Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 303 госцяў анлайнКанцлер Вялікага Княства Літоўскага Радзівіл Мікалай Чорны (1515 – 1565) |
Палітычны, культурны i рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Нясвіжы. Яго бацька Ян Мікалай быў трокскім кашталянам, маці Ганна — з роду Кішкаў. Адукацыю ён, верагодна, атрымаў толькі хатнюю. Юнацтва правёў пры каралеўскім двары ў Кракаве, дзе адбылося яго сяброўскае збліжэнне з будучым вялікім князем літоўскім i каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам. Рэнесансавая атмасфера каралеўскага двара адбілася на яго густах i звычках. Імклівае ўзнясенне па службе Р. пачалося пасля 1544, калі на Берасцейскім вальным сойме быў прыняты акт, паводле якога Жыгімонт I Стары перадаваў поўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім свайму сыну Жыгімонту II Аўгусту. У гэты час Р. атрымаў уплывовую пасаду земскага маршалка, якая давала магчымасць часта бываць пры велікакняжацкім двары. Ён удзельнічаў у пасольскіх місіях у іншыя дзяржавы. У 1574 у час падарожжа ў Аўгсбургу атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V права на княжацкі тытул для сябе i асобных прадстаўнікоў свайго роду. 3 гэтага часу ён стаў называцца князем «на Алыцэ i Нясвіжы». У 1549 Р. удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць татараў на Валыні. У 1550 атрымаў пасаду канцлера Вялікага княства Літоўскага. Уплыў Р. на палітыку велікакняжацкага ўрада быў такі значны, што ў 1551 атрымаў права на захоўванне найважнейшых дзяржаўных актаў у сваім архіве. Асаблівую ўвагу ён звяртаў на дакументы, якія пацвярджалі даўнія дзяржаўныя прывілеі Вялікага княства Літоўскага. У 1553 Р. выязджаў з дыпламатычнай місіяй да Габсбургаў, каб прадухіліць магчымы габсбургскамаскоўскі саюз, які мог ускладніць становішча на ўсходніх межах Вялікага княства Літоўскага. Галоўнай сферай дыпламатычнай дзейнасці Р. былі адносіны з Лівоніяй, вынікам яго стала ў 1561 інкарпарацыя Польшчай i Вялікім княствам Літоўскім болыпай яе часткі i ліквідацыя там Ордэна мечаносцаў. Р. ажыццяўляў i адміністрацыйную ўладу ў Лівоніі. У 1555—56 ён удзельнічаў у падрыхтоўцы i здзяйсненні аграрнай ("валочнай") рэформы ў гаспадарскіх уладаннях Вялікага княства Літоўскага. Р. быў шчырым прыхільнікам незалежнасці Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы. На соймах, якія абмяркоўвалі праекты уніі дзвюх дзяржаў, ён выступаў за суверэннасць Вялікага княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Яго «сепаратизм» — прычына каралеўскай няміласці. Пазіцыя Р., якую падтрымлівалі многія магнаты, улічвалася нават пры заключэнні (ужо пасля яго смерці) Люблінскай уніі 1569. 3 яго імем 'звязана распаўсюджанне i прапаганда рэфармацыйных ідэй, арганізацыя рэфармацыйнай царквы ў Вялікім княстве. Палітычны ўплыў i аўтарытэт Р., які першы з магнатаў прыняў пратэстанцкае веравызнанне ў пач. 1550х гадоў, абумовілі пераход значнай часткі шляхты ў пратэстантызм. Спачатку ён схіляўся да лютэранства, але з сярэдзіны 1550х гадоў прыняў кальвінізм, які атрымаў наибольшее пашырэнне ў Вялікім княстве. Р. падтрымліваў сувязі з прадстаўнікамі асноўных пратэстанцкіх плыняў (лютэранамі, кальвіністамі, антытрынітарыямі), стаў галоўным пратэктарам Рэфармацыі. Валодаючы вялізнымі маёнткамі на Беларусі, Літве і Польшчы, ён заснаваў там пратэстанцкія цэрквы — зборы. У 1553 першы на Беларусі рэфармацыйны збор Р. залажыў у сваім замку ў Бярэсці. Каля 1557 пры яго ўдзеле арганізавана галоўная рэфармацыйная абшчына Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. Першы Віленскі збор размяшчаўся ў радзівілаўскім палацы на Лукішках. Некаторы час Р. быў прыхільнікам стварэння Народнага сабора — свайго роду дзяржаўнай царквы, якая б аб'ядноўвала ўсіх хрысціян Вялікага княства Літоўскага i Польшчы i была б болыи незалежнай ад Ватыкана. У апошнія гады свайго жыцця Р. падтрымліваў антытрынітарыяў, якія ў рэлігійна багаслоўскіх i сацыяльных пытаннях займалі найбольш радыкальныя пазіцыі. У 1563 у падляшскім мястэчку Морды, што належала яму, адбыўся сінод, дзе большасць прысутных ухвалілі ідэі антытрынітарызму. Р. выношваў планы аб'яднання кальвінісцкай i антытрынітарскай плыняў. Яго дзейнасць адыграла вялікую ролю ў развіцці мецэнацтва ў розных сферах культуры Беларусі i Літвы, найболыы у арганізацыі кнігадрукавання. Працяглае знаходжанне за мяжой i знаёмства з заходнееўрапейскай культурай спрыялі разумению ролі кнігадрукавання ў грамадскапалітычным i культурным жыцці. У 1553 для прапаганды рэфармацыйных ідэй Р. заснаваў пры Берасцейскім зборы першую на тэрыторыі Беларусі друкарню, у якой працавалі запрошаныя ім з Польши ы друкары Бярнард Ваяводка, Станіслаў Мурмэліус, паэт, перакладчык i кампазітар Ц.Базылік. Тут друкавалася не толькі рэлігійная, але i свецкая літаратура. У 1563 на сродкі Р. выдадзены польскі переклад поўнага зводу Бібліі, найбуйнейшага па аб'ёме i аднаго з лепшых па мастацкіх i паліграфічных якасцях рэнесансавага выдання. У гісторыю беларускага кнігавыдання яна ўвайшла пад назвай «Брэсцкая, ці Радзівілаўская біблія». 3 імем Р. звязана таксама выданне арыгінальнага публіцыстычнага твора — паслання папскаму нунцыю ў Полыпчы Алаізію Ліпаману, напісанага, верагодна, яго асабістым сакратаром, вядомым польскім лексікографам Янам Манчыньскім, дзе змешчаны рэзкія антыкаталіцкія i антыпапскія выпады. Пад апекай Р. дзейнічала пратэстанцкая друкарня i ў Нясвіжы, у арганізацыі якой прымалі ўдзел вядомыя дзеячы Рэфармацыі — Сымон Будны, Мацей Кавячынскі, Лаўрэнцій Крышкоўскі. Многія выданні выходзілі з прысвячэннем знатнаму патрону. Некаторыя свае творы яму прысвячаў Жан Кальвін. Шчодрасцямі радзівілаўскага двара карысталіся такія відныя тэолагі, як С.Будны, Марцін Чаховіц, паэты Андрэй Тшэцэскі, кампазітары Кіпрыян Базылік, Вацлаў з Шамотул i інш. Жонка Р. Альжбета была дачкой аднаго з буйнейшых польскіх мецэнатаў — кароннага гетмана Крыштафа Шыдлавецкага. Памёр Р. ад пакутлівай хваробы i пахаваны разам з жонкай пры Віленскім зборы. У 1647 астанкі Р. i яго жонкі ўрачыста перенесены з Вільні ў Дубінкі (Літва). Пасля смерці ўсе яго дзеці пад уплывам палітычных абставін перайшлі ў каталіцтва. Дзейнасць Р. як вялікага рэфарматара кардынальна паўплывала на царкоўнарэлігійнае i культурнее жыццё Вялікага княства Літоўскага.
Літ.: Jasnouski J. Mikoіaj Czarny Radziwiіі (1515—1565). Warszawa, 1939; Augustyniak U. Testamenty ewangelikуw reformowanych w Wielkim Ksiкstwie Litewskim. Warszawa, 1992. Л.С.Іванова.
1. Мастак Ціхановіч Генрых Яўгенавіч. 1937 – 2000. Мінск.
|