Друкар і гравер Пётр Цімафеевіч Мсціславец (ХVІ ст.)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 486 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Друкар і гравер Пётр Цімафеевіч Мсціславец (ХVІ ст.)

 

Адзін з усходнеславянскіх першадрукароў i гравёраў 16 ст. Нарадзіўся ў г. Мсціслаў. Адукацыю атрымаў у Пустынскім або Тупічаўскім праваслаўных манастырах. Рамесніцкую вывучку набыў на радзіме. 3 друкаванай кнігай i друкарскай справай пазнаёміўся на Беларусі, дзе раней працаваў i выдаваў кнігі беларускі гуманіст, i першадрукар Ф.Скарына. Верагодна, М. быў знаёмы i з кнігамі, выдадзенымі кірыліцай у Кракаве Ш.Фіёлем. У Маскве ён апынуўся дзякуючы сталым сувязям Мсціслава з Масквой. У Маск­ве жыў князь Ф.М.Мсціслаўскі i яго чэлядзь. Верагодна, праз ix i былі наладжаны дзелавыя сувязі, якія прывялі ў Маскву да Х.Фёдарава i M. Тут яны па даручэнні цара Івана IV Грознага i мітрапаліта Макарыя стварылі друкар­ню. Пра гэта паведамляюць пасляслоўе да выдадзенага імі ў 1564 «Апостала», а таксама i два «Сказанія... о вообра­жении книг печатного дела» 1630—40, у якіх адзначана высокае майстэрства кнігадрукароў: «Іван Грозны i мітрапаліт Макарый начаша изысковати ма­стерства печатных книг кто бы смыслен и розумен к такому делу обрелся: и обретеся некто смыслен и розумен к такому орудию, Николы Чудотворца Гостунского... диекон был званием Иоанн Федоров сын, да другий клеврет его Петр Тимофеев сын Мстиславец, искусни бяху и смыслени к такому хитрому делу». 3 19.4.1563 да 1.3.1564 Фёдараў i М. друкавалі ў Маскве пер­шую ў расійскай дзяржаве дакладна датаваную кнігу «Апостал» на царкоўнаславянскай мове ў рускай рэдакцыі. Пра вялікую тэксталагічную i рэдакцыйную працу над гэтай кнігай сведчыць С.Будны ў прадмове да Новага запавету (Лоск, 1574). Тэкст «Апо­стала» быў удакладнены i звераны з артадаксальным рукапісным арыгіналам, бо нават нязначныя адхіленні ад канона Свяшчэннага пісання ім не даравала б маскоўскае духавенства. У 1565 з ix друкарні выйшла i кніга «Часоўнік», якая выкарыстоўвалася для навучання чалавека ў духу хрысціянскай маралі. Аднак у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі (кансерватыўнае духавенства i апазіцыйныя колы свецкай знаці выступілі супраць друкароў) яны вымушаны былі пакінуць Маскву i шукаць прытулку на Беларусі ў гет­мана Вялікага княства Літоўскага Р.Хадкевіча, які ў 1566 запрасіў Фёдарава i М. ў сваё мястэчка Заблудаў. Тут яны стварылі новую друкарню, выкарыстаўшы свой вопыт, прылады i матэрыялы, прывезеныя з Масквы. Хадкевіч прапанаваў ім выдаць кнігу «Евангелле вучыцельнае» на простай беларускай мове. У прадмове да «Евангелля...», надрукаванага ад імя Хадкевіча, так пераказана гэта жаданне: «Помыслил же был есми и се, иже бы сихо книгу выразумения ради простых людзей преложити на простую мову и имел есми о том попечении великое». Аднак пад націскам артадаксальнага духавенства друкары вымушаны былі выдаць яе на царкоўнаславянскай мо­ве*. Мяркуюць, што да гэтай справы меў дачыненне i князь А.Курбскі, які прытрымліваўся артадаксальнага праваслаўя. 17.3.1569 у Заблудаўскай друкарні выйшла «Евангелле вучыцель­нае», якое павінна было «рассеваць духоўныя семена» сярод праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны i Літвы. У гэтай кнізе друкары прадоўжылі пошук новых шляхоў удасканалення сваей працы, выкарыстаўшы дасягненні кніжнай культуры Беларусі, Заходняй Еўропы i Польшчы. «Еван­гелле вучыцельнае» мае тытульны ліст, геральдычную гравюру мецэната гет

 

 

Мсціслаў. 3 малюнка 19 ст.

 

мана Вялікага княства Літоўскага Р.Хадкевіча, фаліяцыю, канцоўкі (зроблены з драўляных дошак ксілаграфіяй).

У двух маскоўскіх выданнях («Апостал» i «Часоўнік») i ў заблудаўскім «Евангеллі вучыцельным» прозвішчы кнігадрукароў Фёдарава i М. стаяць побач як выканаўцаў гэтай складанай справы — выдання духоўных кніг, што распаўсюджвалі дабрачыннасць, асвету, хрысціянскую мараль, чалавечую годнасць. У прадмовах i пасляслоўях друкары прасілі ў чытачоў прабачэння за магчымыя памылкі i недахопы ў выдадзеных імі кнігах.

Кнігавыдавецкая дзейнасць М. i Фё­дарава набыла шырокую вядомасць на землях Вялікага княства Літоўскага i за яго межамі. Калі віленскія купцы Мамонічы вырашылі распачаць выданне кніг, яны запрасілі М. ў Вільню для заснавання тут друкарні. У вялікім горадзе было больш магчымасцей для стварэння лепшай друкарні i пашырэння друкаваных кніг. Гэта акалічнасць, як i тое, што пасля Люблінскай уніі

1569 Хадкевіч ужо не мог сваім аўтарытэтам падтрымліваць друкароў праваслаўных кніг, прымусіла М. прыняць запрашэнне. 16.1.1576 М. у друкарні Мамонічаў выдаў кнігу «Псалтыр». У пасляслоўі да гэтага выдання М. адзначаў i ролю віленскіх заможных праваслаўных гараджан у стварэнні друкарні: «умышлением и промышлением его милости пана скарбнага, старосты упицкага, Ивана Семеновича Зарецкого, и брата его пана Зенона, бурмистра места виленского». Названыя асобы сапраўды садзейнічалі стварэнню друкарні, а ix гурток, у які, верагодна, уваходзіў i М., павёў барацьбу з езуітамі. «Псалтыр» прызначаўся для пачатко'вага навучання грамаце i выхавання навучэнца ў духу хрысціянскай маралі, што спрыяла пашырэнню асветы сярод праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны i Літвы. 30.3.1575 намаганнямі М. выдадзена «Евангелле». У пасляслоўі да гэтага выдання М. зноў выказваў удзячнасць за матэрыяльную падтрымку мецэнатам братам Зарэцкім i братам Мамонічам: «пану Иоанну и пану Зеновню, таже и Козме и Лоукашу Мамоничам, с благоволени­ем нас приемляющим и почином в до­му их, сие дело строих...». Даследчыкі лічаць, што ў гэтай друкарні М. выдаў i «Часоўнік». Гэта выданне фіг.уруе ў матэрыялах Віленскага гарадскога су­да, які разглядаў у 1576 справу аб раздзеле маёмасці друкарні паміж М. i віленскім мешчанінам К. Мамонічам i пастанавіў перадаць М. ўсе друкарскія прылады i яшчэ 30 коп грошай, а Мамонічу — усе наяўныя экземпляры кніг «Евангелля», «Псалтыроў» i «Часоўнікаў». У 1577 гэту цяжбу разглядалі i ў Віленскай ратушы паны бурмістры. Іншых звестак пра жыццё i дзейнасць М. не захавалася. Выданні М. аказалі значны ўплыў на кнігадрукаванне ў Вялікім княстве Літоўскім. Яны распаўсюджваліся на Беларусі, Украіне, у Маскоўскай Русі i адыгралі вялікую ролю ў развіцці асветы. Вядома, што выдадзенае М. «Евангелле» пазней капіравалі ў друкарнях Мамонічаў i В.Гарабурды i што Віленская Святадухаўская брацкая i Астрожская друкарні   выкарыстоўвалі   яго   друкарскія матэрыялы.

 

 

 

Літ.: 3 е р н о в а А.С. Первопечатник Пётр Тимофеев Мстиславец // Книга: Исслед. и материалы. М., 1964. Сб. 9; Я л у г и н Э.В. Иван Фёдоров и Пётр Мстисла­вец // Иван Фёдоров и восточнославян­ское книгопечатание. Мн., 1984; Литовские епархиальные ведомости. 1883. № 41. С. 336—368; Hyaszewicz Т. Drukarnia domu Mamoniczow w Wilnie (1575—1622). Wilno, 1938. М.Б.Батвіннік.

 

 

 


 

1.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна.1951. Мінск – Аўстрыя.
“Пётр  Мсціславец  ”.
1993. Каляровая літаграфія.   47х41 см.