СУДНІК Станіслаў Вацлававіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 473 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СУДНІК Станіслаў Вацлававіч

СУДНІК Станіслаў Вацлававіч

(21.09.1954, в.Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), ваенны інжынер, падпалкоўнік, паэт, культуролаг, журналіст. Скончыў Вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча войск супрацьпаветранай абароны (СПА) краіны (1977) і Цвярскую камандную акадэмію імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава (1992). Служыў у зенітна-ракетных дывізіёнах на Урале (1997 – 1993), на палігоне СПА ў Казахстане (1983 – 1993). Прымаў удзел у больш за 300 баявых пускаў ракет. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” (за першыя 100 пускаў) і ордэнам “За службу Радзіме”. Узначаліў Беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску (1998). Пераведзены ў Беларусь, камандаваў зенітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Зволены ў запас у 1994 г. З 1994 г. у г.Ліда. Старшыня Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання (ГА) Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францыска Скарыны. Сябра сойму ГА БНФ “Адраджэнне” і партыі БНФ. Рэдактар газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдактар часопіса “Лідскі летапісец”. Сябар беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў: “Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік”; “Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8000 слоў (сумесна з С.Чыславым);  “Шыхтавы статут Беларускага войска”; кнігі вершаў “Пагоня за мову”, “Мой Грунвальд”.  Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Браніслава Тарашкевіча “За абарону роднай мовы” і адпаведным дыпломам (25.03.2002) . Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі  экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт рэдактара газеты “Наша слова” Судніка Станіслава” 2001.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 

На стэле “Змагарам за родную мову”

 устаноўлены бронзавы медальён “Станіслаў Суднік”.