Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 67 госцяў анлайнЦэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Санкт-Пецярбурга |
Утвораны як Ленінградскі абласны дзяржаўны гістарычны архіў у 1936 г. на базе Гістарычнага архіва абласнога архіўнага упраўлення. Дакументальныя зборы налічваюць звыш 2 тыс. фондаў і 1880 тыс. адз. зах. Архіў захоўвае дакументы органаў мясцовага самакіравання, духоўных, адміністрацыйных, паліцэйскіх, судовых, фінансава-крэдытных, медыцынскіх і адукацыйных установаў, прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў, навукова-асветных, мастацкіх і дабрачынных таварыстваў Санкт-Пецярбурга і Санкт-Пецярбургскай губ. дарэвалюцыйнага перыяду. Каштоўныя матэрыялы зберагаюць фонды Пецярбургскага ваеннага генерал-губернатара, Канцылярыі Пецярбургскага обер-паліцмайстра, Гарадской думы, Петраградскай гарадской управы, Пецярбургскай духоўнай кансісторыі. Вялікае значэнне мае фонд Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта (ф. 14), сярод дакументаў якога захоўваецца Студэнцкая справа К. Каліноўскага.
Кузменка Зміцер |