Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 180 госцяў анлайнНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна |
Створаны ў 1940 г. як філіял Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР для канцэнтрацыі і захоўвання дакументальнай спадчыны Заходняй Беларусі. У 1960 г. атрымаў статус самастойнага архіва. Зборы налічваюць 1,2 тыс. фондаў, 408 тыс. адз. зах. і адлюстроўваюць гісторыю Зах. Беларусі да пачатка XX ст. У архіве захоўваюцца паасобныя матэрыялы перыяду Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (XVI ст.), але ядром дакументальнага комплексу сталі фонды ўстаноў Гродзенскай і часткова Віленскай губ. Расійскай імперыі. Асабліва вялікае значэнне маюць фонды канцылярыі Гродзенскага губернатара і Гродзенскага губернскага праўлення, якія ўтрымліваюць шматстайныя звесткі па гісторыі Гродзеншчыны, аб развіцці ў рэгіёне навукі, адукацыі і прамысловасці, падзеях часоў вайны 1812 г., паўстанняў 1830-31 і 1863-64 гг. Архіў зберагае дакументы аб К. Каліноўскім і яго сям'і. У прыватнасці, дадзеныя пра ткацкую фабрыку С. Каліноўскага; матэрыялы аб удзеле К. Каліноўскага ў распаўсюдзе газеты "Мужыцкая праўда", аб яго росшуку паліцыяй і інш.
Кузменка Зміцер |