Гетман Вялікага Княства Літоўскага князь Канстанцін Астрожскі (1527 – 1608)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 535 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Гетман Вялікага Княства Літоўскага князь Канстанцін Астрожскі (1527 – 1608)

 

Палітычны i культурны дзеяч Украіны, Беларусі, Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Дубна (Валынь) у сям'i старажытнага княжацкага роду, які паходзіў ад князёў тураўскіх. Яго бацька Канстанцін Іванавіч — найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, славуты пераможца ў Аршанскай (1514) i Камянецкай (1527) бітвах, адзін з найбуйнейшых магнатаў княст­ва. Меў маёнткі на Валыні, на Беларусі ў Мінскім, Мазырскім, Новагародскім паветах i ў інш. землях. Прыхільнік праваслаўя, фундатар храмаў у Навагрудку, Смалявічах, Тураве, удзельнік

дыпламатычных перагавораў з суседнімі дзяржавамі. Маці — княгіня

 

 

Замак i вежа князёў Астрожскіх у г. Астрог. 3 гравюры К.Рыхтэра. 19 ст.

 

 

Аляксандра Слуцкая. A. атрымаў до­брую хатнюю адукацыю, з 1540х гадоў выконваў розныя гаспадарскія даручэнні («службы»), з 1550 — староста ўладзімірскі, маршалак валынскай шляхты, з 1559 i да канца жыцця — кіеўскі ваявода. Значна памножыў уладанні, што атрымаў у спадчыну. Па­водле некаторых звестак, у 1603 яму належала 59 гарадоў i мястэчак, 857 вёсак, 111 фальваркаў — амаль 1/3 частка Валыні, землі Кіеўскага, Падольскага, Рускага ваяводстваў, Беларусі, Малой Польшчы.

Як i большасць самых уплывовых магнатаў Вялікага княства Літоўскага, А. быў праціўнікам Люблінскай уніі, асцерагаўся непажаданых змен у ста­тусе i прывілеях буйных землеўласнікаў, хоць выступаў за пашырэнне палітычных i гандлёвых сувязей з Польшчай, Рускай i інш. дзяржавамі, асабліва са славянскімі. У канцы 1580х гадоў, у перыяд чарговага міжкаралеўя,  падтрымліваў  планы  перадачы велікакняжацкага   прастолу   ў   Вільні расійскаму   цару   Фёдару.   Магнаты Вялікага княства Літоўскага, а таксама ўкраінскіх   зямель,   што   лічыліся   ў складзе Польшчы, разлічвалі такім чынам умацаваць свае пазіцыі  ў Рэчы Паспалітай. Ён прымаў у Астрозе пасланцаў Барыса Гадунова, перапісваўся з ім, падкрэсліваючы сваё імкненне актыўна процістаяць каталіцкай  экспансіі. Агульная палітычная праграма А. была даволі памяркоўнай, бо сацыяльнапалітычны лад Рэчы Паспалітай задавальняў у цэлым прывілеяваныя слаі грамадства. А. дамагаўся пашырэння   аўтаноміі   для   беларускіх   i ўкраінскіх   зямель,   стварэння   еўрапейскай   антытурэцкай   лігі,   распрацоўваў свой праект рэлігійнай уніі на аснове адноснай незалежнасці праваслаўнай царквы з кананічным зацвярджэннем яе на праваслаўным саборы. Незадаволены тайнай дзейнасцю праваслаўных  епіскапаў,  якія  падтрымлівалі рымскакаталіцкія планы уніі, i рэлігійнай палітыкай вярхоўнай улады, перайшоў у антыуніяцкую апазіцыю. А. — адзін з асноўных свецкіх арганізатараў i апекуноў Берасцейскага праваслаўнага сабора 1596, які катэгарычна асуджаў царкоўную унію. Праваслаўны сабор адбыўся адначасова з уніяцкім, нарады праходзілі ў Бярэсці ва ўласнай камяніцы А. У 1599 ён падтрымаў канфедэрацыю (палітычны саюз)   праваслаўных   i   рэфарматараў, якая пракламавала мір i згоду паміж абедзвюма канфесіямі i сумесныя дзеянні ў абарону рэлігійнай талерантнасці. А. прыкметна адрозніваўся ад многіх магнатаў Рэчы Паспалітай шырынёй i нестандартнасцю сваіх поглядаў, верацярпімасцю. У яго акружэнні было заўсёды шмат прадстаўнікоў роз­ных канфесій, пісьменнікаў, педагогаў, слуг.  Здаецца,  што  i  ў  прыватным жыцці ён аддаваў большую ўвагу сацыяльнаэканамічным    i    сацыяльнапалітычным аспектам шлюбных сувязей. Яго жонка,    дачка кракаўскага кашталяна Соф'я Тарноўская, была каталічкай, як i сын Януш, дочкі выйшлі замуж за пратэстантаў з вельмі высокіх i ўплывовых колаў (Крыштоф Радзівіл, Януш Кішка). Палітычны i рэлігійны прагматызм А., яго актыўная культурнаасветніцкая   дзейнасць   не перашкаджалі прымаць самыя жорсткія захаДы ў тых выпадках, калі пад пагрозай аказваліся яго ўласныя інтарэсы. Украінскія ўладанні А. знаходзіліся ў асабліва важных ваеннастратэгічных рэгіёнах Рэчы Паспалітай. Значнае войска, якое ён выстаўляў у час ваеннага ліхалецця, выкарыстоўвалася не толькі для абароны паўднёвых рубяжоў дзяржавы ад турэцкататарскіх нашэсцяў, але i для задушэння небяспечных сацыяльных рухаў, казацкіх паўстанняў К.Касінскага, С.Налівайкі.

Пад апекай А. ў яго радавым маёнтку Астрог у сярэдзіне 1570х гадоў узнікла першая на Украіне школа вышэйшага ўзроўню — славянагрэкалацінская калегія, т.зв. Астрожская акадэмія, друкарня, заснаваная ў 1578 Іванам Фёдаравым, сфарміравалася ўстойлівае згуртаванне пісьменнікаў, літаратараў, настаўнікаў, навукоўцаў, што ператварылі Астрог у буйны культурнаасветніцкі цэнтр. Астрожскае згуртаванне шмат у чым нагадвала падобныя культурнаасветніцкія цэнтры, якія раней узніклі на Беларусі (князёў Алелькавічаў у Слуцку, Радзівілаў у Брэсце i Нясвіжы, Кішак у Лоску). У дзейнасці А. выразна адлюстраваліся беларускаўкраінскія культурныя, a ў пэўным сэнсе i рэлігійнапалітычныя сувязі. Дзеячы культуры з Астрога аб

 

 

 

меньваліся выданнямі і нават выконвалі заказы беларускіх брацтваў, дапамагалі арганізоўваць i ўдасканальваць школьныя справы, падтрымлівалі соймавыя i інш. грамадскапалітычныя акцыі, накіраваныя супраць дыскрымінацыі праваслаўнага насельніцтва Украіны i Беларусі. Сярод найбольш прыкметных удзельнікаў Астрожскага культурнаасветніцкага цэнтра былі беларускі шляхціц, празаік i паэт Андрэй Рымша, дзяк мясцовай школы Ц.М.Аніч, выдатны дыпламат, пісар Вялікага княства Літоўскага Міхаіл Гарабурда, малады «словаліцец» з Заблудава Грынь Іванавіч (адліваў шрыфты Фёдараву i віленскім друкарам Мамонічам). Нейкім чынам у Астрозе апынуліся i друкарскія матэрыялы Пятра Мсціслаўца (не выключана, што i сам ён працаваў там у апошнія гады свайго жыцця). У Астрозе выдадзены першыя друкаваныя школьныя дапаможнікі, якія сталі важнай крыніцай больш позніх шматлікіх выданняў «Азбук» i «Буквароў», надрукаваных у

Вільні, Еўі, Куцейне. Галоўнай рэлігійнаідэалагічнай акцыяй Астрожска­га згуртавання была падрыхтоўка i выданне ў 1581 першай ва Усходняй Еўропе поўнай Бібліі, у падрыхтоўцы тэкстаў якой выкарыстоўваліся i кнігі Ф.Скарыны. А. падтрымліваў немалым! фундушамі ўкраінскія i некаторыя беларускія праваслаўныя цэрквы, заснаваў школы ў Слуцку, Тураве i інш. месцах, меў багатую бібліятэку, цікавіўся выяўленчым мастацтвам, перапісваўся з многімі мясцовымі i замежнымі культурнымі i палітычнымі дзеячамі, царкоўнымі іерархамі. Пасля смерці А. (пахаваны ў Астрозе каля царквы Святога Богаяўлення) i перехо­ду яго нашчадкаў у каталіцызм Астрожскі культурнаасветніцкі цэнтр, Астрожская акадэмія i друкарня страцілі сваё былое значэнне.

 

Літ.: Максимович М. Письма о князьях Острожских к графине А.Д.Блудовой. Киев, 1866; Быков Н.П. Князья Острожские и Волынь. Пг., 1915; И с а е в и ч Я.Д. Братства та ix роль в розвитку украі'нськоі' культури XVI—XVII ст. Кйів, 1966; Яго ж. Преемники первопечатника. М., 1981; Фёдоровские чтения, 1981. М., 1985; Мицько 1.3. Острозька слов'яногреколатинська академія (1576—1636). Кйів, 1990; Wolff J. Kniaziowie litewskorascy od  koсca  czternastego  wieku.  Warszawa,

1895; К rej car J. Konstantin Basil Ostroїski and Rome in 1582—1584 // Orientalia Christiana periodica. Roma, 1969. Vol. 35, fasc. 1. Г.Я.Галенчанка.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
“Князь Канстанцін Астрожскі”.
1994. ДВП, алей.   71х59 см.


2.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна. 1951. Мінск –
Аўстрыя. 
“Князь Канстанцін Астрожскі “.
1993. Каляровая літаграфія.   42х47 см.


3.    Мастак Бусел Ян Яўгенавіч. 1965. Мінск.
Медаль “Гетман Канстанцін Астрожскі. 480 год. Перамога пад Воршай”
1994. Тэракота, вашчэнне.    Дм – 7 см.