МАМОНІЧЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 542 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАМОНІЧЫ

 

Беларускія выдаўцы i грамадскія дзеячы Вялікага княства Літоўскага, купцы. На ix сродкі П. Мсціславец у сярэдзіне 1570х гадоў заснаваў у Вільні друкарню, якая мела важнае грамадскае i культурнее значэнне ў жыцці Беларусі, адыграла прыкметную ролю ў справе асветы, у далейшым развіцці беларускага кнігадрукавайня, садзейнічала пашырэнню беларускай мовы i пісьменнасці сярод суайчыннікаў, росту міжнародных i куль­турных узаемасувязей. Пры Мсціслаўцу ў гэтай друкарні былі выдадзены «Часоўнік» [1574—76(?)], «Евангелле напрастольнае» (1575), «Псалтыр» (1576). М. імкнуліся поўнасцю ўзяць кнігадрукаванне ў свае рукі. У выніку канфлікту паміж імі i Мсціслаўцам друкарня ў 1576 спыніла дзейнасць. У 1583 яе дзейнасць адноўлена. Друкарню ўзначальвалі віленскі бурмістр Кузьма Іванавіч Мамоніч i яго брат Лукаш — скарбны Вялікага княства Літоўскага. Фінансавую падтрымку ім аказвалі праваслаўныя шляхціцы Зарэцкія. 3 1593 у рабоце друкарні ўдзельнічаў Лявон Кузьміч Мамоніч, а пасля смерці Лукаша (1606) i ўзначаліў яе. Пры падтрымцы канцлера Вялікага княства Літоўскага Л.Сапегі ў 1586 i 1593 М. атрымалі прывілеі, што дазволіла ім часова манапалізаваць выданне кніг на беларускай i царкоўнаславянскай мо­вах. 3 М. супрацоўнічаў віленскі дру­кар Васіль Гарабурда, які ў пач. 1580х гадоў выпусціў некалькі выданняў. У мястэчку Павільна (каля Вільні) М. мелі сваю паперню. Друкары М. ўлічвалі запатрабаванні i культурныя традыцыі розных пластоў несельніцтва. Большая частка ix выданняў 16 ст. прызначалася для патрэб преваслаўных брацтваў, ix школ, царквы, мяшчанства. Гандлёвыя сувязі М. з Ук­рашай, Рускай дзяржавай, Польшчай скарыстоўваліся для кніжнага ўзаема

 

 

«Трибунал Вялікага княства Літоўскага* (титульны ліст). Вільня. 1586.

 

абмену. Выпускаліся багаслоўскія літургічныя выданні, кнігі для чытення, публіцыстычныя творы, падручнікі, у т.л. «Граматыка славянская» (1586), «Дыялектыка» І.Спангенберга (каля 1586), «Буквар» (1590я гады, 1618, 1621). Гэта была адзіная беларуская друкарня', якая выпускала зборнікі заканадаўчых актаў, выданні прававога характеру, у т.л. «Статут Вялікага кня­ства Літоўскага» (1588, кірыліцай; 1614, на польскай мове), «Трыбунел абаваталям Вялікега княства Літоўскага» (1586), канстытуцыі вальных соймаў, шэраг пелемічных твореў у ебарону уніі, гелоўным чынам напісаных І.Пацеем. Усяго друкерня да 1623 выпусціле келя 50 кірыліцкіх i 35 выденняў не польской мове. Кнігі ад

 

 

метныя высокім паліграфічным i мастацкаарнаментальным афармленнем. Тут упершыню выкарыстаны зробленыя Грынем Івановічам курсіўныя шрыфты, якія ўзнаўлялі графіку канцылярскага пісьма. Выкарыстоўваліся ў друкарні i свецкія гравюры (партрэт Сапегі, еойм Рэчы Паспалітай i інш.). Друкарскія матэрыялы М. часткова перайшлі ва ўласнасць Віленскай Троіцкай друкарні. »

 

Літ.: 3 е р н о в а А.С. Типография Мамоничей в Вильне (XVII век) // Книга: Исслед. и материалы. М., 1959. Сб. 1; Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс. 1970. С. 54—79; Ш м а т аў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984.Г.Я.Галенчанка.