Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 141 госцяў анлайн
Балада Анатоля Белага. Віктар Шніп |
(10.12.1939—14.11.2011) У Доме рыпяць палавіцы, Бы ў Храме вялікім, старым, Які ты стварыў не ў сталіцы, Які для Айчыны стварыў. Навокал карціны… Партрэты… Харугвы… Сцягі і крыжы… І ўсё беларускае гэта, І ўсё ад душы для душы. І ты не спяшаючы крочыш, Бо новы, прыдбаўшы, партрэт, Партрэту знайсці месца хочаш, Бы кропку, з якой белы свет Ты зможаш скрануць і зіначыць, Каб болей тут бед не было, Жыла Беларусь, а іначай Ці трэба ад Бога святло, Бо ў час, калі мова загіне, Мы следам загінем за ёй І ўся Беларусь дамавінай, Як сэрца Еўропы сівой, Ляжаць будзе сумна прад Богам, Які паспрыяў нам, каб мы Сваю пракладалі дарогу У Заўтра з сухотнай зімы… Як плачуць, рыпяць палавіцы, З партрэтаў паўстанцы глядзяць, Якімі жывым ганарыцца, Якіх з нашых душ не прагнаць Нікому, нікому, ніколі, Бо тут—Беларусь назаўжды, Тут нашае Заўтра і Воля, Тут нашы героі і ты… крыніца: vik-shnip.livejournal.com |