Вялікі князь Літоўскі Аляксандр Казіміравіч (5.8.1461 – 19.8.1506)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 351 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Аляксандр Казіміравіч (5.8.1461 – 19.8.1506)

 

 

 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1492—1506, кароль польскі ў 1501 —1506. Нарадзіўся ў Кракаве. Сын Казіміра IV, унук Ягайлы. Жанаты з дачкой маскоўскага вялікага князя Івана III Аленай. Выбранне яго на польскі трон (1501) азначала аднаўленне перапыненай амаль на 10 гадоў персанальнай уніі паміж Полыпчай i  ЛітоўскаБеларускай  дзяржавай.   У выніку паражэння ў войнах з Вялікім княствам Маскоўскім (1492—94, 1500— 03) вымушаны быў прызнаць пераход пад уладу маскоўскага князя зямель Вялікага княства Літоўскага ў вярхоўях Акі, Дзясны, Дняпра i на Сажы з гарадамі Чарнігаў, Вязьма, Бранск, Дарагабуж, Любеч, Пуціўль, Мцэнск, Ноўгарад Северскі, Сярпейск, Рыльск, Гомель i інш. Саюзнік Маскоўскай дзяржавы крымскі хан МенгліГірэй неаднаразова спусташаў гарады Вялікага княства Літоўскага на Валыні i ў Галіцыі, а таксама Брэст. Аднак у жніўні 1506 беларускалітоўскае вой­ска на чале з М.Глінскім ушчэнт разбіла татарскае войска пад Клецкам.

Гісторыкі называюць А. заканадаўцам. У 1492 ён даў феадалам сваёй дзяржавы прывілей, якім абавязаўся не прымаць важных рашэнняў без згоды велікакняжацкай рады. Тэты акт, які ўвайшоў у гісторыю як Аляксандраў прывілей, далей развіваў ідэі, закладзеныя ў прывілеі 1447 Казіміра IV, аб абмежаванні ўлады вялікага князя панамірадай, што выбіраліся з асяроддзя феадалаў. Ён замацаваў прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, вызначыў асновы цывільнага i крымінальнага права. Фактычна гэта была своеасаблівая канстытуцыя Вялікага княства Літоўскага. Па ўказанні А. Петракоўскі (1503 i 1504) i Радамскі (1505) соймы займаліся зборам i пераглядам усіх узаканенняў, выдадзеных яго папярэднікамі. Былі прыняты таксама пастановы, паводле якіх усе былыя каралеўскія i велікакняжацкія маёнткі аб'яўляліся ўласнасцю рэспублікі i вялікія князі (каралі) не мелі права ні дарыць ix, ні аддаваць у заклад без згоды сойма. У 1505 A. увёў Радамскую канстытуцыю, якая яшчэ болын пашырыла правы шляхты. У сваім статуце 1505 ён абяцаў за сябе i за сваіх пераемнікаў не рабіць нічога новага ў кіраванні дзяр­жавай без усеагульнай згоды сойма. Менавіта з гэтага часу Каралеўства Польскае i Вялікае княства Літоўскае пачалі называцца рэспублікай — Рэччу Паспалітай. Пахаваны А. у Вільні.

 

Літ.: Любавский М.К. Очерк исто­рии ЛитовскоРусского государства до Люблинской унии включительно. 2 изд. м 1915 І.П.Хаўратовіч,

 

 

 


 

Сын Казіміра IV Аляксандр – вялікі князь Беларуска-Літоўскай дзяржавы (1492-1506) і кароль польскі (1501-1506). Атрымаў адукацыю пад кіраўніцтвам гісторыка Яна Длугаша. Яшчэ ў 1484 г. быў вызначаны бацькам на наследаванне трона ў ВКЛ. На сталы побыт прыбыў у Вільню (1491 г.) і па просьбе паноў-рады застаўся тут. На сойме ў Вільні быў абраны вялікім князем ВКЛ, а польскі сейм каралём Польшчы выбраў яго старэйшага брата Яна Ольбрэхта (1459-1501).
У 1492 г. Аляксандр Казіміравіч выдаў агульназемскі прывілей, які значна пашыраў правы баяраў Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Улада вялікага князя абмяжоўвалася на карысць паноў-рады, без згоды якой вялікі князь цяпер не меў права прымаць важныя дзяржаўныя рашэнні і адмяняць ухвалы рады. Падкрэсліваўся суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага і самастойнасць дыпламатыі.
У знешняй палітыцы галоўнымі былі стасункі з Маскощскай дзяржавай, якая пастаянна нападала на землі Вялікага Княства Літоўскага. Пасля вайны 1492-94 гадоў ВКЛ канчаткова страціла Верхнеокскія княствы і Вязьму. Пасля заключэння мірнай дамовы Аляксандр ажаніўся з дачкой Івана ІІІ Аленай. Маскоўскі князь разлічваў з дапамогай дачкі ўплываць на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім, а Аляксандр спадзяваўся на трывалыя мірныя адносіны з Масквой. Нягледзячы на добрыя адносіны з жонкай, Аляксандр не здолеў утрымаць іх з цесцем, які рашуча намагаўся заваяваць як мага больш тэрыторый на Захадзе.
У 1500 г. пачалася чарговая вайна Масквы з Вільняй. Перадавая частка войска ВКЛ на чале з гетманам князем Канстанцінам Іванавічам Астрожскім была разбіта пераўзыходзячым у сілах маскоўскім войскам, а сам Астрожскі на некалькі гадоў трапіў у палон. Адначасова саюзнік Івана ІІІ крымскі хан Менглі-Гірэй пасылае свае войскі на Украіну і Беларусь. Татары спусташалі гарады і вёскі, бралі ў палон людзей, неслі насельніцву эпідэміі і галодную смерць. У гэтых абставінах Аляксандр узмацніў Полацк, Віцебск, Смаленск. Вайна працягвалася.
17 чэрвеня 1501 г. у Торуні памёр нежанаты кароль Польшчы Ян Ольбрэхт. Новым каралём польскі сейм выбраў Аляксандра Казіміравіча, і унія двух краін была адноўлена. 2 красавіка 1503 г. Аляксандр заключыў з Масквой шасцігадовае замірэнне, прызнаўшы за Масквой тэрытарыяльныя захопы з гарадамі Чарнігаў, Старадуб, Ноўгарад-Северскі, Мцэжы і іншыя. Былі страчаны і этнічныя беларускія землі: значная частка Смаленшчыны, Гомель і Бранск. Паводле прымірэння з Масквой удалося не толькі спыніць напады крымскіх татараў на Беларусь, але і нанесці ім смяротнае паражэнне пад Клецкам (5 жніўня 1506 г.), дзе невялікае апалчэнне баяраў з беларускіх паветаў Вялікага Княства Літоўскага на чале з Міхалам Глінскім разграміла значна большае па колькасці войска крымскіх татараў. Было вызвалена каля 40 тысяч палонных, узята 30 тысяч коней і здабыча, якую захапілі татары. Пасля Клецкай бітвы вялікіх татарскіх нападаў на Беларусь ужо не адбывалася.
У Польшчы Аляксандр Казіміравіч у 1505 г. зацвердзіў Радамскую канстытуцыю – сеймавы закон (нігіль новы), які прызнаваў за сеймам права выдаваць законы, а кароль не меў права без згоды сейма зацвярджаць новыя.
Памёр Аляксандр у Вільні і пахаваны ў саборы святога Станіслава. Дзяцей у Аляксандра Казіміравіча і Алены Іванаўны не было.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.

 


2.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён “Вялікі князь Аляксандр”.
2002.  Тэракота, вашчэнне.      27х17 см.