БЕЛАЯ Святлана Анатольеўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 554 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЕЛАЯ Святлана Анатольеўна

БЕЛАЯ Святлана Анатольеўна

(16.02.1967, Мінск), журналістка, выдавец, грамадскі дзеяч. У 1984 г. скончыла школу з залатым медалём. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1989), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя  Янкі Купалы НАН Беларусі (1991), Кліўлендскі універсітэт (штат Агайо, ЗША, 1996). Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса “Полацак” беларускага культурна-асветніцкага цэнтра “Полацак” у Кліўлендзе. Адна з заснавальнікаў клуба “Спадчына” (1984), маладзёжнага фальклорнага калектыву (1984). Лаўрэат Мінскага абласнога конкурса народных калектываў (1986), Усесаюзнага фестываля народнай творчасці (Масква, 1987), Усебалтыйскага фестываля народнай творчасці “Балтыка” (Рыга, 1988). Член саюза пiсьменнiкау Беларусi (2008).

 

У 1988 г. актыўна ўдзельнічала ў выратаванні і захаванні дома, у якім жыў М.Багдановіч ў г. Яраслаўлі, стварэнні там музея і ўзвядзенні помніка паэту. З 1990 г. жыве ў г. Кліўлендзе, займаецца грамадскай дзейнасцю, з’яўляецца чальцам царкоўнага камітэта беларускай праваслаўнай царквы Жыровіцкай Божай Маці. Займаецца дабрачыннай дзейнасцю, з’яўляецца спонсарам устаноўкі помнікаў Максіму Багдановічу (Яраслаўль, 1994; Старыя Дарогі, 2001), А.Я. Багдановічу (г.п. Халопенічы, 1998; Старыя Дарогі, 2001), Ларысе Геніюш (Старыя Дарогі, 2001; г. Зэльва, 2002),  Францыску Скарыне (Мінск, дворык БДУ, 1998), Міколу Гусоўскаму (Мінск, дворык БДУ, 1998), Кірыле Тураўскаму для Мінскай епархіі (Мінск, 1995), будаўніцтва музея выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах, праграм клуба “Спадчына”, праграм Беларускай праваслаўнай царквы, развіцця Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Аўтар кніг “Максімава Яраславія” (ЗША), “Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча” (Мн., 2006),  навуковай працы “Публіцыстыка Максіма Багдановіча” (Мн., 1989).

 

За дабрачынныя ахвяраванні беларускіх праграм узнагароджана Камітэтам Ушанавання ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997), Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (25.03.1998) і адпаведнымі дыпломамі. Занесена ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”. У музеі С.А.Белай прысвечаны стэнд, дзе расказваецца пра яе дзейнасць, прадстаўлены часопісы “Полацак”, плакаты, афішы, буклеты, медалі ансамбля “Неруш” БДУ, салісткай якога яна з’яўлялася, узнагароды за вучобу і  артыстычную дзейнасць, фотадакументы, экспануюцца прысвечаныя ёй мастацкія творы:

 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Партрэт рэдактара часопіса “Полацак” Белай Святланы”. 1993.

Папера, сангіна. 80х60 см.


 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт рэдактара часопіса “Полацак”, салісткі ансамбля “Неруш”,

сябра клуба “Спадчына”  Белай Святланы”. 1993.

Палатно, алей. 193х68 см.


 

Мікола Іванавіч Байрачны (1950, Мінск).

Медаль “Фонд часопіса “Полацак” Белая Святлана”. 1997.

Бронза, ліццё. Дм – 14,5 см.


 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (1954, Мінск).

Медаль “Святлана Белая”.2002.

Теракота, вашчэнне. Дм – 11 см.


 

Медальён “Святлана Белая” на помніку “Змагарам за родную мову”

(на сядзібе Старадарожскага музея).


 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт сябра клуба “Спадчына” Святланы Белай”. 2007.

Палатно, алей. 70х50 см.