Падканцлер Вялікага Княства Літоўскага Астафій Валовіч (1520 – 1588)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 566 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Падканцлер Вялікага Княства Літоўскага Астафій Валовіч (1520 – 1588)

 

 

 

Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, гуманіст, мецэнатасветнік. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Перша­пачатковую добрую адукацыю атрымаў у бацькаўскім доме. Потым, як мяркуе даследчык Г.Саверчанка, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў, ёсць звесткі, што скончыў Падуанскі універсітэт. У

1540я гады служыў сакратаром у віленскага ваяводы Яна Глябовіча. У

1552 ажаніўся з Фядорай, дачкой Сапегі. Пасада маршалка дворнага дала яму права ўвайсці ў склад гаспадарскай рады. У 1552 каралеўскі пісар. У

1553 В. з полацкім намеснікам С. Давойнам i крамянецкім старостам, пісарам П. Сямашкам быў пасланы ў Маскву, каб заключыць мірнае пагадненне. У час перагавораў дэлегацыя Вялікага княства Літоўскага рашуча выступіла супраць імперскіх прэтэнзій Івана IV Грознага называцца «царом усяе Русі», г. зн. не толькі рускіх, але беларускіх i ўкраінскіх зямель. В. i яго паплечнікі даказвалі, што не толькі Смаленск, але Ноўгарад, Пскоў, Вялікія Лукі i інш. гарады спакон веку належалі Вялікаму княству Літоўскаму. Нягледзячы на супярэчнасці, 12.9.1553 было падпісана перамір'е да 25.3.1556. Як узнагароду за гэта В. атрымаў ад Жыгімонта II Аўгуста Магілёўскае староства. За паслугі каралеве Боне Сфорца ў правядзенні аграрнай рэформы В. атрымаў Усвяцкае i Езярышчанскае староствы. У 1558 ра­зам ca сваім аднаверцам, евангелікамрэфарматарам, віленскім ваяводам Радзівілам Чорным В. вёў перагаворы з маскоўскім паслом Алфёравым, пераконваючы апошняга ў неабходнасці міру паміж Рускай i БеларускаЛітоўскай дзяржавамі, саюзу хрысціянскіх народаў супраць Крымскага ханства i Турцыі. Але Іван IV у 1558 паслаў сваё войска на заваёву Інфлянтаў (Лівоніі). У выніку ўзнікла рэальная пагроза суверэнітэту БеларускаЛітоўскай дзяржавы, бо на падставе пагаднення з Інфлянтамі ў лістападзе 1559 туды быў накіраваны беларускалітоўскі корпус на чале з Я.Хадкевічам i Ю.Зяновічам. Усведамляючы, да чаго можа прывесці гэты канфлікт, дальнабачны В. усяляк імкнуўся яго нейтралізаваць. У Маскву з мірнай місіяй прыбыў велікакняжацкі пасол М.Валадковіч, які перадаў Адашаву, што «віленскі ваявода Мікалай  Радзівіл ды  велікакняжацкі пісар Валовіч моцна стаяць на тым, каб між нашымі гаспадарамі панавалі мір i згода». Падтрымліваючы намер Івана IV узяць шлюб з сястрой Жыгімонта II, В. абумоўліваў гэту ак­цию падпісаннем «вечнага міру» i захаваннем правоў Вялікага княства Літоўскага на Інфлянты. Аднак Іван IV здолеў уладзіць канфлікт са Швецыяй i ўзнавіў вайну. Вялікае княства Літоўскае вымушана было ў 1562 уступіць у вайну з Маскоўскай дзяржавай, якая ў хуткім часе захапіла Віцебск, Оршу, Дуброўна, Копысь, Шклоў, а 13.2.1563 — i Полацк. Зацяжная Лівонская вайна востра паставіла пытанне пра дзяржаўную унію Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Паміж беларускімі i літоўскімі магна­там!, з аднаго боку, i польскімі феада

ламі, з другога, разгарнуліся спрэчкі наконт прьгацыпаў аб'яднання. Разам з Радзівілам Чорным, Р.Хадкевічам i інш. В. быў сярод лідэраў беларускалітоўскай апазіцыі, якая намагалася максімальна захаваць асноўныя атри­буты дзяржаўнай незалежнасці БеларускаЛітоўскай дзяржавы ў складзе Рэчы Паспалітай. На вальным сойме 1569 у Любліне В. з іншымі членамі беларускалітоўскай дэлегацыі

(віленскі ваявода i канцлер Радзівіл Руды, жамойцкі староста Я.Хадкевіч, падскарбі Нарушэвіч) прапанавалі «Праект уніі» з 15 артыкулаў, якія гарантавалі адносную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Аднак польскія магнаты i шляхта настойвалі на ўтварэнні унітарнай дзяржавы, што i было зафіксавана ў заключным «Акце аб уніі». У далейшым В. прыкладаў шмат намаганняў, каб аднавіць некаторыя яго пункты. Актыўны ўдзел ён прымаў у аграрнай, судоваадміністрацыйнай i інш. рэформах 1550— 60х гадоў. В. разам з юрыстамі А.Ратондусам i П.Раізіем рыхтаваў 2е выданне Статута Вялікага княства Літоўскага, зацверджанага 1.3.1566 на Віленскім вальным сойме. Па яго прапанове ў тэкст Статута быў уключаны артыкул, якім «загранічнікам» (перш за ўсё меліся на ўвазе феадалы Польшчы) забаранялася набываць землі i займаць дзяржаўныя пасады ў межах Вялікага княства Літоўскага (раздзел 3, арт. 4). 3 1561 В. займаў пасады маршалка дворнага, падскарбія земска­га, падканцлера. Па яго шщыятыве на мірныя перагаворы ў Маскву былі накіраваны 2 пасольствы (1566 i 1569). У складзе велікакняжацкай дэлегацыі В. прымаў удзел у выбары новага караля Генрыха Валуа. Подпіс падканц­лера стаіць пад вядомай Варшаўскай канфедэрацыяй, паводле якой прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў атрымлівалі роўныя правы ў Вялікім княстве Літоўскім i Кароне. У 1576 каралём i вялікім князем стаў Стафан Баторый, што прынесла Вялікаму княству значныя палітычныя i ваенныя поспехі i карэнны пералом у Лівонскай вайне. Актыўны ўдзел прымаў В. у ваенных дзеяннях, у прыватнасці ў вызваленні Полацка (1579), узяцці Вялікіх Лук (1580) i інш. Разам з Л.Сапегам ён стварыў у 1581 Трыбунал — вышэйшы апеляцыйны судовы орган Вялікага княства Літоўскага.

В. — адна з найболып выдатных постацей у беларускай гісторыі 2й паловы 16 ст.: памяркоўны i разважлівы дзяржаўны дзеяч, тонкі дыпламат, рэфарматар, мецэнатасветнік, талерантны чалавек, хоць сам быў евангелікрэфармат (кальвініст) i застаўся вер­ным гэтаму веравызнанню да смерці. Ён шмат зрабіў для пашырэння на роднай зямлі адукацыі, ведаў, кнігадрукавання. Разам з Радзівілам Чорным, яго братам Радзівілам Рудым, Янам Кішкам i інш. В. быў апекуном беларускалітоўскага рэфармацыйнага руху. На яго сродкі ў 1559 зроблены пераклад твора швейцарскага тэолагакальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела i крыві Ісуса Хрыста». На сродкі В. заснавана друкарня ў Нясвіжы. Ён дапамог С.Буднаму, М.Кавячынскаму i А.Крышкоўскаму прывезці з Вільні скарынаўскі шрыфт, каб у 1562 у Нясвіжы быў надрукаваны беларускі «Катэхізіс». В. фінансаваў i іншыя беларускія кнігі, у т.л. «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам», у прадмове да якой С.Будны пісаў: «Часто бо от своей милости слышал есм, якобы рад есть мел подданым своим учителей верных и на размножение книг до­брых, накладов обецуеш не жаловати. А не только обецуеш, но и початок сее друкарні нашее твоей милости накла­ды исперва ещё, якое некое основание уготовали и укрепили». Паводле сцвяр­джэння С.Буднага, у адным з маёнткаў В. прапаведнікам быў вядомы на Беларусі сацыяльны радыкал Якуб з Калінаўкі, які сцвярджаў: «Не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян розніцы паміж свабодным i нявольнікам, яўрэем i грэкам, a ўсе няхай будуць роўныя». В. падтрымліваў добрыя адносіны i перапісваўся з рускім праваслаўным багасловам Арцеміем, які жыў у Слуцку пад апякунствам князя Ю.Алелькавг'ча, прыязна ставіўся да рускага эмігранта праваслаўнага князя А.Курбскага. Калі гаворка ішла пра рэлігійныя погляды або светапоглядныя i палітычныя прынцыпы, не баяўся ўступіць у канфлікт нават з кара­лём. Так, ён адмовіўся зацвердзіць прывілей С.Баторыя на адкрыццё езуіцкай акадэміі ў Вільні. У тастаменце (завяшчанні) В. запісана, каб уфундаваныя ім «школу ды шпіталь не ліквідавалі», a калі «хтосьці з уладальнікаў наважыцца тое змяніць, дык у гэтым выпадку Сідранскі маёнтак з усімі землямі павінен перайсці на агульнагаспадарскі рахунак», г.зн. стаць дзяржаўнай маёмасцю. Гуманістычны хрысціянскі запавет «любові да бліжняга» ён распаўсюджваў i на сваіх падданых, чэлядзь, сялян. У тастаменце пісаў, што ва ўсіх яго маёнтках «нявольнікі ды іншыя несвабодныя павод­ле дзедзічнага права людзі, мужчыны i жанчыны, нават калі яны вязні ці даўжнікі, аб'яўляюцца вольнымі. Яны маюць права вольна служыць альбо пайсці туды, куды пажадаюць». I да­лей: «...адносна маіх казнадзеяў для хвалы Божай, школ ды шпіталяў пастанаўляю: паўсюль, дзе ix маю, лік ix ні пры якіх умовах не змяншаць. Наадварот, належыць пашыраць ix... На шпіталь даваць чыншу 12 коп грошаў... Для школы выдзяляць 40 залатых польскіх. Бакалаўру, годнаму i вучонаму чалавеку, які будзе вучыць маіх нашчадкаў i падданых, даваць на пражыццё...»

Памёр В. у канцы 1587 ці на пачатку 1588 i пахаваны ў Сідранах «в склепе мурованом» побач з евангелісцкарэфармацкім зборам.

 

Тв.: Тэстамент // Саверчанка I. Астафей Валовіч: (Гіст.біягр. нарыс). Мн., 1992; Testament // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 1962. T. 7.   *

 

Літ.: Дневник Люблинского сейма 1569 г. Спб., 1869; Вилинский  С.Г. Посла­кия старца Артемия (XVI века). Одесса, 1906; Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970; КмітаЧарнабыльскі Ф.С. Лісты // Помнікі старажытнай бела­рускай пісьменнасці. Мн., 1975; С а в е р ч а н к а I. Астафей Валовіч: (Гіст.біягр. нарыс). Мн., 1992. С.А.Падокшын.

 

 


 

1.    Мастак  Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск. 
Партрэт падканцлера ВКЛ Астафія Валовіча.
1995.  ДВП, алей. 50х40 см.