Браты Луцкевічы

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 483 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Браты Луцкевічы

Луцкевіч Антон (1884-1946)-беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык. У сакавіку 1918 г. кааптаваны ад Віленскай беларускай рады ў склад Рады БНР. Старшыня народнага сакратарыята і народны сакратар замежных спраў (з кастрычніка 1918 г. Старшыня рады Народных Міністраў і міністр замежных спраў БНР). У пачатку верасня 1919 г. інтэрніраваны. 1 снежня 1919 г. вяртаецца ў Мінск. У ліпені-жніўні 1920 г. у бальшавіцкай турме. У 1921 г. адкрыў Беларускі музей імя І. Луцкевіча. У 1939 г. арыштаваны і этапіраваны ў Мінск. Прыгавораны да 6 гадоў зняволення. Паводле афіцыйнай версіі, памёр у Сяміпалацінскай вобласці (Казахстан) у 1946 г. Рэабілітаваны ў 1989 г.

Луцкевіч Іван Іванавіч (1881-1919) - беларускі палітычны дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст. Адзін за пачынальнікаў і ідэйных кіраўнікоў беларускага культурна-асветнага грамадска-палітычнага руху на пачатку ХХ стагоддзя, удзельнічаў у стварэнні газет, выдавецтваў, першых беларускіх школ на Віленшчыне, настаўніцкіх курсаў, Віленскай беларускай гімназіі, Беларускага навуковага таварыства, збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцяў. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні. Увёў у навуковы ўжытак помнікі старабеларускай літаратуры XIV стагоддзя, пісаныя арабскай графікай "Аль-Кітаб". Памёр 20 жніўня ў г. Закапанэ (Польшча), у 1991 г. перапахаваны ў Вільні. У г. Мінску ў 1993 г. створана фундацыя сацыяльных ініцыятыў і даследаванняў імя братоў Луцкевічаў.

 

 

Сядзіба музею
Парадны ўваход ў музей.
Помнік братам Луцкевічам
Барэльеф 114х105 см

 

 

Мелхаў Уладзімір Іванавіч, 1954, Мінск
Медаль Камітэту Ўшанавання "Браты Луцкевічы" За служэнне Бацькаўшчыне"
Кераміка, вашчэнне, Dm - 11,5 см, 2000 г.

 

 

Луцкевіч Антон
Керамiка, вашчэнне, 30х15см, 2005г.

 

 


Толькі зарэгістраваныя карыстачы могуць пакідаць каментары!
+/- Каментары

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."