Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 151 госцяў анлайнМАТУСЕВІЧ-КАРПОВІЧ Ян |
МАТУСЕВІЧ-КАРПОВІЧ Ян (24.07.1948, в. Каменка Мінскага р-на, у беларускай праваслаўнай сям’і з уніяцкімі каранямі – 1998), пробашч першай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску, дэкан грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі. Ганаровы сябра клуба “Спадчына” (1993).
Вучыўся на рэжысёрскім аддзяленні ў Беларускім тэатральным інстытуце. У 1972 г. прыняты ў праваслаўную духоўную семінарыю ў Смаленску (Расія). Праваслаўны святар у Смаленску, пазней у беларускай в. Маркава, каля Маладзечна (1974 – 1979). У 1979 г. перайшоў у каталіцкую царкву. Выконваў абавязкі пробашча ў Барунах (1979 – 1990). З 1990 г. – пробашч першай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску. Асвяціў крыж ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавага расстрэлу жыхароў Беларусі ў 30-х гадах супрацоўнікамі НКУС. У 1989 г. удзельнічаў у першым маршы “Чарнобыльскі шлях”. У якасці дарадчыка прымаў удзел у працы Рады Таварыства Беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Мінску. Выконваў функцыі дэкана грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі. У каталіцкіх парафіях вёў набажэнствы і справаводства на беларускай мове. Апошнія гады працаваў пробашчам парафіі св. Язэпа ў Беларусі. Памёр пасля цяжкай хваробы. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск), з нізкі “Деячы Духоўнага Адраджэння Беларусі” “Партрэт а. Яна Матусевіча”, ДВП, алей, 67х45 см, 1993 г.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск), “Партрэт Яна Карповіча-Матусевіча”, папера, вугаль, 35х25 см, 1990 г. |