ГАРДЗІСЛАВА Святаслаўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 468 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАРДЗІСЛАВА Святаслаўна

 

(у манастве Е ў д а к i я ; пасля 1110 — ?)

 

Асветніца, дачка полацкага князя СвятаславаГеоргія Усяславіча; малодшая сястра Прадславы (Ефрасінні Полацкай), адна з яе бліжэйшых паплечніц i прадаўжальніца спраў. Каб выбраць сабе памочніцу, Ефрасіння Полацкая, відаць, кіравалася тым, што Г. была дастаткова ўспрымальная, па­слухмяная i мела здольнасщ да навук, a паводзіны старэйшай сястры заўсёды былі   для   яе   узорам   высокай   духоўнасці   i   самаахвярнага   служэння Бацькаўшчыне.    Заснаваўшы   паблізу Полацка Спасаўскі манастыр (не пазней 1128), Ефрасігіня папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру Г. для навучання    грамаце.    Як    паведамляецца    ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай», ігумення «рупна вучыла яе ратаванню душы, а тая  рупна   прымала,   нібы   ўрадлівая ніва, памякчыўшы сэрца сваё i кажучы гэтак: «Госпад Бог хай наставіць мяне на   ратунак   душы   тваімі   святымі малітвамі, панна». У хуткім часе адбылося тайнае пастрыжэнне Г. ў манашкі i   яна   атрымала  імя   Еўдакія.   Праз пэўны час ёй было даверана вядзенне ўсіх гаспадарчых спраў святога жытла, i шмат гадоў гэта было асноўным яе абавязкам. Калі пад канец свайго жыцця   Ефрасіння   Полацкая   вырашыла накіравацца ў паломніцтва ў Іерусалім, то яна, паводле «Жыція...», даручыла «ўладарыць   i   ладзіць   сястры   сваёй Еўдакіі абодва манастыры». Гэта было сведчаннем таго, что Г. ўзяла на свае плечы кіраўніцтва не толькі жаночым, але i мужчынскім манастыром, таксама   заснаваным   Ефрасінняй.    Пасля смерці Ефрасінні, верагодна, Г. вяла яшчэ  i  летапісы.  Г.  —  Еўдакія  не толькі захоўвала ўсё, што было зроблена  намаганнямі   Ефрасінні,   але   i развівала,   узбагачала   яе   пачынанні. Мяркуюць,   што   дарадчыкам   новай ігуменні   ў   многіх   пытаннях   быў Кірыла Тураўскі, які стаў епіскапам у Тураве крыху раней, чым Еўдакія настаяцельніцай    у   Полацку.    I    калі існавала пастаянная перапіска паміж такімі   буйнымі   цэнтрамі   культуры, якімі былі ў той час тураўская епархія i полацкія манастыры, то, найбольш верагодна,    яна    вялася    не    паміж Кірылам Тураўскім i Ефрасінняй, як прынята лічыць, a паміж «тураўскім златавустам» i Еўдакіяй. Ёсць падставы сцвярджаць, што Г. была адной з першых, хто пачаў дамагацца кананізацыі Ефрасінні Полацкай.

 

Літ.: Аповесць жыція i смерці святой Ефрасінні Полацкай // Спадчына. 1989. №1; Арлоў У.А. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992; Ігнатоўскі I. Кароткі нарыс гісторыі Беларусь 5 выд. Мн., 1991; Полное собрание русских летописей. Т. 35. М., 1980. М.Багадзяж.