ГУДЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 609 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГУДЫ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Ґуды (па-летувіску: Gudai) — традыцыйная летувіская назва беларусаў. У ХІХ ст. існавалі таксама іншыя значэньні дадзенага тэрміну: гэтак жыхары Прусіі называлі жамойтаў, ды й іншых сваіх паўднёвых суседзяў — ліцьвінаў, аўкштотаў, палякаў.

Паходжаньне

Слова вядомае ад XV ст. Найбольш пашыраным ёсьць погляд, што слова Ґуды паходзіць ад назвы народу готаў. Верагодна, балты засвоілі гэтую назву ў ІІ-ІІІ стст., калі готы прасоўваліся з Павісьленьня ў Паўночнае Прычарнамор'е. Іхныя шляхі ішлі й праз сучасныя беларускія землі. Зь цягам часу назва Ґуды была перанесеная з готаў на іншыя суседнія народы, пакуль, нарэшце, не замацавалася за беларусамі. Ад этноніму гуды, ці адпаведных атрапанонімаў паходзіць назва шэрагу населеных пунктаў у Беларусі й Летуве. Канцэнтруюцца яны ў асноўным у зоне старажытных славяна-балцкіх кантактаў.

Сёньня ж у летувіскай мове замест слова Gudai для пазначэньня беларусаў ужываецца Baltarusiai.

Населеныя пункты з коранем «гуд»

Беларусь

Летува

Крыніцы

Крыніца: «Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі»

Літаратура

  • Охманьский Е. Иноземные поселения в Литве в ХІІІ-ХІV вв. в свете этнонимических местных названий: Пер. с пол. // Балто-славянские исследования, 1980. М., 1981
  • Рогалев А.Ф. Этноним гуды на географической карте: поиски ист. мотивации // Сов. этнография. 1989. № 6.

(Г.І.: готы – гэта не прышлы народ, а аўтахоннае беларускае племя, якое спрадвечна жыло на беларускіх землях. Але землі нашых продкаў былі не толькі ў Беларусі. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што продкі беларусаў жылі не толькі на выспе Готланд, але і ў паўднёвай Швецыі.

ГУД

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гуд – легендарны князь готаў

Гуд - пэрсанаж беларускіх легендаў, князь варажага племя.

Легенду пра Гуда запісаў у ХІХ ст. Генрых Татур у Ігуменскім павеце. Паводле легенды, Гуд быў правадыром варажага племя, якое ўварвалася на тэрыторыю племя дулаў (дулепаў).  Гуд выклікаў на двубой правадыра дулаў Кумара і адсек таму галаву, у выніку чаго землі дулаў былі захопленыя.

Верагодна, дадзеная легенда адлюстроўвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Беларусі ў ІІ-ІІІ стст, калі празь Беларусь прасоўваліся плямёны готаў, увасабленьнем якіх і стаў Гуд. Мясцовыя ж плямёны, у т.л. дулы (хутчэй за ўсё, дулебы), былі заваяваныя й увайшлі як даньнікі ў склад Гоцкае дзяржавы.

Вонкавыя спасылкі

 

Літва адмовілася Беларусь называць Belarus

 

 

У Літве Беларусь не будуць называць Belarus. Такое рашэнне прыняла Дзяржаўная камісія па літоўскай мове, разгледзеўшы зварот МЗС Беларусі.

«Камісія па літоўскай мове, вывучыўшы меркаванне літоўскіх гісторыкаў, прыняла рашэнне пакінуць ранейшы варыянт — Baltarusija — нягледзячы на тое, што гэта спадчына савецкага часу», — сказала старшыня камісіі Ірэна Сметонене.

Па яе словах, беларускі бок «вельмі карэктна» цікавіўся, якім чынам назва Рэспублікі Беларусь магла б адбіцца ў літоўскай мове.

«Мы прынялі да ўвагі меркаванне гісторыкаў. Літоўскі інстытут гісторыі накіраваў нам свой ліст, у якім гаворыцца, што так, была калісьці Baltoji Rusia (Белая Русь), і што назва Baltarusija — гэта спадчына савецкіх часоў, але яна ўжо стала традыцыйнай. Іншы ліст прыйшоў з Віленскага універсітэта, у ім казалася, што большасць навукоўцаў факультэта гісторыі трымаюцца думкі, што немэтазгодна мяняць назву суседняй краіны і раяць працягваць называць яе Baltarusijos Respublika — скарочана Baltarusija. Мы з гэтым меркаваннем згодныя, усё‑такі без вялікай неабходнасці мяняць назву краіны не варта», — сказала І. Сметонене.

Застаецца таксама і традыцыйная назва Gudija

Як называюць Беларусь іншыя народы ды ў іншых краінах? Belarus, Baltkrievija, Ruthenia Alba, Gudija, Rajsn...

Гатоўнасць расійскага МЗС называць нашу краіну «Беларусь» і негатоўнасць Інстытута расійскай мовы пазбыцца назва «Белоруссия» выклікалі палкія спрэчкі найперш у нашай краіне: ці маюць права замежнікі называць Беларусь, як яны прывыклі, ці мусяць пільнавацца спушчанага з нашай краіны стандарту? Замест таго каб прымаць чыйсьці бок у палеміцы, мы надумалі, не засяроджваючыся на ўсходнім суседзе, зірнуць: а як клічуць нашу краіну іншыя народы?

Літва, Латвія. На першы погляд, рамантычныя назвы па-літоўску Балтарусія (Baltarusija) і па-латышску Балткрывія (Baltkrievija) насамрэч выяўляюцца тымі ж Белымі Расіямі, паколькі на мовах нашых суседзяў корань balt- азначае зусім не балтыйскі, як мройна думаецца, а звычайны «белы». Цікава, што літоўцы маюць і дадатковую, досыць пашыраную, хіба менш афіцыйную, назву нашай краіны, Гудыя (Gudija). У філолагаў і гісторыкаў няма згоды: адныя выводзяць слова «гуды» (gudai) ад старажытных готаў, іншыя цвердзяць, што першапачаткова літоўцы гэтак назвалі ўсходніх славянаў ці проста замежнікаў, людзей з адрознай мовай.

Апошнім часам у Нямеччыне, не ў апошнюю чаргу дзякуючы старанням міністра замежных справаў РБ Сяргея Мартынава, (узгадаем сёлетні выпадак, калі на прэсавай канферэнцыі ён паправіў нямецкага журналіста) спакваля пераходзяць з назвы Weißrussland на Belarus.

Праз нямецкія карані мовы ідыш беларускія габрэі таксама кажуць Вайсрусланд, маючы аднак на запас сваё адметнае слова — Райсн (хутчэй за ўсё ад старанямецкага Reussen). У прыватнасці, у 30-ыя гады ХХ ст. назву Rajsn папулярызаваў смаргонец Мойшэ Кульбак: у сваёй аднаймённай паэме на ідышы ён апяяў Беларусь і яе людзей. Слова Rajsn выводзіцца ад старажытнага «Русь», з тых часоў, калі Руссю называлі праваслаўныя землі Беларусі і Украіны, а Расію, у адрозненне ад іх, велічалі «Масковіяй».

Увогуле кажучы, двоеўладдзе назваў, якое назіраецца ў Нямеччыне, уласцівае для шмат якіх краінаў свету. Шмат дзе на змену Белай Расіі ў разнастайных яе мясцовых версіях, прыйшла больш стандартная Belarus. Напрыклад, у мангольскай мове, дзе колісь панавала назва Цагаан Орос («цагаан» азначае «белы»), цяпер прышчапляецца звыклая нам імя. Дадамо: паколькі мангольцы выкарыстоўваюць кірыліцу, то яны так і пішуць, зусім ужо па-нашаму, «Беларусь». А вось у ціхай Эстоніі, здаецца і не думаюць пакідаць экзатычную для беларускага вуха назву Валгевэнэ (Valgevene). Тут таксама valge азначае «белы». А венеды – старажытнае, даславянскае племя, ад якога ў Эстоніі прынята весці гісторыю ўсходніх славянаў.

У бітву за Беларусь ужо ўцягнуты нават антычныя мовы. Жывыя носьбіты не вельмі жывой лаціны таксама маюць неадназначны погляд на назву нашай краіны. У лацінамоўным артыкуле «Вікіпедыі», сеціўнай энцыклапедыі, пададзеныя два тапонімы: Ruthenia Alba і Belorussia. Вядома, у час рымлянаў ні Беларусі, ні Расіі, ні нават Русі не існавала, але назва з'явілася падчас росквіту гэтак званай сярэдневечнай лаціны, мовы культурных зносінаў таго часу, калі па сутнасці навукоўцы прыдумалі слова Ruthenia (Русь). Alba ж азначае «Белая». Дарэчы, гісторыкі Латышонак і Белы даказалі, што назва «Беларусь» спачатку была прыдуманая на лаціне, заходнімі храністамі, а пасля ўжо перанесеная на славянскую мову для самаідэнтыфікацыі насельнікаў нашага абшару.

Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=37411

 

ГУДЗЕА

 

Гудзеа

 

Гудзеа - кіраўнік (энсі) шумерскага горада-дзяржавы Лагаш, кіраваў прыблізна ў 2142 - 2116 гадах да н. э., з другой дынастыі Лагаша.

 

Уступ на пасад

 

Сын жрыцы, якая ўяўляла багіню Гатумдуг у "святым шлюбе" са жрацом. Таму афіцыйна ён не меў "чалавечых" бацькоў. Аднак такое нараджэнне было ганаровым, і Гудзеа быў жанаты першым шлюбам на дачцы Ур-Бабы Нінгалу. Прыход да ўлады Гудзеа не зусім ясны. Адны гісторыкі кажуць, што ўспадкаваў пасад пасля смерці свайго цесця, другія лічаць яго ўзурпатарам, які захапіў  ўладу  гвалтоўным шляхам (таму яму і спатрэбіўся тытул Гудзеа, што азначае "Прызнаны").

 

Кіраванне пад уладай куціяў

 

Таксама не цалкам ясна і то, чыім васалам быў Гудзеа. Сам ён заўсёды заве сваімі царамі мясцовых багоў ("Гудзеа энсі  Лагаша - Нінгірсу свайму цару"), але неаднаразова пералічвае дарункі (галоўным чынам скаціну  і алей), пасыланыя як даніну  нейкаму лугалю і царыцы, відавочна, куціям. Таксама вядома, што пры двары Гудзеа ўвесь час знаходзіцца прадстаўнік куціяў - суккаль. З Ура, які падпарадкоўваўся Лагашу, дайшла воціўная пячатка  куційскага цара Пузур-Суэна, сучасніка Гудзеа. Усё гэта сведчыць пра тое, што ад куціяў Гудзеа адкупіўся больш ці меней багатай данінай, за гэта яны ў, сваю чаргу, далі яму поўную волю дзеянняў і ў Шумеры  (ад Ура аж да Ніппура), і на найважных гандлёвых шляхах. Не выключана, што Гудзеа быў проста  куційскім намеснікам у Шумеры. Гудзеа лічыць сябе не толькі энсі  Лагаша, але і добрым пастырам (аднак не царом) Краіны, гэта значыць Шумера. Гудзеа не вёў захопніцкіх войнаў; толькі ў адным надпісе мімаходзь гаворыцца, што ён разбурыў горад Аншан у Эламе. Пасля чаго з Эламам былі ўсталяваны мірныя добрасуседскія адносіны.

 

Будаўніцтва храма Нінгірсу

 

Статуя Гудзеа

 

Пра магутнасць Гудзеа сведчаць паведамленні, што яму падпарадкоўвалася 60 сар (216 тысяч) паўнапраўных грамадзян (відавочна, уключаючы жыхароў суседніх залежных гарадоў), супраць 10 сар (36 тысяч) пры Уруінімгіне. Гудзеа зліў усе храмавыя гаспадаркі асобных богаў у адну  агульнадзяржаўную (агульналагашскую) храмавую гаспадарку бога Нінгірсу. Яркім выразам цэнтралізаваных памкненняў Гудзеа была яго храмабудаўнічая палітыка. Хоць ён узводзіў сякія-такія свяцілішчы і ў іншых месцах (у Адабе, у Ніппуры), але пераважная маса сродкаў і працоўных высілкаў была ўкладзена ў адзін грандыёзны новы храм Энінну ("храм пяцідзесяці"), храм Нінгірсу ў горадзе Гірсу. Дзеля гэтага ўвёў новыя падаткі на ўсё насельніцтва і новыя павіннасці: да будаўнічых прац пры ім прыцягваліся часам нават жанчыны.

 

 

Гудзеа заступаўся за купцоў і рамеснікаў, вёў гандаль з краінамі Пярэдняй Азіі, Мелуххай (Індыяй) і Маганам (Заходняй Аравіяй) і ўвозіў у Лагаш, галоўным чынам, матэрыялы для будаўніцтва і багатага строя храма Нінгірсу. Гудзеа, быўшы толькі васальным валадаром маленькай краіны, у сваіх надпісах распавядае, што матэрыял для сваіх пабудоў ён дастаўляў на караванах "ад Верхняга Міжземнага да Ніжняга (Персідскі заліў) мора". Кедры ён атрымліваў з Амана, камяні і лес - з іншых аддаленых гор, можа быць, Фінікіі, мармор - з "Тыдана, горы ў Амурру", медзь, залаты пясок і нейкія дрэвы - з гор Мелуххі, дыярыт для статуй - з Магана. "Каб пабудаваць храм Нінгірсу, - кажа ён, - эламіт прыходзіў з Элама, жыхар Суз - з Суз, Маган і Мелухха дастаўлялі лес".

 

Гудзеа

 

Сваю будаўнічую дзейнасць Гудзеа ўвекавечыў доўгімі надпісамі, якія маюць вялікую цікавасць, паведамляючы цікаўныя рытуальныя і побытавыя падрабязнасці. Так, напрыклад, адзін тэкст на 12 калонах і ў 317 радках мае наступнае ўтрыманне: калі на небе ў зборы багоў справа даходзіць да Лагаша, Энліль звяртаецца да Нінгірсу. Той  кажа пра засуху, пра недахоп у горадзе вады, пра тое, што каналы высахлі і што справе можа дапамагчы набожнасць. Энліль схіляе Нінгірсу да пабудовы свайго храма. Энсі  сапраўды сам думае пра гэта,  моліцца дні і ночы. Бог з'яўляецца яму і загадвае будаваць храм Энінну. Гудзеа не разумее сну і звяртаецца за парадай да Ніны, тлумачальніцы багоў, але не прама, а праз Гатумдуг, заступніцу сваёй маці, просячы яе даслаць на дапамогу крылатых геніяў утукку і ламассу. Малітва пачута.

 

 

Гудзеа распавядае Ніне сон, тая дае яму тлумачэнне. Ён пазнае волю богаў пра пабудову храма Нінгірсу. Ніна раіць яму ахвяраваць Нінгірсу калясніцу, запрэжаную асламі, каб атрымаць ад яго план храма. Бог прымае Гудзеа, узвяшчае яму хвалебны лёс, пералічвае прадметы культу і зброю, якія павінны быць яму прысвечаны, распавядаючы пра розныя часткі храма; прызначае час закладкі, падчас якой абяцае даслаць жыватворны подых для вызвалення Лагаша ад засухі і паказвае знак, па якім Гудзеа прыступіць да працы. Гэты тэкст ужо ўяўляе вялікі і стройны літаратурны твор, складаны па задуме і вельмі ўдалы  па выкананні. У ім досыць ясна адбіўся і тэакратычны характар палітыкі Гудзеа.

Пры Гудзеа Лагаш карыстаўся і вялікім дабрабытам. Ён імкнецца падкрэсліць, што вынікаў законам Ніны і Нінгірсу і не дапушчаў, каб удаве і сіраце прычынялася няпраўда, бо сонца ззяе праўдай, а бог Баббар топча нагамі несправядлівасць. Падводзячы вынікі свайму кіраванню, Гудзеа кажа: "Пры мне нікога не каралі бізуном і ніхто не быў біт рамянямі... Ніводны труп не быў не пахаваны... і плакальшчыцам не прыйшлося плакаць ні разу".

Кіраваў Гудзеа каля 26 гадоў і быў у залежнасці ад жрацоў  і аракулаў; гэта была сапраўдная тэакратыя. У кіраванне Гудзеа дасягнулі росквіту шумерская літаратура і мастацтва. Захавалася 16 дыарытавых статуй Гудзеа, гліняныя цыліндры з надпісамі і г.д.

 

II дынастыя Лагаша Папярэднік: Ур-Баба - кіраўнік Лагаша  - к. 2142 - 2116 да н. э.

Пераемнік: Ур-Нін-Нгірсу

 

Літаратура

-       История Древнего Востока. Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Часть 1. Месопотамия / Под редакцией И. М. Дьяконова. — М.: Наука, 1983. — 534 с. — 25 050 экз.

-       Тураев Б.А. История древнего Востока / Под редакцией Струве В. В. и Снегирёва И. Л. — 2-е стереот. изд. — Л.: Соцэкгиз, 1935. — Т. 1. — 15 250 экз.

 

 

ЛАГАШ

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Старажытнае Міжрэчча

 

Плямёны - Хуррыты,  Амарэі,  Касіты,  Халдзеі,  Куціі

 

Лагаш - старажытны горад-дзяржава шумераў, які існаваў на тэрыторыі Міжрэччы (Ірак). Горад быў населены пераважна шумерскім насельніцтвам, якое займалася, як і ў астатніх шумерскіх гарадах, земляробствам і гандлем.

 

Перадгісторыя

 

Селішча Лагаш паўстала, відаць, на мяжы 5 - 4 тысячагоддзяў да н. э. (да ведама: у гэты час было сусветнае распаўсюджванне днепра-данецкай культуры, якія зарадзілася у міжрэччы Прыпяці і Днепра на тэрыторыі сучаснай Беларусі).

Доўгі час лічылася, што старажытны горад Лагаш адпавядаў гарадзішчу Тэлла  (старажытны Гірсу), але цяпер навукоўцы лакалізуюць яго ў Тэль Эль-Хібба, грандыёзным гарадзішчы ў 480 гектараў у 20 км да паўднёвага ўсходу ад Тэлла  і 15 км да ўсходу ад сучаснага горада Шатра.

Шумерскія цары краіны Лагаш (SHIR.BUR.LA ki) кіравалі на тэрыторыі к. 3000 км2, да поўдня ад краіны Шумер.

Пра найстаражытную гісторыю Лагаша вядома мала. У Раннедынастычны  перыяд сталіца нома была перанесена з горада Лагаша (літар. "Месца варон", суч. Эль-Хібба) у Гірсу (суч. Тэлла), дзе быў пабудаваны храм вярхоўнага бажаства гэтага нома Нін-Нгірсу. Акрамя гарадоў Гірсу і ўласна Лагаш (ці Урукуга літар. "Святы горад" - эпітэт Лагаша), у склад гэтага нома ўваходзіла  яшчэ цэлы шэраг больш ці менш  буйных селішчаў, па ўсёй бачнасці, абнесеных сценамі: Ніна (ці Сіраран), Кінунір, Уру, Кіэш (пар. Кіеў),  Э-Нінмар, Гуаба і інш. Палітычнае і эканамічнае жыццё было засяроджана ў храмах, прысвечаных Нін-Нгірсу, яго чароўнай жонцы Бабе (Бау), багіні заканадаўства Наншэ, багіні Гештынанне, якая выконвала абавязак "пісца краіны без узросту", і  Гатумдуг - багіні маці Лагаша.

Лагашскія  кіраўнікі насілі тытул энсі  і атрымлівалі ад рады (пар. Шляхецкія соймы)  ці народнага збору (пар. Народнае веча)  званне лугаля (цара) (пар. бог Луг)  толькі часова, разам з адмысловымі паўнамоцтвамі, на час важнага ваеннага паходу ці правядзення  якіх-небудзь іншых найважных мерапрыемстваў (пар. Статут конунга у готаў).

 

1-я дынастыя Лагаша

 

Першым вядомым у гісторыі царом Лагаша лічыцца Ур-Наншэ. Ён таксама быў родапачынальнікам 1-ай дынастыі Лагаша. Ур-Наншэ заклаў асновы будучай магутнасці Лагаша,  бо спрыяў умацаванню земляробства, пабудове абарончых сцен вакол старажытнага Лагаша, і ўзвядзенню новых храмаў.

У 25 - 24 ст.ст. да н. э. ідзе ўзмацненне нома Лагаш. У той час  там кіравала I дынастыя кіраўнікоў Лагаша. Па багацці лагашская дзяржава саступала хіба толькі паўднёвашумерскай  дзяржаве Уру-Уруку.  Лагашскі  порт Гуаба (літар. "Бераг мора") супернічаў з Урам  у марскім гандлі з суседнім Эламам і Індыяй.  Лагашскія  кіраўнікі не меней іншых марылі пра гегемонію ў Ніжняй Месапатаміі, але шлях да цэнтра краіны заступаў ім суседні горад Умма (пар. Горад Умань). З Уммай на працягу шматлікіх пакаленняў ішлі крывавыя спрэчкі з-за памежнага паміж гэтымі дзвюма номамі ўрадлівага раёна Гуэдэну.

Пры цару Лагаша, Эанатуме які кіраваў  каля 2400 да н. э. Лагаш змог перамагчы ў гэтай барацьбе і скарыць Умму. Лагашцы змаглі падпарадкаваць суседнія гарады Ур, Адаб, Акшак і таксама здзяйсняць паходы ў Элам.

 

Эанатум

 

 

Наступным вялікім царом Лагаша можна лічыць Эанатум. Пры ім Лагаш пачаў узмацняцца. У яго валадаранне даўні вораг Лагаша, горад Умма, адхіліўся ад яго і пачаў вайну з лагашцамі. Двое энсі (кіраўніка) Уммы, Ур-Лума і Энкале, здзяйснялі ваенныя паходы супраць Лагаша, але абодва скончыліся няўдачай. Эанатум скарыў уммійцаў  і зноў прымусіў іх выплачваць даніну Лагашу.

Эанатум таксама здзейсніў некалькі ваенных паходаў у Міжрэчча, скарыўшы гарады Урук і Ур. Неўзабаве яму прыйшлося сутыкнуцца з небяспечнай кааліцыяй паўночных шумерскіх гарадоў і эламітаў. Гарады  Кіш, Акшак, Мары  і эламіты аб'ядналі свае сілы і напалі на Лагаш. Эанатум змог разбіць ворагаў і прагнаць эламітаў, а шумерскія гарады прывёў да пакоры. Калі ён памёр, Лагаш стаяў на вяршыні магутнасці ў Міжрэччы.

Пасля смерці Эанатума, уладу  ў  краіне пераняў яго брат Энаннатум I, затым яго сын Энметэна. Каля 2350 да н. э. яму прыйшлося весці паўторныя войны з Уммай, бо уммійцы працягвалі варагаваць з Лагашам з-за паласы Гуэдэн. Энметэна змог перамагчы Умму і паставіць там свайго кіраўніка. Але уммійцы, мабыць, здолелі захаваць незалежнасць і працягвалі варагаваць з Лагашам.

 

Жрацы бога Нін-Нгірсу

Ў той час другімі па магутнасці асобамі ў Лагашы  былі вярхоўныя жрацы бога Нін-Нгірсу. Пасля спынення роду цара Ур-Наншэ вярхоўную ўладу ў Лагаше (каля 2340 да н. э.) забраў у свае рукі нехта Дуду (пар. з прозвішчамі ў Беларусі Дудка. Дудзіч. Дуда і г.д.) , хто быў жрацом бога Нін-Нгірсу. Яго спадчыннікі Энентарзі  і Лугальанда (пар. назоў племені лугіі, лужычане)  былі вельмі непапулярнымі кіраўнікамі, пра іх кіраванне ў Лагаше засталася вельмі ліхая памяць. І Энентарзі  і Лугальанда больш пякліся пра памнажэнне  свайго багацця. Не меней 2/3 храмавых гаспадарак перайшлі ў валоданне кіраўніка - энсі, яго жонкі і дзяцей. Лагашцы абкладаліся цяжкімі падаткамі, якія руйнавалі насельніцтва. Валадарства жрацоў доўжылася да 2318 да н. э., калі Лугальанда быў зрынуты новым царом Лагаша - рэфарматарам Уруінімгінай.

 

Кіраванне Уруінімгіны

 

Прыход улады Уруінімгіна (які кіраваў у 2318 да н. э. - 2311 да н. э.) быў хоць і бяскроўным, але даволі гвалтоўным. Папярэдні энсі Лугальанда, які руйнаваў краіну паборамі, быў ім зрынуты. Простае насельніцтва Лагаша, мабыць, прынімала  гэту змену ўлады. Уруінімгіна сапраўды быў даволі папулярным кіраўніком. Ён зменшыў шматлікія падаткі і не дазваляў службоўцам рабаваць народ. Ён таксама вярнуў шматлікія захопленыя прыватнымі асобамі землі, храмам, што, мабыць, магло спрыяць супакаенню жрэцкага саслоўя Лагаша. Пры Уруінімгіне лагашцы зноў вялі цяжкія войны з іх даўнімі супернікамі - уммійцамі, ад якіх Лагаш патрываў некалькі  зневажальных параз. Хоць войны гэтыя так і скончыліся нічым, Лагаш быў даволі саслаблены. Калі ў 2311 да н. э. у Лагаш уварваліся войскі вялікага цара Шаррумкена (Саргона Вялікага), заснавальніка Аккадскай  дзяржавы, Лагаш не меў сіл, каб паспяхова супрацьстаяць нашэсцю. Нгірса - сталіца Лагаша,  была захоплена, а сам Уруінімгіна згінуў без весткі. Лагаш больш чым на стагоддзе патрапіў пад уладу Аккада. 1-я Дынастыя Лагаша, такім чынам, спыніла сваё існаванне.

 

Падначаленне Аккаду

 

Кіраванне аккадскіх цароў было даволі жорсткім, яны кантралявалі практычна ўвесь рэгіён Міжрэчча. Пад уладай Аккада апынуліся таксама і шмат шумерскіх гарадоў. Аднак заваяваныя імі шумеры працягвалі супраціў. Супраць аккадцаў  паднімаліся частыя паўстанні, да якіх далучаўся і Лагаш. Аднак гэтыя паўстанні большай часткай не былі паспяховымі. Шумеры ўвесь час трывалі паразы, і Аккадскія цары не запавольвалі караць паўстаўшых. Найболей жорсткім лічыцца Рымуш, пры ім Лагаш быў моцна спустошаны і страціў мноства людзей. Аднак аккадцы ўтрымлівалі ўладу ў Лагаше, нешматлікім больш стагоддзя. Пасля смерці іх апошняга цара Шаркалішарры, і распаду Аккадскай дзяржавы пад націскам плямёнаў куціяў, Лагаш смог ізноў вярнуць сабе самастойнасць.

 

2-я Дынастыя Лагаша

Статуэтка Гудзеі

 

Першыя пасляаккадскія  кіраўнікі Лагаша, былі даволі малаважнымі постацямі, і звестак пра іх захавалася мала. Росквіт Лагаша пачынаецца з цара Ур-Бабы, які змог заваяваць Ур і Урук. Апошні энсі Лагаша - Наммахані, быў саюзнікам цара куціяў Цірыкана ў яго гістарычнай бітве з царом Урука, Утухенгалем. Гэта бітва адбылася каля 2109 да н. э. Куціі атрымалі зруйнавальную паразу ад урукцаў, і страцілі свой уплыў у Міжрэччы. Моц Лагаша таксама была падарвана, але лагашцы здолелі захаваць сваю самастойнасць. Аднак праз некалькі гадоў пасля паразы, Лагаш усё-такі быў заваяваны царом Ура - Ур-Намму. Лагаш патрапіў пад уладу урцаў  і больш, як незалежная дзяржава, не адраджаўся.

Літаратура

  • Sauvage, Martin, Lagaš (ville) // Dictionnaire de la Civilisation Mésopotamienne. Sous la direction de Francis Joannès. Paris, 2001. P.453.
  • Lafont, Bertrand, Lagaš (rois) // Dictionnaire de la Civilisation Mésopotamienne. Sous la direction de Francis Joannès. Paris, 2001. P.453-456.

Кррыніца: «http://ru.wikipedia.org/wiki/»

 

ПЛЯМЁНЫ – ГУДЖАРЫ, ГУДЖАРАТЦЫ

Гуджары

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Гуджары - этнічная агульнасць у Індыі і на ўсходзе Пакістану.

Па дадзеных на 1995 год складае 1 млн. чал.

Мова інда-іранскай групы.

Вернікі галоўным чынам індуісты, ёсць мусульмане-суніты.

Літаратура

1.     Новая иллюстрированная энциклопедия, книга 5. Научное издательство «Большая Российская энциклопедия», 2000 г. ISBN 5-85270-197-1

 

Гуджар

Азія

Краіны пражывання: Індыя, Пакістан
Рэгіён пражывання: Азія

ГУДЖАР (саманазва), гуджары, гуджур, этнічная агульнасць у Індыі (штаты Пенджаб, Хімачал-Прадэш, Раджастхан, Харяна, Джаму і Кашмір) і на ўсходзе Пакістану. Колькасць каля 1,0 млн. чалавек. Кажуць на мове гуджары, распаўсюджана таксама мова аратаі. Бульшая частка гуджар — індуісты, у Джаму і Кашміры, Хімачал-Прадэшэ і ў Пакістане — мусульмане-суніты, якія захоўваюць перажыткі індуізму.

Гуджар узыходзяць да індаарыйскіх  качавых і паўкачавых плямёнаў гуджар (гуджара), якія рассяліліся ў Індыі у 1-м тысячагоддзі нашай эры і што ўдзельнічалі таксама ў этнагенезе гуджаратцаў, панджабцаў і раджастханцаў, у складзе якіх яны ўтварылі племянныя і каставыя групы.

Большасць гуджар захоўвае традыцыйны занятак — адгонную жывёлагадоўлю  (туры, авечкі, козы). На раўнінах частка гуджар перайшла да земляробства, спалучаючы яго з аседлай жывёлагадоўляй. Вядомыя як пастаўшчыкі малочных прадуктаў на мясцовыя рынкі.

Захавалася дзяленне на экзагамныя  роды (кулы). Рахунак сваяцтва патрылінейны.

Мужчынская адзежа — шырокія, прысборанныя  ў стане парткі  і еўрапейскага крою кашулі, жаночая — кофтачкі і шырокія спадніцы (лахенга).

Аснова ежы — малочныя, крупяныя і мучныя стравы (малако, сыраватка, адгон, кашы, паліўкі, аладкі з прэснага цеста); шырока ўжываецца мяса.

Крыніца: http://narodimira.ru/aziya/236-galeshy

 

 

Гуджаратцы

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Гуджаратцы (гудж. ગુજરાતી લોકો Gujǎrātī loko) - індаарыйскі народ у Індыі. Агульная колькасць па перапісу 1992 года  каля 47 млн чал.; сёння  (2007 год) - больш 60 млн чал., з іх асноўная маса - больш 46 млн. чал., уяўляе сабою асноўнае насельніцтва індыйскага штата Гуджарат, больш 1 млн - жывуць у Пакістане. Таксама гуджаратцы пражываюць і ў іншых раёнах Індыі. Гуджаратцы - адзін з самых развітых у культурных  і эканамічных  адносінах народ у Індыі. (Гусева 1998: 207.)

 

Рассяленне

 

Гуджаратцы галоўным чынам жывуць у заходняй частцы Індыйскага субкантынента, асабліва ў штаце Гуджарат. Вялікая колькасць гуджаратцаў, пражываюць таксама ў штатах Раджастхан, Махараштра і Андхра-Прадзеш. Ахмадабад лічыцца галоўным цэнтрам гуджаратцкай культуры. Значная колькасць гуджаратцаў жыве ў розных частках свету.

У Вялікабрытаніі, дзе засяроджана найвялікая колькасць  іміграваўшых  туды гуджаратцаў, было створана першае грамадства працоўных-імігрантаў.

Вялікая колькасць гуджаратцаў  пражываюць таксама ў Паўднёвай і Ўсходняй Афрыцы (Танзанія, Уганда) і Паўднёва-усходняй Азіі (М'янма, Малайзія).

Каля 1 млн гуджаратцаў  пражываюць у Пакістане, куды яны перасяліліся пасля падзелу Індыі і наступнага стварэння незалежнага Пакістану ў 1947 г. Гуджаратцы, якія нарадзіліся ўжо ў Пакістане, усё адно лічаць сваёй роднай мовай гуджараці. (Jhaveri, Krishanlal Mohanlal 2003: 40.)

 

Гісторыя

 

Існуе дзве версіі пра паходжанне гуджарат: паводле першай, продкі гуджарат і роднаснай ім этнічнай групы (гуджар) з'явіліся на тэрыторыі Гуджарата напачатку 1-га тысячагоддзя нашай эры, і часткова асімілявалі мясцовае насельніцтва – бхілаў  і нашчадкаў арыяў. Паводле другой версіі, у Сярэднія вякі гуджараты  дасягнулі высокага ўзроўня этнічнай кансалідацыі. У 1406 годзе  ўтвораны Гуджаратцкі султанат. Яго цэнтр - у Ахмадабадзе. У канцы XV - пачатку XVI стст., пасля  заваёвы Індыяй незалежнасці, у Гуджаратцкім султанаце асабліва ўзмацняюцца працэсы нацыянальнай кансалідацыі. (Глушкова 2007: 22-25.)

 

Мова

 

Мова гуджаратцаў - гуджараці прыналежыць да індаарыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і. Гуджараці, нароўні з маратхі, орыя, пенджабі  і побач іншых моў, адбылася ад сярэднеіндыйскіх моў, якія ў сваю чаргу ўзыходзяць да старажытнаіндыйскай мовы. Вылучаюць 3 асноўных дыялекту гуджараці:

-        паўднёвы (суратцкі).

-        паўночны (ахмадабадскі)

-        заходні (катхіяварскі)

У паўночным дыялекце шмат запазычаных слоў з арабскага і фарсі, а ў паўднёвым дыялекце больш запазычанняў з ангельскага і партугальскага. Да гуджараці блізкія мовы бхілі (гл. бхілы), кхандзешы і саураштры.

У гуджаратцаў ёсць свая пісьменнасць (гуджараці), роднасная дзеванагары. Візуальна, найболей прыкметным адрозненне дзеванагары ад гуджараці ў тым, што ў гуджараці адсутнічае верхняя гарызантальная рыса, уласцівая дзеванагары (напрыклад ગ  для "г", у адрозненне ад  ग).

Большасць гуджаратцаў  таксама валодае і іншымі мовамі: хіндзі, бхілі, раджастхані, ангельскай  і г. д. Апроч саміх гуджаратцаў  мову гуджараці ў якасці пісьмовай мовы выкарыстоўваюць парсы. Традыцыйная паэзія вядомая з XII ст. Фармаванне сучаснай літаратурнай мовы пачалося з сяр. XIX ст. (Савельева 1965: 32-35.)

 

Рэлігія

 

Вялікая частка гуджаратцаў  -  індуісты, але маюцца таксама мусульмане-суніты, джайны, хрысціяне (галоўным чынам пратэстанты). (Гусева 1998: 207.)

 

Гаспадарка

 

Ў гаспадарцы гуджарат пераважалі: ральнічае земляробства, і жывёлагадоўля (туры, авечкі, козы). Вырашчывалі: джовар, баджра, пшаніцу, кукурузу, цукровы трыснёг, бавоўну, арахіс, на паліўных землях - рыс.  Вядучая галіна прамысловасці - тэкстыльная. Гуджарат заўсёды славіўся сваёй парчой  на баваўнянай аснове, "вузельчыкавай" афарбоўкай купонаў для сары  і шалей. Моцна развіты: ткацтва з бавоўны і шоўку, размалёўка керамікі, разьба па дрэве і каменю, ювелірная справа, апрацоўка металаў.

Гуджаратцы харчуюцца галоўным чынам вегетарыянскай ежай. У цэлым гуджаратцкая кухня мае шмат агульнаіндыйскіх рыс, але ёсць і свае традыцыйныя стравы. На стале гуджараці заўсёды прысутнічаюць чапаці  і рыс. (Jhaveri, Krishanlal Mohanlal 2003: 40.)

 

Адзежа

Акрамя агульнапрынятых індыйскіх сары і дхоці, народ гуджарат носіць і сваю традыцыйную адзежу. Традыцыйная мужчынская адзежа - вельмі шырокія наверсе парткі, якія звужваюцца ніжэй каленаў, са зборкамі на галёнцы. Мужчынскія кашулі, як правіла, з вузкімі, вельмі доўгімі рукавамі, прысобраныя  на какетцы. Да традыцыйнай жаночай адзежы гуджарат ставяцца: шырокія аднатонныя спадніцы. На падолах спадніц багаты гафт, гэтак жа жанчыны носяць вышытыя кофты. Галаву і плечы яны пакрываюць шаллю. Жанчыны носяць вельмі шмат упрыгожванняў. Мужчыны носяць залаты ланцуг і званок. Замужнія жанчыны традыцыйна носяць чырвоны біндзі, у адрозненне ад індыйскіх жанчын, якія носяць біндзі не залежна  ад таго замужам яны ці не. (Jhaveri, Krishanlal Mohanlal 2003: 40.)

 

Культура

 

Ў гуджаратцаў  ёсць свая ўнікальная культура, якая цесна пераплецена з астатняй часткай індыйскай культуры. На самыя раннія этапы развіцця гуджаратцкай культуры моцна ўплываў індуізм. Гэта выяўлена ў форме рытуалаў і танцаў, якія дажылі і да сённяшняга дня. Уплыў, на пазнейшых этапах аказваў джайнізм. Адной з асновапакладніц  школ індыйскай мініяцюры з'яўляецца гуджаратцкая школа. Па сваім утрыманні мініяцюры гуджаратцкай школы амаль цалкам ілюструюць рэлігійныя кнігі джайнаў, "Калпа-сутры" - жыццяпісу Махавіры. Да другой паловы 14 ст. мініяцюры выконваліся на доўгім, вузкім пальмавым лісту, на якіх пісаліся таксама і тэксты. Іх кампазіцыя адрознівалася прастатой і ўмоўнасцю (плоскія постаці размяшчаліся ў профіль ці чвэрць звароту, часта гарызантальнымі шэрагамі адзін над іншым), тонкі малюнак контурных ліній і арнаментальных упрыгожванняў спалучаўся з яркімі лакальнымі фарбамі. З другой паловы 14 ст. ,папера выцесніла пальмавае лісце, кампазіцыя ўскладнілася, сталі ўводзіцца элементы архітэктуры і пейзажу. Пры гуджаратцкіх шахах для мініяцюр сталі характэрны дынамічнасць постацяў, выразнасць малюнка контурных ліній, багацце дэкарацый. Школа гуджаратцкай мініяцюры адыграла вялікую ролю  ў фармаванні ранняй раджпутцкай школы, якая ўзнікла ў 16 ст. (Тюляев 1968: 112-114.)

 

Гуджаратцкая літаратура

 

Адным з найболей ранніх твораў гуджаратцкай літаратуры з’яўляецца "Паэма пра Немінатхе" (1140 г.) Вінайчандры, джаінскага прапаведніка. У 14-17 стст. у літаратуру гуджаратцаў  пракраліся ідэі бхакці ("любоў  да бога"), якая стала сцвярджаць раўнапраўе і інтарэсы простага чалавека. Паэзія Нарсінха Мехты (1414-1480), Свету Баі (1499-1547), Бхалана (1434-1514) і інш. накіравана супраць каставай сістэмы і артадаксальнага індуізму. Галоўныя героі паэм - цар-вайскавод Рама і Бог-пастух Крышна, якія лічыліся зямнымі ўвасабленнямі бога Вішну. Паэма Падманабха "Паданне пра Канхададзе" (1456) прысвечана барацьбе гуджаратцаў  супраць мусульман-заваёўнікаў у 13-14 стст. У 17-18 ст.ст. выяўляюцца тэндэнцыі адыходу ад рэлігійнай тэматыкі. Сярэднявечны перыяд развіцця гуджаратцкай літаратуры сканчае Даярама (1777-1852). У 19 ст. гуджаратцкая літаратура ўтрымоўвае ў сабе асветніцкія ідэі, заклікае да перабудовы грамадства шляхам сацыяльных рэформаў. Заснавальнікі новай гуджаратцкай літаратуры - Далпатрам (1820-1898) і Нармадшанкар (1833-1886) выступалі супраць індуска-мусульманскай розніцы, каставай няроўнасці, цяжкай долі жанчыны. У гуджаратцкай літаратуры з'яўляюцца новыя жанры: раман, аповяд, санет, элегія. На гуджаратцкую  мову перакладаюцца шматлікія заходнія творы. У 20 ст. развіваецца крытычны рэалізм, узмацняюцца рэалістычныя тэндэнцыя (Раманлал Десаі, Каньялал Муншы, Заверчанд Мегхані  і інш.). (Ламшуков 1991: 631-633.)

 

Класавы лад і традыцыйная сям'я

 

Шлюбнае селішча- патрылакальнае, сем'і - манагамныя. Традыцыйная забудова гуджарат – агульнаіндыйскага  тыпу, двухкамерная хата з сырцовай цэглы і каменных блокаў, з крытымі галерэямі і ўнутранымі панадворкамі, вароты, вокны і дзверы часта ўпрыгожаны багатай разьбой. Дах пакрыты чарапіцай. Гарады Ахмадабад, Вададара (Барада) і інш. багатыя архітэктурнымі помнікамі. Вёскі гуджаратцаў, як правіла, вялікія - звыш 1000 жыхароў. (Мумоу 1952: 68.)

Літаратура

  • Глушкова И. Узкой тропой вдоль Аравийского моря // Вокруг света № 8 (2007), август 2007. — С. 22-25.
  • Гусева Н. Р. Гуджаратцы // Народы и религии мира / Глав. ред. В. А. Тишков. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1998. — С. 207.
  • Ламшуков В. К. Маратхская и гуджаратская литературы (второй половины XIX в.) // История всемирной литературы: В 9 томах / АН СССР; Ин-т мировой лит. им. А. М. Горького. — М.: Наука, 1983—1994. Т. 7. — 1991. — С. 631—633.
  • Мумоу И. У. Индийская деревня / пер. с англ. — М.: 1952. C. 68.
  • Савельева Л. В. Язык гуджарати. — М.: Наука, 1965. — С. 32-35.
  • Тюляев С. И. Искусство Индии. — М.: Наука, 1968. — С. 112—114.
  • Jhaveri, Krishanlal Mohanlal / The Gujaratis: The People, Their History, and Culture. New Delhi.: Cosmo Publications, 2003. С 40.

Спасылкі

 

 

Гуджаратцы

Краіны пражывання: Індыя
Рэгіён пражывання: Азія

ГУДЖАРАТЦЫ, народ у Індыі, асноўнае насельніцтва штата Гуджарат. Жывуць таксама ў Бамбеі (звыш 20% насельніцтвы) і ў іншых абласцях Індыі, а таксама ў Пакістане. Колькасць 47,0 млн. чалавек, у тым ліку ў Індыі 46,0 млн. чалавек і Пакістане — 1,0 млн. чалавек. Мова гуджараці індаарыйской групы індаеўрапейскай сям'і. Асноўныя дыялекты: паўночны (ахмадабадскі), заходні (катхіяварскі), паўднёвы (суратцкі). Пісьменнасць на аснове алфавіту, блізкага дэванагары. Распаўсюджаны таксама хінды, бхілі, раджастхані, ангельская  і іншыя мовы. Большая частка гуджаратцеў — індуісты, маюцца мусульмане-суніты і джайны.

Шэраг навукоўцаў лічыць, што продкі гуджаратцаў і роднасных ім каст гуджар (гуджара) прыйшлі  на тэрыторыю Гуджарата напачатку 1-га тысячагоддзя  нашай эры і часткова асімілявалі мясцовых бхілаў і нашчадкаў арыяў; іншыя лічаць іх нашчадкамі старажытных арыяў. У сярэднія вякі гуджаратцы дасягнулі высокага ўзроўня этнічнай кансалідацыі. З 1406 г утвораны Гуджаратцкі султанат з цэнтрам у Ахмадабадэ, асабліва ўзмацнелы ў канцы XV — пачатку XVI стст. Пасля заваёвы Індыяй незалежнасці ў 1947 г узмацніліся працэсы нацыянальнай кансалідацыі.

Традыцыйныя заняткі гуджаратцаў — ральнічае земляробства (джовар — від сорга, баджра — від проса, пшаніца, кукуруза, арахіс, на паліўных землях — рыс), жывёлагадоўля (туры, зебу, авечкі, козы). Вядучая галіна прамысловасці — тэкстыльная. Высока развіты выпрацоўка парчы на баваўнянай аснове, «вузельчыкавая» афарбоўка купонаў для сары і шаляў, ткацтва з бавоўны і шоўку, размалёўка керамікі, разьба па дрэве і каменю, чаканка, ювелірная справа.

Традыцыйная гарадская забудова агульнаіндыйскага тыпу, хаты з цэглы і каменя, з крытымі галерэямі і ўнутранымі панадворкамі, вароты, вокны і дзверы часта ўпрыгожаны багатай разьбой. Гарады [Ахмадабад, Вададара (Барада) і інш.] багатыя архітэктурнымі помнікамі. Вёскі гуджаратцаў вялікія — звыш 1000 жыхароў. Традыцыйнае жыллё — адно - ці двухкамерная хата з сырцовай цэглы ці каменных (месцамі — гіпсавых) блокаў, крыты чарапіцай.

У адзежы нароўні з агульнаіндыйскімі сары і дхоці (асабліва ў прадстаўнікоў вышэйшых каст) існуюць і характэрныя формы гарнітура. Мужчыны носяць парткі, вельмі шырокія наверсе, якія звужваюцца ніжэй каленаў, са зборкамі на галёнцы, кашулі, прысборанныя на какетцы, з вузкімі, вельмі доўгімі рукавамі. Жаночая адзежа — шырокія аднатонныя спадніцы з гафтам па падоле і вышытыя кофты, галава і плечы пакрываюцца шаллю. Абавязковы ўпрыгожванні.

Асноўная ежа — гарачыя аладкі (чапаці) з гарохам і гароднінай, рыс, рыба, хатняя птушка і мяса (казляціна) — па сродках.

Сем'і манагамныя, патрылакальныя.

Развіты нацыянальная літаратура, музыка, танцы, тэатр, архітэктура, жывапіс (гуджаратская школа мініяцюры).

Крыніца: http://narodimira.ru/aziya/236-galeshy

(Г.І.: літоўцам можна сказаць вялікі дзякуй за захаванне назова Беларусі Гудзія і назвы беларусаў гуды. З сабранага матэрыялу бачна, што гуды гэты арыі з аднаго боку і готы – з другога. Я ужо шмат надрукавала матэрыялаў  аб плямёнах і міфалогіі, ад якой адбыўся назоў плямёнаў. Беларуская культура цесна пераплятаецца як з індыйскай, так і з скандынаўскай культурай. Не меншыя сувязі праяўляюцца і з бліжнеусходняй і егіпецкай.)

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

 

Плямёны