Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 208 госцяў анлайнКАСОЙ Феадосій |
Рускі рэлігійны прапаведнік, вальнадумец i ідэолаг сялянскаплебейскай ерасі сярэдзіны 16 ст. Біяграфічныя звесткі пра яго вельмі скупыя. Вядома, што ён быў прыгонным у маскоўскага вяльможы. Не вытрымаўшы прыгнёту i здзекаў, збег ад яго на Белае возера, дзе зблізіўся з Арцеміем i інш. старцам!, што былі ў апазіцыі да пануючай царквы. У 1553 разам з іншымі ерэтыкамі схоплены, зняволены ў адзін з маскоўскіх манастыроў i прыцягнуты да суда па справе Башкіна i Арцемія. Не чакаючы суда, ён разам з сябрамі ўцёк, a ў 1555 перабраўся ў Вялікае княства Літоўскае. Некаторы час прапаведаваў у Віцебску, потым падаўся ў глыб Беларусі, дзе прапагандаваў свае антыпрыгонніцкія i антыклерыкальнык ідэі. Калі i дзе памёр, невядома. Князь А.Курбскі ў сваіх «Сказаниях...» паведамляў, што ў 1575 К. жыў i прапаведаваў разам ca сваім сябрам Іпаціем у маёнтку пана Чапліча. Творы К. невядомы, але яго вучэнне выкладзена ў выкрывальных творах манаха Зіновія Атэнскага «Истины показания к вопросам о новом учении» i «Послание многословное... на зломудрие Косого и иже с ним», напісаных ў 1560я гады. Падставай для напісання першага твора стала сустрэча Атэнскага з «крылагіянамі» Старарускага Спасавага манастыра манахамі Герасімам, Афанасіем i іканапісцам Фёдарам. «Крылагіяне», якія захапляліся прыродным розумам, мужнасцю i сумленнем К., папрасілі Атэнскага, каб той выказаў сваё меркаванне аб «новым вучэнні». Другі твор Атэнскага — гэта адказ на «Грамату», дасланую яму праваслаўнымі беларусамі. Асноўныя пункты сацыяльнафіласофскай пазіцыі К. ў «Грамаце» выкладзены ў выглядзе пытанняў, на якія павінен быў даць адказ Атэнскі. У аснове вучэння К. ляжала рацыяналістычная крытыка царкоўных устаноў i хрысціянскіх догмаў. Ён прапаведаваў, што царква i манастыры з ix таінствамі i набажэнствамі ўстаноўлены не Богам, a людзьмі. Для духавенства цэрквы сродак узбагачэння i апраўдання прыгнёту народа. Усім вядомы падман, крывадушнасць, прагнасць i вымаганне, дармаедства i ханжаства папоў i манахаў, якія клапоцяцца выключна аб сваім дабрабыце, адышлі ад «правой веры», «имениа забираюць, ядять и пиють много и по евангелию не учат, учат человеческая преданна». К. называў царкоўнікаў ілжывымі настаўнікамі, ідалавымі жрацамі, маньякамі i мучыцелямі. Аб парушэнні евангельскіх запаведзяў пісаў i Арцемій, але ні ён, ні яго папярэднікі не патрабавалі ліквідацыі царкоўнаманастырскіх устаноў. Толькі К. прыйшоў да такіх смелых на той час вывадаў. Ён лічыў злачынствам утрымліваць у грамадстве тысячы гультаёў — манахаў i папоў, якія вядуць паразітычнае жыццё за кошт эксплуатации захопленых у сялян земляў. На думку К., духавенства павінна быць скасавана разам з цэрквамі i манастырамі. К. адмаўляў не толькі царкоўную іерархію, але i абрадавы бок хрысціянства, яго традыцыйную мараль. Ён лічыў, што людзям не патрэбны малітвы, прычасці, пасты, паркоўныя ахвяраванні, хрышчэнне, споведзі, памінкі, бо ўсё гэта «беснословие», «развращенное человеческое предание», прыдуманае духавенствам, каб трымаць народ у пакоры i страху. «Человеческим преданием» К. лічыў абразы, крыжы i сцвярджаў, што абразы, зробленыя рукамі людзей з золата, серабра i дрэва, — гэта ідалы, якім не варта пакланяцца. К. высмейваў папоўскія легенды пра вылечванне хворых, заклікаў «сокрушати» крыжы i абрады, адхіляў усё тое, што мае дачыненне да хрысціянства, за выключэннем веры ў Бога i запаведзі аб любові да бліжняга. 3 кніг Свяшчэннага пісання К. прызнаваў толькі Пяцікніжжа Майсеева, Евангелле i Апосталаў. Астатнія біблейскія кнігі называў «ложным преданием», якім умела карыстаюцца царкоўнікі. Ён прызнаваў адзінага Богаайца, абвяргаючы царкоўныя догматы пра боскасць Багародзіцы i Хрыста, якіх лічыў звычайнай жанчынай i заснавальнікам хрысціянскага вучэння. 3 гэтага Атэнскі рабіў вывад, што К. наогул не верыць у Бога. У пацвярджэнне прывёў такі аргумент, як адмаўленне вальна думцам бессмяротнасці душы i замагільнага жыцця як месца, дзе людзі расплачваюцца за зямныя грахі. Апрача таго, К. падзяляў меркаванні элінскіх філосафаў аб сусвеце, якія сцвярджалі, што ўсё жывое створана не па чыёйсьці волі, a ўзнікла з 4 стыхій: агню, паветра, вады i зямлі, а чалавек зарадзіўся натуральным шляхам i, як усё жывое, смяротны. Ніякіх выключэнняў для асноўнага закону жыцця быць не можа, усё ідзе сваім парадкам. Як да, так i пасля прышэсця Хрыстова людзі нараджаліся, хварэлі, паміралі i парахнелі. К. не адмаўляў існавання Бога, але прапаведаваў непавагу да афіцыйнай рэлігіі i яе канонаў, не верыў у бессмяротнасць душы, у замагільнае жыццё, страшны суд, пекла i рай. Такім чынам, калі верыць Атэнскаму, К. быў непаслядоўны ў сваіх меркаваннях, выступаў з пазіцый дэізму. 3 аднаго боку, ён лічыў, што сусвет узнік «самабытна», а з другога — дапускаў існаванне Бога, за якім пакідаў толькі акт стварэння свету, адмаўляючы яго ўплыў на ход гісторыі. Царкву i дзяржаву ён уяўляў як адзіны складаны механізм, дзе царква — нейкі асаблівы рычаг, які прыводзіць у дзеянне сістэму прыгнёту. Выкрываючы рэакцыйную ролю духавенства ў закабаленні i прыгнёце народа, К. адзначаў, што яно прымушае народ пад страхам кары боскай падпарадкоўвацца сабе i ўладам, якія быццам бы ад Бога, працаваць на ix. 3 гэтага К. робіць высновы, што трэба адмовіцца ад ілжывай царквы i ўвогуле змяніць грамадскія парадкі. Ён паўставаў супраць цывільных i ваенных улад, асуджаў рабства, войны i да т.п., таму, што гэта супярэчыць хрысціянству. Замест феадальных парадкаў К. прапаведаваў ідэю стварэння грамадства «бесцарных» людзей, г. зн. такога грамадства, дзе адзіны ўладар — сам Бог. Менавіта ў гэтым ён бачыў сутнасць хрысціянства, а не ў выкананні абрадаў. Зыходзячы з хрысціянскага вучэння аб любові да бліжняга, свабодзе i роўнасці, ён прыйшоў да вываду аб неабходнасці стварэння грамадства, якое аб'ядноўвала б не толькі хрысціян, але ўсіх людзей. У ім павінна быць агульная маёмасць i роўнасць яго членаў, бо перад Богам усе людзі роўныя незалежна ад паходжання, веравызнання i нацыянальнай прыналежнасці. Асноўнымі прынцыпамі перабудовы грамадства i духоўнамаральнага адраджэння чалавека К. абвяшчаў роўнасць, брацтва, чалавекалюбства i міралюбнасць. На Беларусі ў К. было шмат паслядоўнікаў. Яго вучэнне «мноземи похваляемо и приемлемо и любимо от многих и познаваемо, яко истинно...». 3 гэтай прычыны Атэнскі са злосцю заўважае, што «...як Магамет разбэсціў сваім вучэннем усход, Лютэр — захад, так Феадосій — Літву». Пра пашырэнне поглядаў К. на Беларусі сведчаць многія крыніцы. А.Курбскі i тлумачыў гэта тым, што ерась К. сустрэлася i аб'ядналася тут з блізкімі ёй мясцовымі ерасямі, рознымі антытрынітарнымі вучэннямі. К. — адзін з самых радыкальных «ерэтыкоў» 16 ст., вучэнне якога адлюстроўвала настрой народных мае.
Літ.: Из истории философской и общественнополитической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962. Р.Н.Дожджыкава. |