БАЛАДА ПЯТРА ПРЫХОДЗЬКІ (25.02.1920—30.11.2006)
Голас сэрца Айчынай пачуты, І калінавых зорак святло Над зямлёю ў заснежаным лютым Да людзей назаўжды прарасло, Каб і ранак над Эльбай адбыўся, Дзе з салдатамі міру паэт, Нібы з вечнасці, з рэчкі напіўся, Прад сабою пабачыўшы свет, У якім будзе водгулле грому І апаленых вёрстаў прасцяг, Дзе святая дарога дадому Не знікае, не знікне ў снягах.
І паспець да вячэрняй малітвы Зможа кожны і зможа павек, Каб акопаў крывавыя рытвы Не дыміліся ў роднай траве.
Парог памяці будзе заўсёды, І вішнёвы агонь, каравай Будзе цёплы, як радасці подых, Як той памятны велічны май, Бо паэты жывуць, не знікаюць, Як нябёсы, як зоры, як свет, І няма прыгажэй таго краю, Дзе Айчынай пачуты паэт...
|