САРМАНТ Надзея Сцяпанаўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 620 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САРМАНТ Надзея Сцяпанаўна

САРМАНТ Надзея Сцяпанаўна

(20.09.1941, в. Ляхаўцы Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.), педагог, паэтэса. Сябар клуба “Спадчына” (1999). Сакратар Камітэта Ушанавання. Скончыла Слуцкае медыцынскае вучылішча (1964), Магілёўскае педагагічнае вучылішча (1977), Мінскі педагагічны інстытут імя А.М.Горкага з адзнакай (1985). Калгасніца калгаса “Новый путь” у Маларыцкім раёне (1958 – 1962); медыцынскі работнік  (1964 – 1972), загадчыца я/сада саўгаса “Савецкі” у Мінскім раёне (1973 – 1977); выхавальнік, метадыст я/сада № 110 (1977 – 1984), загадчыца беларускамоўнага я/сада  № 456 (1984 – 1997) у  Мінску. Сябар ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны” з першых дзён яго арганізацыі, намеснік старшыні Рады ТБМ г. Мінска  (5 гадоў). Уваходзіла ў склад Камісіі Вярхоўнага Савета БССР па выпрацоўцы “Закона аб мовах”. Аўтар метадычных распрацовак для дашкольных устаноў па азнаямленню дзяцей з беларускімі народнымі традыцыямі, народнай творчасцю, творамі беларускіх мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў. За працоўную дзейнасць узнагароджвалася граматамі, памятнымі знакамі.
    

Аўтар, ўкладальнік кніг пра М.І.Ермаловіча, Т.Масарыка, энцыкла-педычнага даведніка “Дыяруш “Спадчыны”. Піша вершы, артыкулы пра дзейнасць клуба “Спадчына”. Ганаравана медалём Браніслава Тарашкевіча “За абарону роднай мовы” (20.09.2001), імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба “Пагоня” і дэвізам “Жыве Беларусь” (23.09.2005) і адпаведнымі дыпломамі. Занесена ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”. Як падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленні беларуска-чэшскіх стасункаў узнагароджана медалём Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца кнігі і мастацкія творы:
 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск)

“Партрэт сябра клуба “Спадчына”,

сакратара Камітэта Ушанавання Надзеі Сцяпанаўны Сармант”,

ДВП, алей, 40х30 см, 2002 г.

 

 

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

Медальён “Н.С.Сармант” устаноўлены на помніку “Змагарам за родную мову”.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск),

 групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 

ДВП, алей, 80х60 см, 2006 г.