Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 459 госцяў анлайнРАКОВІЧ Янка |
РАКОВІЧ Янка (1923, в. Красная Воля Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. – май 2006), кіраўнік культурнага таварыства “Полацак” (Кліўленд, ЗША). Вучыўся ў Лунінецкім чыгуначным тэхнікуме. Вывезены ў Германію разам з маці. Адпрацаваў на заводзе тры гады. Працаваў чыноўнікам у сістэме UNRRA і IRO. Вучыўся ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. Пераехаў у ЗША (1950). У 1965 г. быў запрошаны на інаўгурацыю прэзідэнта Джонсана. Беларусь наведаў толькі аднойчы – прывозіў дапамогу для дзяцей Чарнобыля.
У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца партрэт:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). “Янка Раковіч. Кіраўнік культурнага таварыства “Полацак” (Кліўленд)”. 1997. ДВП, алей. 40х30 см. |