КІПРЫЯН

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 500 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КІПРЫЯН

(каля 1330—1406)

 

Мітрапаліт Кіеўскі i ўсяе Русі. Па паходжанні серб або балгарын. Рэлігійнае служэнне пачаў на Афоне. Сваёй набожнасцю i адукаванасцю прыцягнуў увагу канстанцінопальскага патрыярха Філафея. У 1373 патрыярх накіраваў яго ў Вялікае княства Літоўскае як свайго ўпаўнаважанага прадстаўніка з надзеяй, што К. як славянін здолее прымірыць i аб'яднаць духавенства КіеваЛітоўскай мітраполіі i мітрапалітаў Масквы, якія прэтэндавалі на валоданне кіеўскай мітрапаліцкай кафедрай. Яшчэ раней, у 1364, каб прымірыць мітрапаліта мас

коўскага   Алексія   i   вялікага   князя літоўскага   Альгерда   i   зацвердзіць адзінства рускай мітраполіі, патрыярх адмовіў     у     назначэнні     асобнага мітрапаліта    для    Вялікага    княства Літоўскага, г. зн. фактычна скасаваў Літоўскую мітраполію. Прыбыўшы на месца i азнаёміўшыся з сітуацыяй, К. прыйшоў   да   высновы,   што   праваслаўныя Вялікага княства Літоўскага i Галіччыны не павінны залежаць ад маскоўскага   рэлігійнага   цэнтра.   Свой пункт погляду ён выказаў Альгерду i паабяцаў давесці яго да ведама патрыярха     канстанцінопальскага.     Вялікі князь станоўча паставіўся да пазіцыі К. i прапанаваў яму заняць месца літоўскага мітрапаліта. У Канстанцінопаль было накіравана адпаведнае хадайніцтва,  у якім мелася i пагроза, што калі i на гэты раз патрыярх адмовіць,   то   Альгерд   будзе   прасіць мітрапаліта ў рымскакаталіцкай царк­вы. Супраціўляючыся падзелу рускай мітраполіі, патрыярх у 1375 пасвяціў К. як «мітрапаліта Кіева i Літвы», а Канстанцінопальскі   сабор   пастанавіў «быць   яму   пасля   смерці   свяціцеля Алексія мітрапалітам усяе Русі». Асталяваўшыся ў Навагрудку, мітрапаліт К. разгарнуў   дзейнасць   па   ўмацаванні ролі Літоўскай мітраполіі ў рэлігійным жыцці   ўсходніх   славян.   Але   маскоўскія іерархі i велікакняжацкі двор адмовіліся прызнаць яго мітрапалітам «усяе Русі». У выніку інтрыг i націску Масквы патрыяршы сінод надаў К. тытул «мітрапаліта Малой Русі i Літвы». Калі ў 1377 памёр Альгерд, яго пераемнік Ягайла, каб заняць польскі пре­стол, заключыў з Польшчай у 1385 дынастычную унію, згодна з якой сам прыняў    каталіцтва    i    абавязваўся схіліць да гэтай веры сваіх падданых. У выніку хрышчэння літоўцаўязычнікаў каталіцтва было абвешчана дзяржаўнай рэлігіяй. Праваслаўная царква, пазбаўленая апекі вялікага князя, пачала траціць сваё пануючае становішча ў дзяржаве. Мітрапаліт К. па меры сіл супраціўляўся    такому    павароту    ў рэлігійным   жыцці   Вялікага   княства Літоўскага.   Не   маючы   магчымасці процістаяць экспансіі заходняй царквы, ён выехаў у Канстанцінопаль. Пасля смерці ў 1389 маскоўскага мітрапаліта Пімена К. прыбыў у Маскву як першасвяшчэннік. У тым жа годзе ён зноў

 

 

Застаўка да рукапісу з творамі Кіпрыяна. 14 ст.

 

прыехаў у Літоўскую мітраполію. Аналіз палітычнай i рэлігійнай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім i перагаворы з Ягайлам пераканалі яго ў неабходнасці шукаць рэлігійнага кампрамісу. К. не адхіліў царкоўную унію, але вырашэнне гэтага пытання лічыў правам канстанцінопальскага патрыярха. У сваіх лістах патрыярху i Ягайлу К. ухваляў ідэю аб'яднання цэркваў. Шмат увагі аддаваў ён духоўнай асвеце насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Вядомы яго працы па перакладзе i распаўсюджванні тут богаслужэбных кніг. Да нашых дзён дайшлі аўтографы некаторых яго прамоў, якія сведчаць пра высокую філалагічную i багаслоўскую культуру аўтара. У сваіх пастырскіх пасланнях К. заклікаў народ да маральнага i рэлігійнага ўдасканалення, сцвярджаў веліч i выратавальную сілу хрысціянскай веры, абараняў спіртуалістычныя пачаткі хрысціянства.

Літ.: Словарь книжников и книжности Древней Руси. Вып. 2 (вторая пол. XIV— XVI в.). Ч. 1. Л., 1988. В.П.Оргіш.