БАЛАДА АРЦЁМА ВЯРЫГІ-ДАРЭЎСКАГА |
БАЛАДЫ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХУ
|
БАЛАДА АРЦЁМА ВЯРЫГІ-ДАРЭЎСКАГА (4.11.1816--1884)
“З Беларушчынай не развітаўся. Гэта мой ідэал,”-- ты пісаў І праз ночы душою вяртаўся У той край, дзе раса, як сляза, У якой патанае былое І ўсплывае на снезе крывёй Тых паўстанцаў, што шчасце зямное Не ўяўлялі без волі і ёй Аддавалі сябе, як даніну За адвечную веру, што ў нас Будзе лепшая ў свеце краіна, Хоць далёка краіны той час. І той час сам не прыйдзе ніколі. Да яго трэба йсці праз вятры, Праз завеі, праз чорнае поле І за тры залатыя гары. І начамі халоднымі ў скрусе Ты пісаў пра зажураны свет І цябе, Вайдэлот Беларусі, Называлі гаротнікі ўсе. І, калі ў цябе Бог запытаўся: “Развітаўся з жыццём?” Сказаў ты: “З Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал назаўжды!”
|