ІПАТАВА Вольга Міхайлаўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 474 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ІПАТАВА Вольга Міхайлаўна

ІПАТАВА Вольга Міхайлаўна

(01.01.1945, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), беларуская пісьменніца. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт (1967), аспірантуру пры Літаратурным інстытуце імя М.Горкага (1978). Супрацоўніца Гродзенскага гаркама камсамола,  абласной студыі тэлебачання (1965), газет “Літаратура і мастацтва”, “Чырвоная змена” (1970 – 1973). Галоўны рэдактар часопіса “Спадчына” (1985), рэдактар штотыднёвіка “Культура” (1991 – 1996). Намеснік старшыні,  старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. Друкуецца з 1959 г.  Паэзія (зборнікі “Раніца”, 1969; “Ліпеньскія навальніцы”, 1973; ”Парасткі”, 1976) шматгранная – ад пейзажнай і любоўнай лірыкі да публіцыстычнага вырашэння складаных праблем гістарычнага лёсу роднага народа. У апавяданнях і аповесцях (кнігі “Вецер над стромай”, 1977; “Дваццаць хвілін з Немезідай”, 1981; “Перакат”, 1984) узняты складаныя маральна-этычныя праблемы, пытанні сувязі моладзі з роднай зямлёй, пошуку месца ў жыцці. Распрацоўвае гістарычную тэматыку: аповесць “Прадслава” (1971), прысвечана Еўфрасінні Полацкай; “За морам Хвалынскім” (1989) – пра падарожжа і трагічны лёс палачаніна Алексы; “Чорная княгіня” (1989), пра трагедыю княгіні Лізаветы Астрожскай. Гістарычныя постаці Полацкага княства ХІ – ХІІ ст., ВКЛ у ХVІ ст., Беларусі ў ХІХ ст. адлюстраваны ў аповесці “Агонь у жылах крэменю” (1989), апавяданнях: “Набег”, “Мара”, “Святаслава”, “Расанка”, “Давыд Гарадзенскі”, “Гайна і Мікаш”, “Ваўкалакам абярнуся”. У рамане “Залатая жрыца Ашвінаў” (1997) рэстаўрыравала далёкую старыну беларускай міфалагічнай мінуўшчыны – індаеўрапейскія карані беларусаў. Аўтар балад, нарысаў, п’ес, паэм, кніг вершаў для дзяцей. Выступае як крытык, публіцыст, перакладчык. Узнагароджана ордэнам “Знак пашаны” і медалём Францыска  Скарыны.

 

Камітэтам Ушанавання ганаравана партрэтам Ларысы Геніюш (мастак С.Герус) 04.09.1998 і адпаведным дыпломам. Занесена ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт пісьменніцы Вольгі Іпатавай”. 2004.

ДВП, алей. 40х30 см.