Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 55 госцяў анлайн
Эдвард ЗАЙКОЎСКІ ЗА ЗЯМЛЮ I ЗА ВОЛЮ
Будучы кіраўніком паўстання на Беларусі і ў Літве, Кастусь Каліноўскі імкнуўся надаць шляхецка-рэвалюцыйнаму руху сацыяльны накірунак, прыцягнуць да ўдзелу ў ім шырокія масы абяздоленага сялянства. Ен першы звярнуўся да народа з палымяным заклікам на роднай мове: «Няма чаго ждаць ад нікога, бо той толькі жне, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкі, як прыйдзе пара, поўнаю рукою — не шкадуйце працы, каб і мужык быў чалавекам вольным, як е на цалюткім сьвеце»,— пісаў ён у «Мужыцкай праўдзе» (1862, № 3). Нават некаторыя кансерватыўныя яго сучаснікі не маглі не прызнаць у сваіх успамінах, што «...Каліноўскі, як хлопаман, быў заўсёды з народам» (Е. Кучэўскі-Порай). Выступаючы за вызваленне з-пад улады аднаго з самых рэакцыйных у Еўропе рэжымаў рускага царызму, у той жа час не атаясамліваў царскі ўрад з рускім народам. «Рускі народ здрыгануўся, бачачы нашу векавую крыўду. Ен імкнецца быць вольным нашым братам, а не прыгнятальнікам, і адказнасць перад нашчадкамі за наша жалезнае рабства ўскладае на гатовы рухнуць царызм»,— пісалася ў рэдагаванай Каліноўскім паўстанцкай газеце «Chorągiew swobody». Хоць Кастусь Каліноўскі быў вымушаны падпарадкоўвацца цэнтральнаму кіраўніцтву паўстання ў Варшаве, вядомы яго такія выказванні, як «дурным варшаўскім галовам нельга давяраць лёсы людзей» (пад Літвой у той час разумелася і значная частка Беларусі). Яго лічылі «адным з галоўных прыхільнікаў і папулярызатараў сепаратысцкіх літоўскіх імкненняў», адзначалі цягу «да поўнай аўтаноміі Літвы». Такім чынам, К. Каліноўскі быў першым выразнікам ідэі беларускага нацыянальнага вызвалення, якое меркавалася здзейсніць у адзінстве з сацыяльнай рэвалюцыяй. На Беларусі і ў Літве паўстанне рыхтаваў Літоўскі правінцыяльны камітэт, які стварыў Гродзенскую (К. К ал і н о ў с к і), Мінскую (А. Т р у с а ў), Навагрудскую (У. Борзабагат ы), Беластоцкую (Б. Ш в а р ц а) і іншыя рэвалюцыйныя арганізацыі. Гурткі дзейнічалі ў Брэсце, Слоніме, Ваўкавыску, Пружанах, Кобрыне. Яны папаўняліся тутэйшымі розначыннымі інтэлігентамі. Паўстанне 1863—1864 гг. ускалыхнула шырокія пласты насельніцтва былога Паўночна-Заходняга краю. Паводле афіцыйных звестак царскіх улад, на Беларусі і ў Літве ў паўстанні ўдзельнічала ад 68 да 77 тысяч чалавек. У Мінскай губерні дзейнічалі атрады У. Машэўскага, А. Трусава, П. Дыбоўскага, С. Ляскоўскага. Вялікая ўвага надавалася паўстанню ў Магілёўскай губерні, адкуль меркавалі перакінуць паўстанцкі рух у Расію. Туды на дапамогу ваеннаму начальніку губерні Л. Звяждоўскаму прыбылі афіцэры з Пецярбурга і Масквы I. Будзіловіч, К. Жаброўскі, А. Алендскі, Я. Жукоўскі. Яны фарміравалі паўстанцкія атрады ў Аршанскім, Сенніцкім, Чэрыкаўскім паветах. Пад камандаваннем А. Грабоўскага, Б. Кульчыцкага і іншых арганізоўваліся атрады ў Віцебскай губерні. У Віленскай губерні адчайна змагаліся з урадавымі войскамі паўстанцкія атрады: Ф. Віславуха — у Свянцянскім павеце, Г. Д м а х о ўс к а г а — у Дзісенскім, Чыноўніцкая шаць, Пляткарак грамада, Бяздонне халуёў I здраднікаў навала Над намі суд вяршаць Бяз следства і суда, Каб нас пасля баёў Струпяніць за Уралам. Ніжэй мы падаём спіс мясцін (паводле сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення), дзе адбываліся найбольш значныя падзеі паўстання 1863—1864 гг. на Беларусі,— помнікаў барацьбы нашага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Пералік гэты, на жаль, пакуль невычарпаны, і чытачы, даследчыкі, следапыты, краязнаўцы могуць дапоўніць яго сваімі мясцовымі матэрыяламі.
Брэсцкая вобласць Баранавіцкі раён Мілавіды, цэнтр сельсавета Пад Мілавідамі ў канцы мая адбылася самая буйная з бітваў паўстання На месцы бітвы была пабудавана мемарыяльная капліца, а ў Брэсцкі раён г. п. Дамачава 11 ліпеня пры спробе пераправы з заходняга берага Буга атрада Карла Крысіньскага (600 чал.) узнік бой з карнікамі. Паўстанцы страцілі 18 чалавек (забітымі і параненымі), загінулі 12 карнікаў. Паўстанцы вымушаны былі вярнуцца за Буг. в. Чэрск, Дамачаўскі сельсавет Тут 27 мая адбыўся бой паміж паўстанцамі і царскімі войскамі.
Бярозаўскі раён в. Боркі, цэнтр сельсавета 15 мая ў сутычцы з казакамі тут загінулі 5 паўстанцаў. в. Новыя Пескі, цэнтр сельсавета 13 чэрвеня в. Смалярка, Сакалоўскі сельсавет 13 мая адбыўся бой паўстанцкага атрада Ф. Уладака супраць карнікаў. Ганцавіцкі раён в. Боркі, Любашаўскі сельсавет 26 лютага Драгічынскі раён в. Белін, Восаўскі сельсавет У Белінскіх лясах 26 мая Жабінкаўскі раён в. Горкі, Сцяпанкаускі сельсавет 17 мая Івацэвіцкі раён г. п. Косава 6 чэрвеня в. Сярадава, Яглевіцкі сельсавет 9 чэрвеня Камянецкі раён в. Рэчыца, цэнтр сельсавета 15 лютага в. Шастакова, Ратайчыцкі сельсавет У маёнтку Шастакова 16 студзеня Маларыцкі раён в. Макраны, цэнтр сельсавета У час бою атрада Казіміра Нар6ута (80 чалавек) супраць ворага ноччу на 8 ліпеня Пружанскі раён в. Глыбокі Кут, Сухапальскі сельсавет 30 жніўня в. Лыскава, цэнтр сельсавега За 6 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Янін, 2 чэрвеня У баі ноччу на 15 чэрвеня тут значныя страты ворагу нанёс атрад А. Д ухінскага і В. Урублеўскага. Ва ўрочышчы Пагарэлае (Пагажэле) за 5 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лыскава ў баі паўстанцы знішчылі 4 салдат. в. Міхалін, Хараўскі сельсавет 14—15 мая г. Пружаны 13 лютага г. Ружаны 16 чэрвеня Столінскі раён в. Варані, Рэчыцкі сельсавет 23 чэрвеня е. Калоднае, Радчыцкі сельсавет У канцы мая — пачатку чэрвеня У Віцебская вобласць Докшыцкі раён в. Парэчча, Сінцаўскі сельсавет 11 мая Лёзненскі раён в. Пагосцішча, Крынкаўскі сельсавет 8 мая Пастаўскі раён г. Паставы 26 чэрвеня Расонскі раён в. Горспля, Янкавіцкі сельсавет У ваколіцах вёскі распаўсюджвала сярод сялян «Мужыцкую праўду» Марыя Свіршчэўская — дачка тутэйшай пані. За гэта яе арыштавалі і пасадзілі ў Віцебскі астрог. Талачынскі раён в. Славені, Слаўнаўскі сельсавет У канцы красавіка Ушацкі раён в. Кублічы, цэнтр сельсавета Тут нарадзіўся ўдзельнік паўстання Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816— 1884), беларускі пісьменнік-дэмакрат.
Гродзенская вобласць Ашмянскі раён в. Баруны, цэнтр сельсавета 1 верасня в. Зялёны Бор (былыя Балванішкі), Барунскі сельсавет Тут нарадзіўся Зыгмунт Мінейка (1840—1925), будучы паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета. Камандзір паўстанцкага атрада (70 чалавек). 15 чэрвеня в. Клявіца, Граўжышкаўскі сельсавет 15 верасня Іўеўскі раён в. Расолішкі, Бакштаўскі сельсавет 15 чэрвеня Гродзенскі раён в. Азёры, цэнтр сельсавета 4 мая Мастоўскі раён г. Масты 23 чэрвеня в. Ігнатава, Кашалёўскі сельсавет 11 ліпеня Навагрудскі раён в. Налібокі, цэнтр сельсавета 19 красавіка Свіслацкі раён в. Баяры, Навадворскі сельсавет 15 чэрвеня в. Жаркоўшчына, Дабравольскі сельсавет 21 чэрвеня в. Новы Двор, цэнтр сельсавета За 7 кіламетраў на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Пашкоўскія Астраўкі, 9 жніўня г. п. Свіслач 29 мая і 2 чэрвеня в. Рудня, Дабравольскі сельсавет 12 верасня в. Якушоўка, Нязбодзіцкі сельсавет Тут з Слонімскі раён в. Львоўшчына, Дзераўнянскі сельсавет 18 ліпеня Смаргонскі раён в. Солы, цэнтр сельсавета 22 лютага в. Тупальшчына, Сыраваткаўскі сельсавет У лесе паблізу вёскі 15 чэрвеня Тут у Шчучынскі раён г. п. Жалудок Тут 27 снежня в. Новы Двор, цэнтр сельсавета 11 красавіка
Магілёўская вобласць Асіповіцкі раён в. Лочын, Лапіцкі сельсавет Каля былога фальварка Лочын 25 чэрвеня Быхаўскі раён в. Ніжняя Тошчыца, Верхнятошчыцкі сельсавет Тут 8 мая Горацкі раён г. Горкі У ноч з 5 на 6 мая
Мінская вобласць Барысаўскі раён г. Барысаў Радзіма Антона Данілавіча Трусава (нарадзіўся 27 мая в. Падбярэззе, Кішчына-Слабодскі сельсавет Месца бою (адбыўся 19 мая Бярэзінскі раён в. Жабіхава, Паплаўскі сельсавет 16 мая Валожынскі раён в. Адамарын, Залескі сельсавет Месца нараджэння братоў Бенядыкта і Уладзіслава Дыбоўскіх, удзельнікаў паўстання, у далейшым вядомых вучоных. Б. Дыбоўскі завочна быў абраны ганаровым членам-карэспандэнтам АН СССР. Пахаваны ў в. Вішнева, цэнтр сельсавета 15 чэрвеня в. Вялікія Крывічы, Ракаўскі сельсавет У маёнтку Вялікія Крывічы нарадзіўся Апалінарый Свентарэцкі, будучы камандзір аднаго з паўстанцкіх атрадаў. Пакінуў мемуары «3 успамінаў выгнанніка». в. Люцынка (Малая Люцынка), Пяршайскі сельсавет Тут жылі ўдзельнікі паўстання Каміла Марцінкевіч і В. ДунінМарцінкевіч. Вілейскі раён в. Іжа, цэнтр сельсавета 5 чэрвеня в. Любкі, Іжанскі сельсавет 5 чэрвеня паўстанцы Свянцянскага атрада ў баі нанеслі адчувальныя страты царскаму войску. в. Куранец, цэнтр сельсавета У цэнтры вёскі пахаваны 18 удзельнікаў паўстання в. Людвінава, Касцяневіцкі сельсавет Непадалёку ад вёскі, на левым беразе р. Сэрвач, знаходзіўся маёнтак Сэрвач, які належаў актыўным удзельнікам паўстання К о з е л а м-П аклеўскім. Як піша ў «Лістках календара» Максім Танк, яшчэ ў канцы 1930-х гадоў недалёка ад маёнтка, на месцы бою супраць царскіх карнікаў, стаяў вялікі драўляны крыж. в. Уладыкі, Хаценчыцкі сельсавет За паўвярсты на поўдзень ад Уладыкаў, у лесе, пахавана болып як 100 паўстанцаў атрада Вінцэнта К о з е л а, якія загінулі ў баі 28 мая Крупскі раён г. п. Халопенічы 19 мая Лагойскі раён в. Малыя Бясяды, Янушкавіцкі сельсавет У маёнтку Малыя Бясяды пасля вяртання з ссылкі жыў былы ўдзельнік паўстання в. Тараканаўка, Задор'еўскі сельсавет 9 чэрвеня в. Харошае, Задорскі сельсавет У сутычцы з ворагам каля вёскі забіты 9 паўстанцаў. Маладзечанскі раён в. Гарадок, цэнтр сельсавета Тут вяла актыўную рэвалюцыйную дзейнасць сярод сялян і салдат Каміла Марцінкевіч. в. Плябань, Красненскі сельсавет На старых вясковых могілках брацкая магіла паўстанцаў в. Свечкі, Красненскі сельсавет У былым маёнтку Р. Куроўскага 4 красавіка Мінскі раён в. Сляпянка (цяпер Мінск) Тут, у маёнтку Сляпянка, 11 кастрычніка в. Сіняло, Апчацкі сельсавет Тут 10 мая Пухавіцкі раён в. Кавалевічы, Сяргеевіцкі сельсавет 30 жніўня адбылася сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі. в. Скрыль, Навасёлкаўскі сельсавет 16 жніўня 6. Суцін, цэнтр сельсавета Вёска была адным з месцаў канцэнтрацыі паўстанцкіх атрадаў. У ёй былі зроблены ўмацаванні. У паўстанні ўдзельнічала шмат жыхароў вёскі. Слуцкі раён в. Азярцы, Гацукоўскі сельсавет 3 мая в. Рачкавічы, цэнтр сельсавета Радзіма Браніслава Францавіча 3 алескага (1820—1880), удзельніка паўстання, мастака, сябра Т. Шаўчэнкі. г. Слуцк На могілках па вул. 14 партызан пахаваны Альгерд Абуховіч, удзельнік паўстання Смалявіцкі раён в. Пятровічы, цэнтр сельсавета 10 мая Стаўбцоўскі раён в. Налібокі, цэнтр сеЛьсавета Ва ўрочышчы Буды, у ваколіцах Налібокаў, 17 мая Уздзенскі раён в. Ялоўка, Цялякаўскі сельсавет 14 мая Чэрвеньскі раён г. Чэрвень (былое мястэчка Ігумен) 4 жніўня паблізу Ігумена паўстанцы захапілі ў палон царскага генерала Грунта. в. Валадута, Раваніцкі сельсавет За актыўную дапамогу паўстанцам усе жыхары ваколіц Старая і Новая Валадута ў в. Ляды, цэнтр сельсавета За 3—4 кіламетры ад вёскі ў баі з карнікамі 10 мая в. Юравічы, Хутарскі сельсавет 21 мая
Арышт К. Каліноўскага не спыніў паўстання. Паўстанцкія атрады трымаліся да вясны Паўстанне 1863—1864 гг. ахапіла тэрыторыю Польшчы, Літвы і Беларусі. У ім удзельнічалі ў братнім саюзе палякі, літоўцы, беларусы і рускія. Нягледзячы на шляхецкую абмежаванасць, паўстанне мела інтэрнацыянальны характар. У ім прынялі ўдзел рускія афіцэры, тутэйшая шляхта, розначынныя інтэлігенты, сяляне, рамеснікі. Ад паўстання дзекабрыстаў яно адрознівалася болын шырокім размахам, у ім прыняла ўдзел значная колькасць сялян. Паводле сваёй праграмы і рухаючых сіл паўстанне 1863 —1864 гг. з'яўляецца буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыяй, якая магла перарасці ў сялянскую. Яна спрыяла абуджэнню нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
Зноскі: Эдвард Міхайлавіч Зайкоўскі — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, кандыдат гістарычных навук. Выступае ў перыядычным друку з навуковымі артыкуламі на гістарычную тэматыку. * Далей усе даты даюцца па новым стылі.
Ілюстрацыі: М. Купава. Антон Трусаў, камандзір мінскіх паўстанцкіх атрадаў. Лінарыт. 1976. Л. Гумілеўскі. Кастусь Каліноўскі. Скульптура. Гіпс. 1978. Р. Кудрэвіч, А. Г у г е л ь. Кастусь Каліноўскі. Палатно. Алей. 1958.
// Беларуская мова і літаратура ў школе 2'89, с. 52-60
|