Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 39 госцяў анлайнРасійская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбурзе |
Заснаваная ў 1795 г. Кацярынай II як Імператарская Публічная бібліятэка. Адчынілася для чытачоў у 1814 г. Першапачатковую аснову кнігазбору склала бібліятэка А. С. і Ю. А. Залускіх, сканфіскаваная і вывезеная з Варшавы пасля паразы паўстання 1794 г. Пазней у склад фондаў РНБ увайшлі бібліятэкі некаторых дзяржаўных устаноў, прыватныя зборы І. Талстога, П. Вяземскага, І. Шышкіна, М. Рымскага-Корсакава. Частку РНБ складае бібліятэка Вальтэра, купленая Кацярынай II. РНБ — найбуйнейшая бібліятэка Расіі, адна з найбуйнейшых у свеце. Валодае найбольш поўным зборам рускіх кніг, найстарэйшая з якіх — рукапіснае "Вастрамірава евангелле" XI ст. На сённяшні дзень фонды бібліятэкі налічваюць каля 34 млн. адз. зах. Сярод якіх: рукапісныя кнігі, інкунабулы, заходнееўрапейскія і славянскія старадрукі, кнігі і часопісы новага і найноўшага часоў, картаграфічныя і графічныя матэрыялы. У аддзеле рукапісаў РНБ захоўваецца вялікая колькасць фондаў асабістага паходжання: Гэта матэрыялы А. Меншыкава, Р. Пацёмкіна, М. Кутузава, А. Галаўніна, М. Спяранскага, М. Карамзіна, М. Лермантава, Ф. Дастаеўскага, А. Блока і інш. Тут сярод папераў В. Ратча змяшчаецца шэраг дакументаў часоў паўстання 1863-64 гг., складзеных К. Каліноўскім. У прыватнасці, інструкцыі павятовым і акруговым начальнікам.
Кузменка Зміцер
|