БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА ГАЛУБКА (15.05.1882—28.09.1937)
Вандроўны тэатр не па свеце вандруе, А толькі з самотнай душы-- да душы І ў душах, нібыта ў палацах, начуе І доўжыць свой шлях праз вятры і дажджы, І ты спазнаеш усё роднае, наша, І ў творах сваіх ты жывеш і жывуць Тутэйшыя людзі, якіх лёс, як сажа І светлы, як зоры, як шлях у царкву…
Вандроўны тэатр, нібы вольная птаха, Што ў клетцы не можа ні жыць, ні спяваць. І душы, як келіх атрутаю, страхам Цябе не прымусіць ніхто напаўняць, Бо ты беларус, у якога дарога З самотнай душы да самотнай душы, Якая, як ты, нібы свечка, прад Богам, А Бог у нябёсах, а Бог на крыжы І ў думках, дзе ты застаешся і будзеш З Вандроўным тэатрам і ў свята, і ў будзень Зноў доўжыць свой шлях праз вятры і дажджы, Каб мы зразумелі: тутэйшыя людзі І ў хаце любой і ў любым у двары Гаспадары!
|