Уніяцкі мітрапаліт, пісьменнік-палеміст Язэп Руцкі (1574 – 5.2.1637)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 471 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Уніяцкі мітрапаліт, пісьменнік-палеміст Язэп Руцкі (1574 – 5.2.1637)

 

 

Пісьменнікпалеміст, царкоўнапалітычны дзеяч, уніяцкі мітрапаліт. Нарадзіўся ў в. Рута Навагрудскага ваяводства (цяпер в. Рутка ў Навагрудскім раёне) у шляхецкай пратэстанцкай сям'і, якой належала в. Рута. Па традыцыі ад назвы мясцовасці i пайшло яго црозвішча Руцкі. Пры хрышчэнні названы Янам. Паводле меркавання некаторых вучоных, яго продкам быў рускі дваранін Вельямінаў (або Веньямін), які ці то трапіў у палон ці быў перабежчыкам, але апынуўся ў Вялікім княстве Літоўскім; яго маці — Багуміла з Корсакаў. Пачатковую адукацыю Р. атрымаў у Навагрудку, потым скончыў     Віленскую     кальвінісцкую школу. У сталіцы зблізіўся з езуітамі, наведваў ix дыспуты, якія зрабілі на яго вялікі ўплыў. У выніку стаў схіляцца да каталіцтва. У 1590 памёр яго бацька  Фелікс  Вельямін.  Нягледзячы на   неспрыяльныя   ўмовы,   насуперак волі маці здольны юнак вырашыў працягваць вучобу далей i выехаў за мяжу.  Напачатку вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе, дзе канчаткова перайшоў у каталіцкую веру. Працягваў   вучобу   ў   Вюрцбургскім   універсітэце (Баварыя) i атрымаў там сту­пень доктара філасофіі. У 1599 (паводле іншых звестак у 1600) пехатой выправіўся ў Рым, дзе па настойлівай рэкамендацыі ордэна езуітаў i самога папы рымскага перайшоў у праваслаўе i паступіў у грэчаскую калегію, якая рыхтавала высокаадукаваных уніяцкіх місіянераў для праваслаўнага Усходу, будучых іерархаў уніяцкай царквы. У гэтай школе апрача тэалогіі i іншых багаслоўскіх дысцыплін грунтоўна вывучаліся грэчаская i лацінская мовы, антычная філасофія i літаратура. Паспяхова   скончыўшы   калегію,   у   1603 пакінуў Рым i вярнуўся на радзіму. У Вільні зблізіўся з мітрапалітам Іпаціем Пацеем, які стаў схіляць Р. да пастрыжэння ў манахі базыльянскага ордэна. Неўзабаве ў сталіцу Вялікага княства Літоўскага прыехаў член ордэна кармелітаў босых  Павел Шыман,  якога папа рымскі пасылаў у Персію для арганізацыі  лігі  супраць варожых каталіцызму туркаў. Шлях папскага пасланца ляжаў праз Маскву. Р. ахвотна згадзіўся паехаць з ім як перакладчык i праваднік. Калі яны прыехалі ў Мас­кву, там на царскім троне быў польскалітоўскі  стаўленік  Ілжэдзмітрый, які ў Персію ix не пусціў, a загадаў вярнуцца назад. Восенню 1607, не без уплыву І.Пацея i Іасафата Кунцэвіча, Р. стаў манахам Святатроіцкага манастыра ў Вільні, неўзабаве быў пасвечаны ў сан дзяка, а затым прэсвітэра. Калі ж архімандрыт віленскага Святатроіцкага манастыра Самуіл Санчыла адмовіўся прыняць царкоўную унію, І.Пацей захапіў гэты манастыр i прызначыў на яго месца Р., маючы намер зрабіць   яго   сваім   суфраганам   (намеснікам). 3 таго часу пачалося цеснае супрацоўніцтва   І.Пацея   з   Р.,   перад якім мітрапаліт адкрыў шырокае поле царкоўнапалітычнай    i    грамадскай

дзейнасці. Надзелены паўнамоцтвамі намесніка, іераманах Р. атрымаў ши­рокую ўладу над усімі духоўнымі асобамі віленскай мітрапалітавай епархіі. Ён судзіў i караў, ажыццяўляў духоўную ўладу i карыстаўся даходамі са значнай тэрыторыі дзяржавы. Па хадайніцтве Пацея, які бачыў у Р. свайго надзейнага памочніка ў агульным кіраўніцтве уніяцкай царквой, кароль Жыгімонт III Ваза 16.6.1612 даў яму прывілей на епіскапства Галіцкае. Тады ж мітрапаліт пасвяціў Р. на гэту кафедру i дадаткова аддаў яму ў Навагрудскім пав. Лаўрышаўскі мана­стыр, якім раней валодаў сам. 3 таго часу Р. стаў фактычна правай рукой I.Пацея, яго галоўным пераемнікам на пасадзе уніяцкага мітрапаліта. Пасля смерці Пацея прывілеем ад 8.7.1613 кароль прызначыў на яго месца Р., які прыняў кіраўніцтва мітраполіяй толькі 14.6.1614, а 18 ліпеня зацверджаны на гэтай пасадзе папам рымскім Паўлам V. Хоць мітраполія па традыцыі яшчэ называлася Кіеўскай, аднак фактычна яе сталіцай была Вільня, a другім цэнтрам — г. Навагрудак, дзе яшчэ з часоў Грыгорыя Цамблака размяшчалася рэзідэнцыя праваслаўных мітрапалітаў Вялікага княства Літоўскага. Стаўшы уніяцкім мітрапалітам, Р. разгарнуў бурную дзейнасць па ажыццяўленні сваіх ідэй, якія выношваў яшчэ ў Рыме i пасля выклаў у спецыяльным трактаце «Разважанні нейкага русіна аб выпраўленні ладу грэчаскага абраду» (1605). Ён марыў пра пашырэнне уніі па ўсім праваслаўным Усходзе i з гэ­тай мэтай нават ездзіў у 1615—16 у Маскву, а таксама спрабаваў узмацніць уніяцкі ўплыў у Кіеве. Бачачы агульны заняпад праваслаўнай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім, быў апантаны ідэяй яе ўнутранай перабудовы, удасканалення i адраджэння на прынцыпах уніяцтва. 3 мэтаю падрыхтоўкі i выхавання патрэбных кадраў ён накіраваў сваю дзейнасць на развіццё школьнай справы, рэарганізацыю i ўмацаванне інстытута манаства. У 1607 Р. заснаваў у Вільні першую базыльянскую школу (духоўную семінарыю) i потым прыкладаў вялікія намаганні, каб пашырыць сетку такіх школ у краі. У ix выкладалі i «рускую» (беларускую) мову. Другой важнай справай, якой ён аддаў шмат сіл, было стварэнне ў Вялікім княстве Літоўскім ордэна Св. Базыля (Васіля Вялікага). Арганізацыйна ордэн аформлены ў 1617 на 1й кангрэгацыі ў Навагрудку, а канчаткова створаны ў 1623, яго першым генералам абраны сам Р. 3 цягам часу ордэн утварыў на Беларусі i ў Літве разгалінаваную сетку сваіх манастыроў. Базыльянскі ордэн i школы ствараліся шмат у чым на ўзор школ i ордэна езуітаў, з якімі мітрапаліт спачатку супрацоўнічаў, а пасля ставіўся да ix больш стрымана, як да сапернікаў. Базыльянскі ордэн будаваўся i функцыяніраваў на прынцыпах самакіравання, імкнуўся быць незалеж­ным ад свецкіх улад, белага духавенства i ўсіх вернікаў. Яго школу прайшлі не толькі іерархі уніяцкай царквы, але i нямала дзеячаў культуры, навукі, літаратуры Беларусі i Украіны эпохі барока, у т.л. Сімяон Полацкі. Ролю базыльянскага ордэна ў гісторыі уніяцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім справядліва параўноўвалі з роляй ордэна езуітаў ва ўмацаванні ў гэтай дзяржаве ідэй каталіцызму.

Р. вядомы i як пісьменнікпубліцыст, ён напісаў шэраг лістоў, пасланняў i палемічных твораў на беларускай i польскай мовах. Сярод ix «Двайная віна» (1621), «Экзамен абароны» (1622) i інш., якія сёння маюць гістарычнае значэнне як крыніцы пазнання эпохі. Складзены ім у канцы жыцця на лацінскай мове запавет быў выдадзены ў Кракаве ў 1637.

Шмат сіл i энергіі аддаваў Р. палемічнай барацьбе. Ён выступаў на дыспутах з праваслаўнымі i пратэстантамі, палемізаваў з Мялеціем Сматрыцкім, Іовам Барэцкім, дзеячамі брацкага руху, настойліва імкнуўся правесці уніяцкія ідэі ў жыццё. Клапаціўся пра павышэнне маральнага i інтэлектуальнага ўзроўню манахаў, духавенства i вернікаў. Быў своеасаблівым рэфарматарам. Пазней сцвярджалі: «Калі М.Рагоза аднавіў унію, Пацей яе ўтрымаў, то Руцкі яе ўмацаваў, пашырыў i зрабіў сапраўднай царквою». Пераемнік Р. уніяцкі мітрапаліт Рафаіл Корсак напісаў «Vita Josephb («Жыццё Іосіфа»), якое зберагаецца ў адным з рукапісных зборнікаў у Бібліятэцы АН Расіі ў СанктПецярбургу. Пахаваны ў Вільні ў Святатроіцкім манастыры. А.Ф.Коршунаў.

 



 

1.    Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна.1951. Мінск – Аўстрыя. 
“Язэп Руцкі ”.
1993. Каляровая літаграфія. 47х41 см.