўнату паўстанцкай улады ў сваiх руках.
|
Сярэдзiна кастрычнiка
|
Калiноўскi пад iменем Iгната Вiтажэнца пасялiўся ў Вiльнi ў так званых Святаянскiх мурах.
|
19(31) кастрычнiка
|
Прызначыў былога свайго паплечнiка па ЛПК Б. Длускага ваенным камiсарам Лiтвы i Беларусi за мяжою з правам распараджацца замежным грашовым фондам паўстанцаў (т. зв. лiтоўскiмi сумамi).
|
У канцы лiстапада – пачатку снежня
|
Цудам выратаваўся ад начной палiцэйскай аблавы на Зарэчнай вулiцы ў Вiльнi.
|
Пачатак снежня
|
Згадаў пра гэты выпадак у пiсьме Длускаму за мяжу з характарыстыкай становiшча ў Лiтве i на Беларусi.
|
21 снежня
|
У Вiльнi на Лукiшскай плошчы павешаныя М. Дарманоўскi i I. Здановiч.
|
30 снежня
|
Расстраляны Ц. Далеўскi.
|
1864 год
|
12(24) студзеня
|
Пiсьмо начальнiку паўстанцкай агентуры Усходняй Прусii ў Кёнiгсберг адносна дастаўкi зброi i выдання газеты «Глос з Лiтвы».
|
20 студзеня (1 лютага)
|
Выйшаў першы нумар газеты «Глос з Лiтвы».
|
У ноч на 29 студзеня
|
Калiноўскi арыштаваны ў Святаянскiх мурах.
|
29 студзеня
|
Апазнаны Марыяй Грагатовiч, назваў сапраўднае iмя.
|
Памiж 29 студзеня i 10 сакавiка
|
Пiша ў Дамiнiканскай турме «Пiсьмы з-пад шыбенiцы», якiя патайнымi каналамi перадае на волю (магчыма, першая частка «Пiсьмаў...» напiсана яшчэ да арышту).
|
26 лютага
|
Робiць у следчай камiсii заяву, што «шпiёнства апаганьвае чалавека», i адмаўляецца ад далейшых паказанняў.
|
27 лютага
|
Следства скончана, справа накiравана Мураўёву.
|
28 лютага
|
Загад Мураўёва судзiць Калiноўскага ваенным судом.
|
|
Калiноўскi напiсаў у камеры адрасаваную ўладам разгорнутую запiску, у якой зрабiў спробу «акрэслiць характар руху» ў Лiтве i на Беларусi.
|
1–2 сакавiка
|
Суд. Калiноўскi прыгавораны да расстрэлу.
|
4 сакавiка
|
Палявы аўдытарыят у Вiльнi разгледзеў ваенна-судовую справу i вынес пастанову — Калiноўскага павесiць.
|
5 сакавiка
|
Мураўёў зрабiў канчатковую рэзалюцыю: «Згодзен. Выканаць прыгавор у Вiльнi».
|
10(22) сакавiка
|
У 10 гадзiн 30 хвілін ранiцы павешаны «на торговой площади на Лукишках» «при огромном стечении народа». Калi аб’яўлялi прысуд i назвалi iмя: «дваранiн Вiкенцiй Калiноўскi», ускрыкнуў: «У нас няма дваран, усе роўныя».
|