БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЧАРВЯКОВА |
БАЛАДЫ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХУ
|
БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЧАРВЯКОВА (8.03.1892--16.06.1937)
“Беларусь беларускаю будзе Ці іначай не будзе зусім Беларусі. І нашыя людзі Не пазнікнуць у людстве чужым З мовай роднай, якая спрадвеку Богам дадзена тут чалавеку!”-- Ты гаворыш і многія чуюць І наш Дом беларускі мацуюць. Але гэтая радасць-- часова, Бо не трэба тут родная мова У вялізнай краіне саветаў, Дзе баяцца, як смерці, паэтаў І таму іх знішчаюць, ссылаюць Ды й цябе ўжо чужым называюць. А які ты чужы Беларусі?! Ты на роднай зямлі-- гаспадар! І ўжо плача анёлак у скрусе У нябёсах, дзе чорна ад хмар, Што збіраюцца па-над табою, Над тваёй беларускай душою. І ты сам пакідаеш жыццё, Як пад ветрам з бярозы-- лісцё, Але голас твой чуецца людзям, Ён не знікне, як з вогнішча дым: “Беларусь беларускаю будзе Ці іначай не будзе зусім…”
|