БАЛАДА ГЕНРЫКА ДМАХОЎСКАГА |
БАЛАДЫ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХУ
|
БАЛАДА ГЕНРЫКА ДМАХОЎСКАГА (14.10.1810—14.05.1863)
Палын... Пажарышчы... Магілы... Груганнё... Але жыве твой край! Ён па сцяжынках слёз Прыйшоў у сэрца, у якім цвіце агнём Твая любоў да васількоў і да бяроз, І да людзей, якія марамі жывуць Аб волі, да якой вядзеш іх сёння ты Праз кроў паўстання і астрожную траву, Вядзеш да Беларусі, нібы да вады Жывой, не забываючы ў краях чужых Ні таленту свайго, ні цёплых родных слоў, Якімі саграваў і саграеш усіх, Каму вышэй за ўсё да родных ніў любоў. І, памяняўшы прозвішча, ты не змяніў Сваіх вачэй, што бачылі і бачаць свет І край азёр, і пастушкоў агні, Што нібы кроплі сонца, дзе вясна жыве... ...Ізноў паўстанне і ты першым рвешся ў бой І першым падаеш на рукі маладых, Якім ісці было не страшна за табой, Якім стаў першым твой апошні ўздых.
|