Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 197 госцяў анлайн
Крыж Еўфрасінні Полацкай і яго функцыянальнае прызначэнне
Славуты крыж быў зроблены Лазарам Богшам у У геральдычнай наву-цы такую форму шасцікан-цовага крыжа называюць па-трыяршым ці падвоеным кры-жом, пад якім разумеюць два грэцкія крыжы спалучаныя разам. І так, патрыяршы крыж складецца з галоўнага стаўпа і двух паралельных папярэчак. Сустракаюцца ва-рыянты розных па велічыні папярэчак ці роўных. Але гэта не мае істотнага значэння. У гэты ж час на каралеўскіх пячатках і манетах вугорскай зямлі пры каралі Вугорыі Бэле ІІІ (1173-1193гг.) з’яўляецца, так званы, вугорскі крыж, або патрыяршы крыж, або падво-ены грэцкі крыж, з верхняй папярэчынай карацейшай ад ніджняй. Усе наступнікі караля Бэлы ІІ адбіваюць манеты з такім крыжом. Такая форма крыжа стала гербавай фігурай Вугоршчыны. А справа у тым, што віздантыйскі імператар Мануіл у Можна зрабіць вывад, што ў сярэднявеччы экспансія падвоенага крыжа з Полацка была вельмі моцнай і даволі пашыранай, калі яго форма трапіла аж у Яраслаўскае княства. Можа таму на стагла-вым Саборы рускі цар Іван Грозны прымае рашэнне аб уніфікацыі формы крыжоў на купалах цэркваў, каб адмежа-ваць Маскоўскую дзяржаву ад “літоўскага, Полацкага кры-жа”. У Стаглаве глава 41, пытанне 8 запісана “водружен бысть и поставлен святый крест благочестивым царем Иваном на саборной церкви пречистыя Богородицы... и таковые свя-тые кресты на церквях и впредь до поставляются же “. Так што трэцяя касая папярэчына была зроблена па “благославению” Івана Васі-левіча і ім жа ўніфіцыравана і замацавана на Стаглавым са-боры 1551 года. Васьмікан-цовы крыж увайшоў у гісто-рыю як рускі праваслаўны крыж. Такая форма крыжа больш позняга часу і паходзіць з формы падвоенага грэцкага крыжа. Трэцяя папярэчка з’явілася з прычыны распаў-сюджвання ўжывання пад-стаўкі для падвоенага крыжа. Ну, а якое ж функцыя-нальнае прымяненне Крыжа пр. Еўфрасінні Полацкай у нашыя дні? Калі да нядаўняга часу на нашай Бацькаўшчыне такога функцыянальнага пры-мянення мы не бачылі, то гэта не значыць, што яго наогул не існавала. Яно існавал, але па-за межамі нашай краіны. Закон жыцця такі, калі хто-небудзь наўмысна не ўжывае тыя са-краментальныя каштоўнасці нацыі, то іх ужываюць іншыя. І што б не рабілі першыя і як бы ні паганілі гэтыя каштоў-насці, але дух нацыі, яго свя-тыні пераадольваюць усе пера-шкоды, становяцца здабыткам усяго народа. Прыкладаў таму безліч. Нагадаем хаця б сіту-ацыю з нашым гербам “Паго-ня” і бел-чырвона-белым сця-гам. Прыйшла чарга і да Кры-жа Еўфрасінні Полацкай. Калі ў канцы 50-х гадоў у Кліў-лендзе беларусы Амерыкі заклалі царкву Жыровіцкай Божай Маці, узнікла пытанне аб крыжы. Нават правялі на-вуковую дыскусію вакол гэтай праблемы, у выніку якой тага-часны архіепіскап Беларускай Аўтакефальнай Царквы, што ў Паўночнай Амерыцы, даў сваё дабраслаўленне на ўстаноўку Еўфрасіннеўскага крыжа на купал царквы. Гэты акт стаў прыкладам і для іншых паз-нейшых царкоўных пабудоваў. 5 верасня На святыя Дзяды, ды іншыя святы на многіх плакатах усё актыўней пачынае ўжывац-ца шасціканцовы крыж, які становіцца сімвалам Адраджэн-ня Беларусі. Шасціканцовыя крыжы былі ўстаноўлены на памятных і мемарыяльных месцах змагання слуцкіх паў-станцаў На навуковай нарадзе ў Віцебску і Полацку, якую ладзілі многія грамадскія таварыствы Віцебска ў тым ліку і Полацка-Віцебская пра-васлаўная епархія 16-17 ліс-тапада 1991 г. “Да 830-годдзя стварэння Лазарам Богшам крыжа для пр. Еўфрасінні Полацкай”, я выступіў з да-кладам: “Функцыянальнае ўжыванне Крыжа пр. Еўрасінні Полацкай”. У ім я прапанаваў Беларускай Праваслаўнай Царкве абвясціць Крыж Еў-фрасінні Полацкай перш за ўсё як нацыянальную беларускую святыню, прыняць адпаведнае рашэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, каб ва ўсіх адноўленых і нанава адбу-даваных цэрквах узводзіць крыж па форме Еўфрасіннеў-скага. Ці прыняў Сінод маю прапанову, мне невядома. Але само жыццё падказвае ім такую неабходнасць. Гэтыя ідэі праз тоўстую заслону ўсялякіх пе-рашкод прабіваюць сабе шлях і пачынаюць ажыццяўляцца. Так на ўрачыстыя дні святка-вання 1000-годдзя Праваслаў-най Царквы на Беларусі ў Віцебску на самым высокім пункце горада Успенскай гары намаганнямі Віцебскай епархіі быў пастаўлены жалезны ша-сціканцовы крыж. Самі ўрачы-стасці ў Беларусі прайшлі пад эмблемай і знамам Крыжа Еўфрасііі Полацкай. Была вы-пушчана марка з выявай гэтага Крыжа, паштоўкі, канверты, а таксама значкі. Усе крыжовыя ходы ішлі пад штандарамі з выявай Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Неабходна выказаць падзяку Беларускай Права-слаўнай Царкве за тыя нама-ганні, якія яна праявіла ў справе вяртання ў свядомасці і памяць беларускага народа яго нацыянальнага сімвала – Крыжа Еўфрасінні Полацкай. У чэрвені 1993 г. у Менску праходзіў з’езд беларусаў свету, таксама пад знакам Крыжа Еўфрасінні Полацкай, выдатна распрацаванага мас-таком Эдуардам Агуновічам. Эмблема гэтага з’езду – выява патронкі Беларусі Еўфрасінні Полацкай з крыжом у руках - была выдадзена масавым на-кладам у форме плаката-кален-дара. У 1997 г., дзякуючы таму ж Эдуарду Агуновічу, Крыж Еўфрасінні Полацай зноў вярнуўся ў культавыя збудаванні. У Рэчыцы на бе-разе Дняпра па яго праекту і мастацкім афармленні быў пабудаваны грандыёзны пам-нік-капліца. У цэнтры капліцы магутны Крыж з маронага дуба, які па форме адпавядае Крыжу Уўфрасінні Полацкай. Але самай вялікай і радаснай падзеяй стала тое, што на дні патронкі і заступніцы Беларусі і пр. Еўфрасінні Полацкай 5 чэрвеня 1998 г. у Полацку адбылося Узнясенне Святога Крыжа прападобнай Еўфрасін-ні Полацкай, гэты Святы Крыж зноў вярнуўся на нашую зям-лю. Дзякуючы намаганням Царквы, таварыства “Бацькаў-шчына”, Міжнароднага Дабра-чыннага фонду Крыжа Еўфра-сінні Полацкай, фундатару Анатолю Сіліванчыку і мас-таку Мікалаю Кузьмічу.
У 1990 г. на сядзібе Музея выяўленчага мастатцтва фонд Анатоля Белага ў Старых Дарогах маімі намаганнямі быў пастаўлены вялізны каменны помнік, на якім быў выразаны шасціканцовы крыж пр. Еў-расінні Полацкай. Ён сімва-лізіруе не толькі заступніцу а і ахову музея нашай беларускай апякункай ад усялякіх знешніх і ўнутраных напасцяў, нядоб-рых і варожых сілаў, нясе на сабе ўвесь сакраментальны сэнс ідэі Крыжа, яго вялікую ролю ў фармаванні свядомасці на-рода яе нашую дзяржаўнасць, нашу незалежнасць, нашу гістарычную памяць.
Мы падалі прыклады таго, як ідэя Крыжа Еўфрасінні Полацкай вяртаецца зноў на нашую Бацькаўшчыну, а ці вяртаецца яна ў нашыя душу, ці становіцца нашай свядомас-цю, сакраментальным знакам і найвялікшай каштоўнасцю нацыі. Мяне ўразіла адна рэч, у свой час, пры высвечванні царквы Жыровіцкай Божай Маці было высвечана некалькі дзесяткаў кіпарысавых драў-ляных копій Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Цяпер гэты крыж кладуць у труну нябожчыка, каб і на тым свеце перад вачыма Пана Бога беларусы былі адметныя сваёй верай і сваім Беларускім Крыжам, і каб іх ніхто не змог зблытаць з іншымі хрысціянскімі народамі. Ці прыйдзе такая свя-домасць да большасці нашага народа на Бацькаўшчыне? Думаю і веру, што прыйдзе.
Некалькі гадоў назад у нашым друку было аб’яўлена, што створаны грамадскі Камі-тэт па пабудове помніка “Па-кутнікам Беларусі!” у форме Крыжа Еўфрасінні Полацкай у Курапатах. У Камітэт увайшлі такія арганізацыі, як “Марты-ралог Беларусі”, Хрысціян-ская злучнасць “Курапаты”, клуб “Спадчына”, Міжнарод-ны дабрачынны фонд Крыжа Еўфрасінні Полацкай, многія даволі вядомыя гісторыкі, літаратары, грамадскія дзеячы. Далі згоду ўвайсці ў гэты Камітэт святары розных хры-сціянскіх канфесіяў. Усе пага-дзіліся, што Крыж Еўфрасінні Полацкай з выявамі святых – найлепшае вырашэнне і най-лепшы сэнсавы знак не толкі ўвасаблення ў помніку кура-пацкай трагедыі, але адлю-страванне пакутніцкага лёсу мільёнаў беларусаў, загінуў-шых ад рэпрэсіяў.
Але знайшлліся людзі, якія па недасведчанасці, як у гісторыі, так і ў сакраметналь-най сутнасці гэтага крыжа, а можа і па сваёй заангаджава-насці, успрынялі гэтую ідэю не толькі ў штыкі, а надзвычай варожа і ваяўніча, заявіўшы, што “помнік не можа мець адбітак якой-небудзь адной канфесіі, а мусіць адлюстроў-ваць боль усіх ахвяраў, памяць усяго народа”. Паўтаруся яшчэ раз, што для нас белару-саў Крыж Еўфрасінні Полац-кай не проста крыж, а нешта значна большае. Ён з’яўляецца неад’емнай часткай нашага гістарычнага і нацыянальнага герба “Пагоня”, які належаць не адной канфесіі, а ўсяму народу Беларусі. Пара ўжо адмовіцца ад таго заганнага, бытуючага ў недасведчанай часткі народа погляду, што Крыж Еўфрасінні Полацкай – гэта чыста канфе-сійны крыж ці то праваслаўных беларусаў, ці то ўніятаў. Пара таксама адмовіцца і ад таго, неабгрунтаванага ніякімі наву-ковымі досведамі погляду, што крыжы як бы дзеляцца па канфесійных прыналежнасцях – праваслаўны, каталіцкі, уні-яцкі. Няма нічога больш аб-сурднага за гэты погляд. Спе-цыялісты, па крыжах налічва-юць боль за пяцьдзесят розна-віднасцяў канфігурацыі кры-жоў. Па логіцы такіх людзей трэба, каб было і 50 канфесій. А як абгрунтаваць тады і такі факт, што канфігурацыя Кры-жа Ефрасінні Полацкай поўна-сцю супадае з канфігурацыямі так званага “вугорскага кры-жа” у поўнасцю каталіцкай Венгрыі, Славакіі, дзе гэты крыж, як і на нашай “Пагоні” змешчаны на гербе дзяржавы, а знакаміты Латарынгскі Крыж у паўночнай Францыі, які ў часы Другой Сусветнай вайны сімвалізіраваў увесь француз-скі Рух супраціўлення. Прык-лады можна працягваць. Але з прыведзенага выцякае наступ-нае: усе хрысціянскія крыжы маюць сваё функцыянальнае прызначэнне не столькі па канфесійнай прыналежнасці, колькі па рэгіянальнай, гіста-рычнай будучы звязанымі з тым ці іншым рэгіёнам ці дзяр-жавай. Так як, на прыклад, знакаміты Мальційскі Крыж ці Крыж Еўфрасінні Полацкай, які ўмацаваныя на шчыце гер-ба “Пагоня”.
Крыж Еўфрасінні По-лацкай уяўляе сабой агульна-нацыянальную Беларускую святыню, ён з’яўляецца са-краментальным сімалам усіх беларусаў, як Бацькаўшчыны, так і зямежжа. Сама пр. Еўф-расіння Полацкая з’яўляецца патронкай і заступніцай усёй зямлі Беларускай, яе святасць прызнюць усе канфесіі Бела-русі. Вось чаму мы лічым, што крыж Еўфрасінні Полац-кай з’яўляецца найлепшым сэнсавым знакам для Кура-патаў, які ні ў якім разе не будзе раз’ядноўваць людзей, а на-адварот будзе спрыяць вяр-танню народу яго гістарычнай памяці, яго нацыянальных сімвалаў, яго свядомасці, стане сімвалам пакутніцкага лёсу мільёнаў беларусаў.
Анатоль Белы.
Усталяванне крыжа у Курапатах [Спампаваць]
|