Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 36 госцяў анлайн
БАЛАДА ВАЦЛАВА ЛАСТОЎСКАГА |
БАЛАДЫ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХУ |
БАЛАДА ВАЦЛАВА ЛАСТОЎСКАГА (8.11.1883--23.01.1938) Дзень адыдзе ў небыццё Па чырвоных кветках смерці. Верыць жа табе ў жыццё І казаць народу: “Верце!” І на вулках нашай Вільні Бачыць волю праз гады І праз турмы, і клады, Бачыць залаты наш час, Дзе наш Бог пачуе нас, Бо сваё мы скажам слова: “Мы народ, і ў нас ёсць мова, Ёсць адвечная Айчына, А вакол яе—чужына...” І ляціць у сэрца куля Па загаду: “Расстраляць!” І пакуль яна ляціць Вечнасць будзеш ты збіраць, Каб радзіным словам жыць, Каб ісці ў світанне наша І цяпліць святло для нас. “Ён-- нацдэм!”-- бязродны кажа, “Ён-- змагар!”-- нам кажа час, Што пачаўся ў родным краі, Дзе заўжды чужынцаў зграі, Дзе заўжды нас вельмі мала. Толькі годнасць не прапала! …………………………….. Век адыдзе ў небыццё, Ды не скончыцца жыццё. |