Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 322 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч

Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч (1881-1931) - беларускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Акадэмік Беларускай АН (1928). У 1920 г. член ВРК БССР, народны камісар земляробства, зрабіў уплыў на фарміраванне нацыянальнай і культурнай палітыкі, увасобленай у палітыку беларусізацыі. У 1920-1926 г. г. народны камісар асветы, у 1926-1928 г. г. старшыня, прэзідэнт з 1927 Інстытута беларускай культуры. У снежні 1928-студзені 1931 г. прэзідэнт Беларускай АН, дырэктар Інстытута гісторыі Беларускай АН. Член ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР, Прэзідыума ЦВК СССР, член бюро ЦК КП(б)Б.
Адыграў значную ролю ў вырашэнні праблемы ўзбуйнення тэрыторыі БССР у 1924 і 1926 гадах, стварэнні нацыянальны'х сістэм адукацыі, навукі і культуры, садзейнічаў палітыцы з беларускай эміграцыяй. У час кампаніі супраць "нацыянал-дэмакратызму" 26 снежня 1930 г. вызвалены ад пасады прэзідэнта БАН. 16 студзеня 1931 г  ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб выключэнні У. М. Ігнатоўскага з партыі. Выклікаўся на допыты ў АДПУ. Пасля аднаго з допытаў скончыў жыццё самагубствам 4 лютага 1931 г. Аўтар звыш 30 навуковых прац па гісторыі Беларусі.

 

 

Крывенка Анатоль Змітравіч, 1942, Мінск
Усевалад Ігнатоўскі
Культурна-асветніцкі дзеяч беларускага
нацыянальнага Адраджэння.
Першы прэзідэнт Акадэміі Навук Беларусі
ДВП, алей, 40х30 см, 1997 г.

 

 


Толькі зарэгістраваныя карыстачы могуць пакідаць каментары!
+/- Каментары

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."