Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 172 госцяў анлайнНацыянальная бібліятэка ў Варшаве (Biblioteka Narodowa) |
Цэнтральная дзяржаўная бібліятэка Польшчы, адна з найважнейшых культурных устаноў краіны. Заснаваная ў 1928 г. згодна з распараджэннем прэзідэнта Ігната Масціцкага. Даваенныя зборы бібліятэкі моцна пацярпелі падчас Варшаўскага паўстання 1944 г. Сёння бібліятэчныя фонды налічваюць каля 8 млн. адзінак захоўвання: інкунабулы і старадрукі XVI–XVIII стст., кнігі і перыёдыка XIX–XX стст., рукапісы і дакументы аб грамадскім жыцці, калекцыі нотных партытураў і картаў. Сярод матэрыялаў А. Гілера ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве Ул. Казберуком была адшуканая 3-я частка "Пісьмаў з-пад шыбеніцы" К. Каліноўскага (Biblioteka Narodowa, ІІ. 7827, к. 58-59).
Кузменка Зміцер |