СВЕВЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 549 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СВЕВЫ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Свевы, інакш свебы (лат. Suevi, Suebi) - зборная назва насельніцтва паліэтнічнай Усходняй Нямеччыны, уключаючы пераважна германскія народнасці (семноны, гермундуры, квады і інш.), займаўшыя ў I веку да н. э. - II веку н. э. басейн Эльбы, Майна, Неккара, верхняга Рэйна. У часы Тацыта на ўсходзе Свебеі  згадваліся венеды (адносяць да праславянаў), эстыі  і пеўкіны (бастарны) (апошнія па Іяакімаўскім летапісу ставяцца да сваякоў славян). Паліэтнічні  характар Свебеі усё больш прызнаецца навукай.  Свебскае мора ў часы Пталямея географа паўстае Сармацкім Акіянам з Венедскім залівам (акругай Усходняй Прыбалтыкі).

Упершыню апісаны Цэзарам, які ў 58 да н. э. нанёс  паразу свевам на чале з Арыявістам, якія перайшлі каля 71 да н. э. Рэйн і якія спрабавалі замацавацца ў Галіі.

Падчас шматлікіх паходаў гэтых плямёнаў частка іх заставалася ў месцах уварвання свеваў. Так, паўночныя свевы як частка семнонаў аселі ў Паўночнай Нямеччыне, а неккарскія  свевы - рэшткі маркаманаў - у рымскай правінцыі Верхняя Нямеччына (Germania Superior). Свеўскія  плямёны адыгрывалі вядучую ролю ў дзяржаўным утварэнні  Марабода (8 г да н. э. – 17 г н. э.)

Тацыт лічыў свевамі  усе плямёны паміж Дунаем і Балтыйскім морам, якое ён так і зваў - Mare Suebicum - Свеўскае мора. Пасля (пасля Тацыта) назва "свевы" выцясняецца ў крыніцах назвамі асобных плямёнаў свеўскай групы, але не знікае канчаткова. Яно часта прыкладаецца да квадаў, якія заснавалі напачатку V стагоддзя  сваё каралеўства ў Паўночна-заходняй Іспаніі ("Паўночнае каралеўства"). Нашчадкамі свеваў  (у прыватнасці, семнонаў) былі, відаць, алеманны (швабы). Значная частка насельніцтва Свебеі, калі судзіць па дадзеных археалогіі і анамастыкі, прыняла актыўны ўдзел у этнагенезе славян.

 

Дзяржава свеваў у Іспаніі (409-585)

Рассяленне плямёнаў свеваў, аланаў і вандалаў у Іспаніі.

 

Разам з вандаламі і іранамоўнымі аланамі праз Рэйн у 406 г пераправілася і частка свеваў. Саюзнікі свеваў па перасяленні паказваюць на паліэтнічны  характар этнаса, чужы "чысціні германства". У 409 г  ім атрымалася замацавацца на тэрыторыі Іспаніі. Землі, больш стагоддзя  карыстаючыся выгодамі мірнага жыцця, на доўгія гады ператварыліся ў арэну разлютаваных баёў. Па некаторых звестках, голад, які выліўся ў выніку спусташальных войн, прыводзіў нават да канібалізму. Адбіць напады захопнікаў здолелі толькі некаторыя гарады і замкі, бо прышэльцы не валодалі спазнаннямі ў аблогавай тэхніцы. Урэшце, небяспека анархіі схіліла да міру і варвараў. У 414 г  яны склалі з рымскім урадам дамову, па якой атрымлівалі права пасяліцца на Іберыйскім паўвостраве ў якасці федэратаў. Яшчэ да гэтага заваёўнікі падзялілі паміж сабой іспанскія землі. Пры гэтым аланы атрымалі Лузітанію і Карфагенскую Іспанію, вандалам-сілінгам дасталася Бетыка, а вандалы-асдзінгі  і свевы пасяліліся на крайнім паўночным захадзе, у рымскай правінцыі Галлецыі  (Галісія); свевы атрымалі заходнюю частку гэтай тэрыторыі, якая ляжыць уздоўж узбярэжжа Атлантыкі. Такая частка валадарстваў мае на ўвазе, што найдужэйшым племем сярод заваёўнікаў лічыліся аланы, у той час як свевы адыгрывалі ў гэтым кангламераце параўнальна малаважную ролю. Колькасць свеваў  ацэньваецца ў 30 - 35 тысяч чалавек. Трэба заўважыць, што па тых часах гэта было зусім не мала. Колькасць свеўскіх ваяроў ацэньваецца лічбай у 8000 - 9000 чалавек. У ранні перыяд свеўскай гісторыі каралеўскімі рэзідэнцыямі былі Брага, Порту і Мерыда. Можна было б выказаць здагадку, што часцей за ўсё наведвалася менавіта Брага, якая размяшчалася ў цэнтры Свеўскай дзяржавы. У VI веку гэты горад становіцца найважнай рэзідэнцыяй караля. Кароль насіў тыя ж тытулы, што і кіраўнік  вестготаў, але ў яго тытулатуры  адсутнічалі спецыфічна хрысціянскія эпітэты.

У адрозненне ад вандалаў, дзякуючы аддаленаму размяшчэнню сваёй вобласці селішчаў свевы пазбеглі нападу вестготскага караля Валіі. Яны не змаглі ўтрымацца і супраць вандалаў; калі тыя ў 418 годзе напалі на землі свеваў, ад паразы іх выратавала толькі рымскае войска. Тым не менш, у 429 годзе свевам было наканавана патрываць яшчэ адну няўдачу, калі яны занадта рана выступілі ўслед  адправіўшымся ў Афрыку вандалам і напалі на Лузітанію. Вандальскі кароль Гейзерых вярнуўся і разбіў Хермігара.

З завяршэннем Хронікі Ідацыя ў 469 г паведамленні па свеўскай гісторыі часова абрываюцца. Сам Ісідар Севільскі, які пісаў гісторыю свеваў, чэрпаючы свае звесткі па раннім перыядзе з Ідацыя, у першай траціне VII стагоддзя  ўжо не змог сабраць ніякай інфармацыі пра наступныя дзесяцігоддзі існавання свеўскай  дзяржавы. Ён быў змушаны абмежавацца лаканічным сцвярджэннем, што свевамі кіравалі каралі арыянскага  веравызнання. Ісідар не валодаў дастатковымі дадзенымі пра свеўскую  гісторыі нават сярэдзіны VI стагоддзя. Такім чынам, можна зрабіць здагадку, што гэты перыяд гісторыі свеваў  ужо ніколі не трапляў на станіцы харонік. Маўчанне пісьменнікаў таго часу паказвае на тое, што прамежак паміж 469 і 550 гадамі быў мірным перыядам.

Дзяржава свеваў  было заваявана ў 585 годзе Леавігільдам, пасля чаго падзяляла лёс Вестготскай  дзяржавы.

Свеўская  мова знікла, не пакінуўшы пасля сябе ніякіх слядоў, што яшчэ раз не дазваляе злучаць свеваў  таго часу з германцамі. У канчатковым выніку свевы зліліся з рымскім насельніцтвам. Шматлікія германскія тапонімы ў Галісіі  не дазваляюць зрабіць ніякіх высноў пра размеркаванне свеўскіх селішчаў, бо немагчыма выразна размежаваць свеўскія  і вестготскія  назвы, а таксама таму што значная частка тапонімаў з'явілася толькі ў IX і X веках. Значэнне свеўскага дзяржаўнага утварэння шмат у чым саступае вестготскай дзяржаве. Перыферыйнае размяшчэнне абцяжарвала кантактаванне з іншымі краінамі, але з другога боку, абараняла свеваў  ад варожых нападаў. У адваротным выпадку гэтак малалікае племя не магло б гэтак доўга захоўваць незалежнае становішча. У адрозненне ад вестготаў свевы не карысталіся такой папулярнасцю, і ніводная найпозняя дзяржава не лічыла іх сваімі папярэднікамі. Сярэднявечная Партугалія бачыла сябе спадчынніцай вестготаў, а не свеваў.

Свевы адыгралі істотную ролю ў этнагенезе сучасных еўрапейскіх нацый - аўстрыйцаў, немцаў, іспанцаў, партугальцаў, заходніх славян, галандцаў і інш.

Шэраг імёнаў свеўскіх каралёў захавалі сляды індаеўрапейскага адзінства: Хермігар, Рэхіла, Рэхіар, Мальдра, Арыямір, Тэадэмір, Міро, Эбарых, Аудэка.

З улікам назапашаных навукай дадзеных пераглядаецца гісторыя шматлікіх этнасаў, уключаючы і свебаў-свеваў.

Нататкі

Літаратура

 

Спіс каралёў свеваў

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

"     ?-429 : Хермігар

"     429-441 : Хермерых

"     438-448 : Рэхіла

"     448-456 : Рэхіар

"     456-457 : Агрывульф

"     456-460 : Мальдра

 

"     460-464 : Фрумарый

"     464-469 : Рэхімунд

"     2-я пал. V ст. : Херменерык

"     апош. чвэрць V ст. : Верэмунд

"     канец V-нач. VI ст. : Тэадэмунд

"     550-558/559 : Харарых

"     558/559-561/566 : Арыямір

"     561/566-570 : Тэадэмір

"     570-583 : Міро

"     583-584 : Эбарых

"     584-585 : Аудэка

"     585-585 : Маларык

Спасылкі

  • Spain: vandals, suevi & visigoths (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Проверено 18 октября 2009.

Крыніца - "http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%BF%D0%B8%D1%81%D0%BE%D0%BA_%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D0%B9_%D1%81%D0%B2%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D0%B2"

 

 

ІСІДАР СЕВІЛЬСКІ

ГІСТОРЫЯ СВЕВАЎ

HISTORIA SVEVORUM

 

85. У 409 годзе свевы пад кіраўніцтвам іх караля Гермерыха, разам з аланамі і вандаламі прыбылі ў Іспанію і сумесна з апошнімі занялі ўсю Галісію. Калі ж вандалы перайшлі ў Афрыку,  Галісія засталася [у валоданні] адных толькі свеваў. Гермерых уладарыў над імі ў Іспаніі 32 гады запар. У адной жа частцы краіны галісійцы засталіся спадарамі . Гермерых спусташаў іх сталымі рабаўніцкімі набегамі, запаўшы ж у хваробу, ён склаў з імі мір і зрабіў суправіцелем свайго сына Рэккілу. Яго, з большай часткай свайго войска ён паслаў супраць Андэвота, начальніка над рымскімі салдатамі. Рэккіла нанёс паразу яго шматлікаму войску на рацэ Сінгілій, і забраў вялікую колькасць золата і срэбра. Затым ён абсадзіў і скарыў Эмерыту, далучыўшы яе да свайго каралеўства. Яго бацька памёр, прахварэўшы сем гадоў.

 

86. Калі кароль Гермерых сканаў у 441 годзе, яму ўспадкоўваў сын Рэккіла і правіў восем гадоў. Пасля скону свайго бацькі ён заваяваў Гіспаліс, Бетыку і правінцыю Картага  Новая (Новы Карфаген = Картахена). Як кажуць, ён быў язычнікам і ім жа памёр у Эмерыце.

 

87. У 448 годзе Рэккіле ўспадкаваў яго сын Рэккіларый, стаўшы каталіком, і кіраваў дзевяць гадоў. Ён узяў у жонкі дачку гоцкага караля Тэудэрыда. Напачатку свайго кіравання ён здзяйсняў удалыя напады на краіну баскоў. Затым ён злучыўся са сваім цесцем Тэудэрыдам і разам з готамі спустошыў вобласць Цезараўгусты. Таксама ён напаў (448 г) і на тарраконскую правінцыю, якая належала рымлянам, і разрабаваў акругу Картага  Новая, якую яго бацька Рэккіла перадаў рымлянам зваротна. І нарэшце, калі кароль Тэудэрэд рушыў у Іспанію, пазмагаўся з ім, быў разгромлены, захоплены палон і забіты.

 

88. Калі Рэккіларый загінуў  ў 457 г., свевы, якія жылі на самой [далёкай] ускраіне Галісіі  абвясцілі сваім каралём, Мальдру, сына Масілы. Тады раскалоліся яны [свевы] :  частка прызнала каралём Франтана, а другая-Мальдру. (З войскам свеваў  Мальдра спустошыў Лузітанію. Забіўшы шматлікіх рымлян і забраўшы вялікую здабычу, ён без супраціву ўвайшоў у Олісіпону.  Франтан памёр неўзадоўга пасля гэтага і яго партыя абрала Рэккімунда, які злагодзіўся з Мальдрай і [разам] з ім спустошыў Лузітанію. Мальдра ж на трэцім годзе свайго кіравання быў забіты (460 г) уласнымі людзьмі.

 

89. Пасля яго смерці пачалася звада за каралеўскую пасаду (тытул) паміж Фрумарыем і Рэмісмундам. Фрумарый разбурыў, разам з натоўпам свеваў, горад Флавію . Рэмісмунд у сваю чаргу спустошыў найболей блізкія да яго прыморскія гарады Аурэгу і Луку.

 

90. Пасля смерці Фрымарыя Рэмісмунд ізноў аб’яднаў усіх свеваў пад сваёй каралеўскай уладай і таксама склаў мір з галісійцамі. Да гоцкага караля Тэадэрыха  [Вялікага] ён, з мэтай звяза [паміж імі], пасылаў амбасадараў і ад рукі апошняга атрымаў [падараваныя] зброю і жонку. Ён пайшоў у Лузітанію, узяў, пад маскай мірных намераў, Канімбрыю  і разрабаваў яе [цалкам]. Таксама і Олісіпона патрапіла ў яго рукі; нейкі жыхар горада, кіраваўшый  у ім, перадаў яго (горад) яму. У яго час сярод  свеваў  з'явіўся Аякс, галат па нараджэнню, паўшы  ў арыянства,  быўшы,  пад заступніцтвам караля,  ворагам каталіцкай веры і чароўнай Сёмухі. Ён прынёс гнілы яд гэтага веравучэння іх гоцкай частцы  Галіі і прышчапіў усяму народу свеваў смяротную хваробу няверы. Шматлікія яшчэ каралі свеваў  грузлі ў арыянскай ерасі, пакуль да ўлады не прыйшоў Тэадэмір.

 

91. Гэты адразу знішчыў ілжэвучэнне арыянскай  бязбожнасці і вярнуў свеваў  да каталіцкай веры, пры падтрымцы Марціна, біскупа манастыра Дума, веруючага і навуковага мужа, чыёй стараннасцю былі адноўлены царкоўны мір і мноства ўстаноў у царкоўнай пабудове Галісіі. Пасля Тэадэміра каралём свеваў стаў Міро (570 г) і кіраваў трынаццаць гадоў. На другім годзе свайго кіравання ён пайшоў вайной на русконаў (Rucconen). Затым ён рушыў  да караля готаў Леавігільду, на дапамогу супраць яго паўстаўшага сына і памёр пад Гіспалісам, які ён жадаў заваяваць (583 г).

 

92. Яму ўспадкаваў яго сын, Гебарых (583 г), які ў маладыя гады пазбавіўся ўлады, адабранай [у яго] мяцежнікам Андэкай, і быў пасаджаны ў манастыр (584 г). Але кара за гэта не прымусіла сябе чакаць. Кароль готаў  Леавігільд пайшоў вайной на свеваў  (585 г), заваяваў краіну, скінуў Андэку, прымусіў таго прыняць пострыг і пасля каралеўскага быцця выконваць абавязкі святара. Так  Андэка пазнаў справядлівую адплату, за то што ён прычыніў законнаму каралю. Дзяржава свеваў, якая праіснавала 187 гадоў, перайшло з гэтага часу  да дзяржавы готаў.

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя са свевамі

в. Сверынава>Менская вобласць > Стаўбцы > Мікалаеўшчынскі

в. Новы Свержань > Менская вобласць > Стаўбцы >Новасвержанскі

в.  Стары Свержань > Менская вобласць > Стаўбцы>Новасвержанскі

в. Засвяціца >Менская вобласць > Беразіно >Капланецкі

в. Светліца>Менская вобласць > Жодзіна >Бярэзінскі

 

в. Свяцк  > Гарадзенская вобласць > Гародня >Сапоцкінскі

в. Свентаянск  > Гарадзенская вобласць > Гародня >Гожскі

в. Свентаянск  > Гарадзенская вобласць > Гародня >Верцелішкаўскі

в. Светляны > Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Каранеўскі

в. Вялікая Свенціца  > Гарадзенская вобласць > Свіслач > Вердаміцкі

в. Свецілавічы>Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Вішнеўскі

в. Светач >Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Залескі

 

в. Свеклічы>Брэсцкая вобласць > Драгічын > Антопальскі

в. Свяціца > Брэсцкая вобласць > Ляхавічы>Свяціцкі

 

в. Свенск > Магілёўская вобласць > Слаўгарад > Свенскі

в. Свецілавічы > Магілёўская вобласць > Бялынічы >Лебедзянкаўскі

в. Свенск >Магілёўская вобласць > Слаўгарад >Свенскі

 

х. Сверблеўшчызна > Віцебская вобласць > Паставы >Мягунскі

х. Сверблеўшчызна > Віцебская вобласць > Паставы >Камайскі

в. Свядзіца >Віцебская вобласць > Лепель >Слабодскі

в. Свядава> Віцебская вобласць > Глыбокае >Зябкоўскі

в. Свяціца>Віцебская вобласць > Верхнядзвінск > Асвейскі

аг. Сватошыцы >Віцебская вобласць > Дуброўна >Добрынскі

в. Светачоўка >Віцебская вобласць > Полацак >Зубаўскі

 

в. Свецілавічы > Гомельская вобласць > Ветка >Свецілавіцкі

в. Свержань > Гомельская вобласць > Рагачоў > Доўскі

 

Прозвішчы: Сьвентаржэцкі, Сьвенцкі, Сьвенчыц, Сьветлік, Сьвяжбінскі, Сьвяжынскі, Сьвянтэцкі, Сьвянціцкі, Сьвяншкоўскі, Сьвярбінскі, Сьвяржбінскі, Сьвяржэўскі, Сьвятаполк, Сьвятліцкі, Сьвяхоўскі, Сьвяцкі – старажытныя беларускія шляхецкія роды

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Свекла Матей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 164 адв.
Свекула Якуб Мартинович, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 139 адв.
Свелипич Глеб, магчыма, трэба чытаць з с. Вялiпiчы, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 35; с. 63
Свелипич Санко, магчыма, трэба чытаць з с. Вялiпiчы, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 35; с. 63
Светицкий, б. Менскага пав. Вiленскага в-д. 13 адв., 30 адв.
Светлик Бартош Миколаевич, з. Бельскай з-лi Падляшскагав-д. 165
Светохна, удава, б. Ваўкавыйскага пав. Троцкага в-д. 103 адв.
Светохнович Миколай, б. Кернаўскага пав. Вiленскага в-д. 57 адв.
Светоша Марко, ставiў каня з м-ка Узлоўскi 18 адв.
Светоша Федко, 13 адв.

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя са свевамі

Schwiebus, г. Сведобін. (Прусія)

Свелвік Svelvik (Нарвегія)

Zwittau, г. Светава ці Світава. (Маравія)

Свеці-Міколе(Македонія)

 

МІФАЛОГІЯ

Сьва

Ўласна багіня восені і садовых пладоў. Малявалася ў выглядзе голай жанчыны з поўнымі сасцамі, якая мае валасы разпушчанымі да падкаленак, і трымаючай у правай руцэ яблык, а ў левай гронку. Павер’е, якое рабіла сабе з усяго багоў:  з хараства паветра, умеранасці надвор'яў, і звычайнага пладаноснага года, утварыла сабе асаблівае бажаство, быццам бы благаслаўляючае сады яго і гароды, і яму маліліся і прасілі яго пра заступніцтва. Зрэшты малюнак гэтай багіні дасціпны. Галізна яе малюе стан прыроды ў плодавытворчую частку года; поўныя сасцы і доўгія валасы - агульную ўсіх стварэнняў карміліцу ва ўсім ізабіліючую; яблык служыць эмблемаю маці якая лашчыць мілых дзяцей сваіх, гронка ж - надзеляючай  ўсіх раскошай.

Сьва была бажаством не толькі пладоў садовых, але і самога часу іх паспевання,  восені. Яна асабліва шанавалася у славян,  якія жылі пры Варажскім (Балтыйскім) мора

 

 

Сьва

Сьва  багіня восені і садовых пладоў. Малявалася ў выглядзе голай жанчыны з поўнымі сасцамі, якая мае валасы вісеўшымі да падкаленак, і трымаўшай у правай руцэ яблык, а ў левай - гронку. Павер’е, якое рабіла сабе з усяго богаў, з хараства паветра, умеранасці надвор'яў, і звычайнага пладаноснага года, утварыла сабе асаблівае бажаство,  благаслаўляючае  сады  і гароды, і яму маліліся і прасілі  яго пра заступніцтва. Зрэшты малюнак гэтай багіні дасціпны. Галізна яе  малюе стан прыроды ў плодавытворчую частку года; поўныя сасцы і доўгія валасы, агульную ўсіх стварэнняў карміліцу  ва ўсім багацці пладоў; яблык служыць эмблемаю маці якая лашчыць мілых дзяцей сваіх, гронка ж што жаданай  ўсіх раскошай. Сьва была бажаством не толькі пладоў садовых, але і самога часу іх паспевання, восені. Яна асабліва шанавалася  славянамі, якія жылі пры Варажскім (Балтыйскім) моры.

СВЕТАВІТ

Вярхоўны бог пантэона, бог нябеснага святла і яго  ўвасаблення Сонца, вядомы з запісаў 80–ых гадоў ХХ ст. у некаторых раёнах Гродзеншчыны (Мастоўскі і Шчучынскі р–ны): «Световіт — бог Слонца і самы глаўны».

С.  мае  выразнае  заходнеславянскае паходжанне. Зах.–слав. Svantavit, Zwantevit, Szuentevit, галоўны бог язычнiцкага пантэона заходнiх i прыбалтыйскiх славян. Свяцiлiшча С. знаходзiлася на востраве Руген (цяпер Нямеччына) у горадзе Аркона. Гэта быў добра ўмацаваны храм, абнесены трыма сценамi. Усярэдзіне знаходзiлася скульптурная выява С., значна вышэйшая за чалавечы рост, з чатырма тварамi, вiдаць, суадносна з чатырма напрамкамi свету. Сам храм быў чатырохслуповай канструкцыяй, што сiмвалiзавала чатырохбаковую  мадэль  свету  славянскай мiфалогii. С. трымаў у руцэ вялiкi рог з вiном, якое абнаўлялася восенню кожнага года i па якім жрэц варажыў пра будучы ўраджай, у другой — спушчаны лук, што сведчыць пра дзве асноўныя функцыi С. — апякунства ўрадлiвасцю i мiлiтарнасць. Ён быў гаспадаром i ваяром, як князь, але нават князi лiчылiся з думкамi жраца С., галоўнага прадказальнiка будучых падзей. С. складалi ахвяраваннi яго вернiкi з усiх славянскiх плямён, нават купцы, што прыплывалi на Руген з гандлёвымi мэтамi, не маглi распачаць справы, пакуль не прыносiлi дарагую рэч у ахвяру боству. У храме С. захоўвалася частка золата i срэбра з ваенных трафеяў, таму вялiкiя скарбы ахоўвала 300 узброеных коннiкаў. У самога С. быў белы конь, якога ноччу дзесьцi вадзiлi, каб ранiцай было вiдаць, што боства ездзiла на iм, аглядаючы i сцерагучы свае ўладаннi. Восенню ў храме С. праводзiлася свята ўраджаю, у час якога адбываўся рытуальны дыялог жраца i вернiкаў: жрэц хаваўся за вялiкiм, у рост чалавека, мядовым пiрагом i пытаўся ў прысутных, цi бачаць яны яго. Пачуўшы адказ «трошкi бачым», ён прамаўляў формулу–закляцце: «Каб налета яго зусiм не бачылi» за пiрагом, каб быў, значыць, ураджайны год.

Гэты дыялог зафіксаваны Саксонам Граматыкам, якi апiсваў падзеi да 1185 г., аднак ён занатаваны этнографамi ў часткi беларусаў i паўднёвых славян яшчэ ў пачатку ХХ ст., праўда, перанесены ў сферу каляднай абраднасцi ў кола сям’i, дыялог адбываўся памiж гаспадаром i гаспадыняй.

Апрача рэчавых ахвяр С. прыносiлi часам i крывавыя чалавечыя, для гэтага бралi палонных хрысцiян, што цяснiлi славян–язычнiкаў. I ўрэшце ў ХII ст. дацкi кароль разбiў ругенскiх славян, разрабаваў i знiшчыў храм С. i яго стод. Сiмваламi С. былi колеры чырвоны i белы: белы конь, чырвоныя дэкарацыi i дах у храме, пунсовыя шаты боства. С. вельмi нагадвае Ярылу па функцыях, па сiмволiцы, акрамя хіба чатырохтварасцi, што паказвае на яго аднесенасць да цэнтру Зямлi.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

Святавіт

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Святавіт, Свентавіт, Светавік, Свеціч (лат. Zuantewith) - бог урадлівасці  ў славян. Бог Белага святла, вярхоўны бог, бог-ваяр, які змагаецца з ноччу. Добры бог, бог урадлівасці паводле "Mater Verborum", і супрацьстаялы Чарнабогу, адзін з бакоў Роду. Згаданы у "Славянскай хроніцы" Гельмольда, падрабязна апісаны ў Саксона Граматыка ў "Дзеі данаў", як галоўны бог, бог богаў храма пры Арконе.

Па сведчанню старажытных, у багатым Арконскім храме стаяў велізарны ідал Святавіда, вышэй чалавечага росту, з чатырма барадатымі галовамі на асобных шыях, звернутымі ў чатыры розныя бакі; у правай руцэ трымаў ён турыны рог, напоўнены віном. Тут жа віселі прыналежныя богу сядло, муштук і велізарны меч. Менавіта Свентавіт, як і іншыя падобныя яму бажаствы  ў індыйцаў, рымлян і германцаў, валодае адначасова і чароўнай зброяй - маланкай - і ўладай над чароўным напоем. Рускі даследнік фальклору Аляксандр Афанасьеў у кнізе "Дрэва жыцця" пісаў: «…основа же имени (свят — свет) указывает в Святовите божество, тождественное Сварогу: это только прозвания одного и того же высочайшего существа». Паводле "Славянскай хронікі" Гельмольда (1167-1168 гг.) - бог зямлі руянскай, "найсветлы ў перамогах, самы пераканаўчы ў адказах", які сярод мноства славянскіх бажаствоў лічыцца галоўным:

«Среди множества славянских божеств главным является Святовит (Zuantewith), бог земли ранской, так как он — самый убедительный в ответах. Рядом с ним всех остальных они как бы полубогами почитают. Поэтому в знак особого уважения они имеют обыкновение ежегодно приносить ему в жертву человека — христианина, какого укажет жребий. Из всех славянских земель присылаются установленные пожертвования на жертвоприношения Святовиту. С удивительным почтением относятся славяне к своему божеству, ибо они не легко приносят клятвы и не терпят, чтобы достоинство его храма нарушалось даже во время неприятельских нашествий…»

У іншым месцы Гельмольд ізноў паказвае на існаванне адзінага бога ў славян, але не паказвае яго імя:

“У славян имеется много разных видов идолопоклонства. Ибо не все они придерживаются одних и тех же языческих обычаев. Одни прикрывают невообразимые изваяния своих идолов храмами, как, например, идол в Плуне, имя которому Подага; у других божества населяют леса и рощи, как Прове, бог альденбургской земли, — они не имеют никаких идолов. Многих богов они вырезают с двумя, тремя и больше головами. Среди многообразных божеств, которым они посвящают поля, леса, горести и радости, они признают и единого бога, господствующего над другими в небесах, признают, что он, всемогущий, заботится лишь о делах небесных, они [другие боги], повинуясь ему, выполняют возложенные на них обязанности, и что они от крови его происходят и каждый из них тем важнее, чем ближе он стоит к этому богу богов.

Статуя Святавіда на выспе Руген

 

Статуя Святавіта ўяўляла сабою магутную постаць з чатырма галовамі. Кожнае аблічча, якой глядзіць у вызначаны бок свету, мела кароткую бараду. У правай руцэ бог трымаў акаваны металам культавы рог з мёдам. Левай упіраўся ў бок. Адзежа дасягала каленаў, а ступнямі ён стаяў нараўне з людзьмі - на зямлі. Гэты малюнак быў прычынена барвовай завесай. На сценах храма, сярод рогаў аленяў, ласёў і тураў, вісела ўпрыгожанае самацветамі сядло, аброць і меч з пасерэбранай гравіраванай ручкай.

Пра ўзнікненне культу Святавіта ў руян і наогул у славян Гельмольд выказаў  хібную па меркаванню сучасных каментатараў версію. Менавіта, Людовік II дараваў зямлю руян манастыру св. Вітта ў Корвейе. Прапаведнікі звярнулі народ руян у веру і заклалі на вострае Руген храм у гонар пакутніка св. Віта. Але руяны адышлі ад веры і выгналі хрысціян, і сталі шанаваць св. Віта як паганскага бога, паставіўшы ў гонар яго велічэзнага ідала. «И с тех пор это заблуждение у руян настолько утвердилось, что Святовит, бог земли руянской, занял первое место среди всех божеств славянских, светлейший в победах, самый убедительный в ответах. Поэтому и в наше время не только вагрская земля, но и все другие славянские земли посылали сюда ежегодно приношения, почитая его богом богов.»

Саксон Граматык у "Дзеях Данаў", 2 палова  XII ст., апісвае храм Святавіта ў сталіцы руян горадзе Аркона, дзе "Святавіта сімвалізавалі розныя знакі, у прыватнасці, разьбяныя арлы і сцягі, галоўны з якіх зваўся Станіца… Улада гэтага невялікага кавалка палатна была мацней улады княжай". У самым храме стаяў вялікі, праўзыходны рост чалавечы, кумір, з чатырма галовамі, якога прынята лічыць кумірам Святавітам. Чатырохтварнасць  гэтага куміра дала нагоду да таго, каб лічыць Збручскі  ідал малюнкам Святавіта.

Біскуп Абсалон знішчае бога Святавіта ў Арконе ў 1169 годзе

 

Святавіт - вышэйшы бог, злучаны з вайной і перамогамі; яго атрыбуты - меч, святыя сцягі, дзіды і арлы, якія ўжываюцца на вайне. Славяне мелі адмысловую павагу да аднаго сцяга, які зваўся станіцця. Яго з'яўленне на поле бою надавала воінам новыя сілы. Калі датчане ўзялі гэты сцяг, арконцы так палі духам, што страцілі горад, хоць да таго часу яны абараняліся з нябачанай зацятасцю.

Кумір знішчаны біскупам Абсалонам у 1168 годзе.

У чэшскім слоўніку Mater Verborum згадаюць спачатку Suatouyt як Арэс (лат. Ares, bellum), а затым Zwatovit растлумачаны як Марс. Пасаж, дапушчаны ў "Гісторыі Каменскай епархіі", XVII стагоддзя, пры апісанні выспы Руген даў нагоду да атаяснення Святавіта і Белабога.

Нататкі

  1. Гельмольд, I-52
  2. Гельмольд, I-83
  3. Бог Святовит
  4. Гельмольд, I-6 и Гельмольд, II-2
  5. Саксон Грамматик цитируется по материалам сайта «Источники по истории славянского язычества»
  6. Святовит — Бог плодородия
  7. Wilhelm Gottlieb Beyer. Seitenblicke auf Rethra und Arkona// Jahrbücher des Vereins für Mecklenburgische Geschichte und Altertumskunde, 1867, p. 147.

Спасылкі

Літаратура

  • Гаврилов Д., Наговицын А. Боги славян. Язычество. Традиция. М.: Рефл-Бук, 2002.
  • Калашников В. Боги древних славян. М.: Белый город, 2003.
  • Мифология древнего мира. М.: Белфакс, 2002.
  • Рыбаков Б. А. Язычество древних славян. М.: Русское слово, 1997.

Светлуша

 

Светлуша - зах.-слав. багіня святла паводле чэшскага сярэднявечнага слоўніка "MaterVerborum", верагодна, жаночае ўвасабленне белага бога Свентавіта

СВЯЦІЛІШЧА

Месца маленняў i ахвярапрынашэнняў, дахрысцiянскае культавае збудаванне. Па герархii значнасцi С. былi родавыя (або для аднаго паселiшча), племянныя i для некалькiх  суседнiх  плямёнаў.  З узнiкненнем дзяржаўнасцi i з’яўленнем гарадоў будуюцца агульнадзяржаўныя С., дзе маглi быць прадстаўлены пантэоны розных этнасаў. Размяшчалiся найчасцей на ўзвышшах, астравах i мысах сярод балот, на берагах азёр i рэк, пры крынiцах (асаблiва  тых,  якiя  з’яўлялiся вытокамi рэк), зрэдку насыпалiся штучна (круглыя цi авальныя пляцоўкi дыяметрам 14—30 м з прыўзнятым  цэнтрам  або  ўпадзiнай  пасярэдзiне). Функцыi прасцейшых С. выконвалi таксама культавыя камянi, узгоркi, крынiцы, дрэвы або гаi.

Першыя С. узнiклi яшчэ ў каменным веку, у неалiце, некаторыя з iх прасочваюцца археалагiчна. На тэрыторыi Украiны вядомыя глiнабiтныя С. эпохi энеалiту. Па суседстве з тэрыторыяй Беларусi вывучалiся два С. тшцiнецкай культуры ў Пустынцы (блізу Чарнiгава, Украiна).

Адно драўлянае С. там мела форму ратонды i было звязана з аграрнай магiяй, другое С. — паўзямлянка з глiняным ахвярнiкам у цэнтры. Мелiся 2 агнiшчы i ямкi–пахаваннi з касцямi ахвярных жывёл; мяркуецца, што тут стаялi iдалы. Верагодна, С. такога тыпу iснавалi i ў Беларусi. На Украiне помнiкамi абшчыннага культу асобных паселiшчаў былi так званыя попельнiкi, якiя датуюцца XIII— XI стст. да н. э. i з’яўляюцца рэшткамi рытуальных вогнiшчаў у гонар бога Сонца. С. зарубiнецкай культуры вядомыя па раскопках паселiшча Грудок (Бранская вобл.). Гэта круглая ў плане пабудова дыяметрам 5 м. Побач з круглай была яшчэ адна пабудова, у якой выяўлены посуд з магiчнымi знакамi, прысвечанымi аграрнаму культу. На гарадзiшчы–сховiшчы Тушамля (Смаленская вобл.) у другой чвэрцi I тысячагоддзя н. э. мелася С. у выглядзе круглай пляцоўкi дыяметрам 6 м, абкружанай слупамi, што стаялi на адлегласці 20—35 см адзін ад аднаго. У цэнтры агароджы стаяў драўляны iдал галоўнага божышча. Захавалася таксама С. V—VII стст., якое належала насельнiцтву тушамлянскай (банцараўска–тушамлянскай) культуры. У VIII—XII стст. былi пашыраны гарадзiшчы–С.

Менскае капішча.

Паводле класiфiкацыi I. Русанавай i Б. Цiмашчука,  раннесярэднявечныя славянскiя С. адрознiвалiся ад iншых культавых помнiкаў тым, што з’яўлялiся месцамi сталых маленняў i ахвярапрынашэнняў, мелi iдалаў i падзяляюцца на наступныя тыпы: 1) круглыя пляцоўкi–капiшчы з iдалам у цэнтры, абмежаваныя равочкам або сiстэмай асобных ям; 2) малыя  гарадзiшчы–С.  (культавыя пляцоўкi, агароджаныя ровам i валам); 3) храмы (драўляныя пабудовы, унутры якiх стаялi iдалы); 4) гарадзiшчы–сховiшчы з асобнымi культавымi аб’ектамi; 5) вялiкiя культавыя цэнтры, у якiх спалучаюцца ўсе тыпы свяцiлiшчаў, культавых месцаў i шанаваных прыродных аб’ектаў. На думку гэтых даследнiкаў, сямейнымi С. можна лiчыць курганы, тым больш што планы многiх курганоў падобныя на культавыя пляцоўкi–капiшчы. Згодна з класiфiкацыяй I. Русанавай i Б. Цiмашчука, на тэрыторыi Беларусi да круглых пляцовак–капiшчаў можна аднесцi С. блізу в. Ходасавiчы Рагачоўскага  р–на,  малыя  гарадзiшчы–С. вывучалiся блізу в. Верхаўляны Бераставiцкага р–на i блізу в. Малочкi (Беласточчына).

Частка С. выяўлена пры раскопках сярэднявечнага Турава. Функцыi С., як мяркуюць, выконвала гарадзiшча блізу в. Хотамель  Столiнскага  р–на.  Як паказалi раскопкi, С. блізу в. Верхаўляны функцыянавала з X—XI да XVI—пач. XVII ст. У V—VI стст. i пазней С. было на беразе крынiцы, з якой выцякае р. Вiльня, левы прыток Вiлii (блізу в. Кемяны Ашмянскага р–на). Ёсць падставы меркаваць, што ў Беларусi найбольшая канцэнтрацыя паганскiх С. назіралася ў паласе Галоўнага Еўрапейскага Водападзела (вялiкая колькасць вытокаў рэк). Часткова размяшчэнню С. адпавядае распаўсюджанне легендаў пра ўзгоркi i iншыя месцы, на якiх стаялi цэрквы або касцёлы, што правалiлiся пад зямлю. Захавалiся легенды пра iснаванне паганскiх С. на гарадзiшчах Войстам (Смаргонскi р–н), Свiр (Мядзельскi р–н), у Крычаве, а таксама ахвярнiкаў у Хоўхлаве (Маладзечанскi р–н), Лоску (Валожынскi р–н), Берасцi (Брэст).

Паводле легенды, запiсанай у сярэдзiне XIX ст., каля воз. Валовае (цяпер на тэрыторыi г. Полацка) iснавалi калiсьцi капiшчы Перуна i Бабы Ягi. Згодна з археалагiчнымі i этнаграфiчнымі дадзенымі, С. хутчэй за ўсё былi блізу вв. Бiкульнiчы i Турэц–2 Полацкага р–на (на Яновым возеры), Хiльчыцы Жыткавiцкага, Лапухова Слонiмскага, Радагошча Навагрудскага р–наў, на востраве Богiнскага возера ў Браслаўскiм р–не. Пасля прыняцця хрысцiянства частка С. была разбураная або закiнутая, частка прыстасаваная да патрэбаў царквы i ў якасцi прошчаў функцыянуе да нашага часу (напрыклад, Дажбогаў камень блізу в. Крамянец Лагойскага р–на). С. на вулiцы Лодачнай у Мiнску (на беразе ракi Свiслач блізу сучаснай вулiцы Чырвонаармейскай) захоўвала свой паганскi характар i функцыянавала да пач. ХХ ст., пакуль не было разбурана па патрабаванні хрысцiянскага духавенства.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

6 ЧЭРВЕНЯ - СВАБАРЫНАЕ ДРЭВА.

 

Калі ў гэты дзень, што папярэднічае дню Іаана Хрысціцеля, стаяла цёплае надвор'е, то для пчаляроў існавала прафесійная прыкмета: «Калі выйдзець рой перад Янам, будзець зямец панам». Незапознены вылет пчол абяцаў багаты медазбор.

Шыпшыннік квітнее - чырвань года вядзе.

Заквітнеў шыпшыннік - садзі агуркі..

Свабарынае дрэва ў цветy, пара Лявонцію-аrypочніку хрысціць rpаду.

Шыпшыннік квітнее - крынічная вада ружавее, чысціцца.


Спрадвеку гаючыя ўласцівасці шыпшынніка былі вядомыя.

Патоўчаныя пялёсткі шыпшынніка лякуюць раны, выцягваюць касцяную ламоту з цела.

Мёд, звараны на пялёстках шыпшынніка, умацоўвае сілы, чысціць кроў.

Але ў старадаўнія часы да заквітнелага куста прыходзілі, каб збыць гаркату, супакоіць сваю свядомасць.

Шыпшыннік даўно звалі свабарыным дрэвам, "лекавым, благаславёным", тым самым, што сіла яго спрыяе акрыянню. У старым траўніку  ёсць сярод іншых і такое ўказанне: "Кветка шыпшынніка, у свежым відзе тоўчаная, прыкладзеная да запалёных скул і чыр’яў -  выцяне з іх запал; тую ж кветку, свежую або сушаную, растаўчы і змяшай з прэсным мёдам ды з цукрам кускавым і вары на агні, атрымаецца масла, і калі яго прыняць, усякую шкодную макроту выганіць і ўмацуе цела".

Звараныя ў мёдзе пялёсткі шыпшынніка ўжывалі пры вадзянцы. Сок з кветак шыпшынніка, звараны з чырвоным віном, пілі для спакойнага сну, умацавання сэрца і ажыўлення крыві.

Ледзь распускаў шыпшыннік кветкі, як старая бабка ўсаджвала дзетак і апавядала ім у ружовага куста байкі ды казкі - гэта каб перапалохі, страхі, якія па начах прыходзяць і якія здольныя ахапіць, спалохаць, адступілі.

 

Замаўляючы сваімі сказамі дзетак, старая бабка ведала, што дзеткі ўбяруць гаючыя пахі кветак шыпшынніка, што да дзяцей вернецца спакойная душа і прыход змяркання не будзе іх палохаць.

Дзяўчаты верылі, што калі крануць пялёсткамі шыпшынніка твар, то ён стане далікатным, светлым.

Ды і характар жаночы чымсьці ад шыпшынніка.

Нораў дзявоцкі, што кветка з шыпамі, вабіць, а прыйдзе час - даўкай ягадай стане.

А аб народжаным у гэты дзень казалі: "Ён норавам хоць і калючы, але ў стаянні за правае дзела магутны."

Імяніны ў Сцяпана (лацінскае - "вянок"), Івана (з грэцкага - "божае спрыянне"), Сямёна (старажытнагабрэйскае - "пачуты богам у малітве"), Фёдара (грэцкае - "божы дарунак").

Вячэрняя вясёлка прадвесціць добрае, а ранішняя - дрэннае надвор'е

Начная навальніца - да добрага надвор'я

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны