СЫРАКОМЛЯ УЛАДЗІСЛАЎ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 592 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЫРАКОМЛЯ УЛАДЗІСЛАЎ

СЫРАКОМЛЯ УЛАДЗІСЛАЎ

(сапр. – Кандратовіч Людвік Францішак Уладзіслаў 29.09.1823, фальварак Смольгава Бабруйскага павета Мінскай губ., цяпер в. Смольгава Любанскага р-на – 15.09.1862). Беларускі і польскі паэт, перакладчык, крытык, краязнавец, фалькларыст, археолаг. Член Віленскай археалагічнай камісіі.
Жыў у вёсках Яськавічы Салігорскага раёна, Кудзінавічы Капыльскага раёна, Мархачоўшчына і Залучча Стаўбцоўскага раёна, у Нясвіжы, у вёсцы Барэйкаўшчына (каля Вільні). Працаваў у Нясвіжскай канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі (1841 – 1844). З 1844 г. арандаваў маёнткі.
За ўдзел у антыцарскіх маніфестацыях арыштаваны і зняволены ў Віленскую турму (1961). Яго імя стаяла ў цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго часу. Яго творчасць значна паўплывала на фарміраванне беларускай літаратуры новага часу. Польскя пісьменніца Эліза Ажэжка адзначала, што яго паэзія ўражвае. Максім Горкі ставіў яго ў адзін рад з Пушкіным, Гейнэ, Міцкевічам. Рускі крытык М.Аксакаў назывў яго “народным гусляром”. “Літоўскім лірнікам”, “літоўскім паэтам”, “песняром Літвы” называлі яго ў польскім, рускім і замежным друку.
“Я – ліцвін”, – казаў неаднаразова Уладзіслаў Сыракомля і падкрэсліваў, што і яго “прапрадзед” быў “шчырым ліцвінам”. Літвою Уладзіслаў Сыракомля, як і наогул яго сучаснікі, называў Беларусь і лічыў, што любоў да сваёй зямлі, да Беларусі, да Бцькаўшчыны – самае высакароднае пачуццё.


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Святлана Рыгораўна Гарбунова (1954, Мінск).

Медаль “Уладзіслаў Сыракомля. 1828 – 1962”. 1983.

Сілумін, ліццё. Дм – 17,5 см.