ПРАТАСОВІЧ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 472 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПРАТАСОВІЧ

Ян Бенядзіктавіч (?—?)

 

Беларускі пісьменнік i перакладчык канца 16—пач. 17 ст. Нарадзіўся ў в. Магільна на Піншчыне. Яго бацька Бенядзікт Васілевіч належаў да служылай шляхты Вялікага княства Літоўскага, пэўны час займаў пасады войскага гродзенскага i ключніка трокскага. П., відаць, меў на Піншчыне невялікі маёнтак, але сродкаў на жыццё атрымліваў мала. У прадмрве да ад­ной з сваіх кніг ён адзначау, што не мае «ні золата, ні серабра». Ён быў чалавекам адукаваным, ведаў лацінскую, грэчаскую i заходнееўрапейскія мовы, творы свае пісаў папольску. Найбольш верагодна, што атрымаў адукацыю ў якімнебудзь заходнееўрапейскім універсітэце дзякуючы падтрымцы багатых мецэнатаў (магчыма, Радзівілаў або Скуміных). У 1570—80я гады П. займаў пасаду віленскага гарадскога суддзі. Мяркуюць, што з кан­ца 1580х i да сярэдзіны 1590х гадоў ён жыў у сваёй вёсцы на Піншчыне. Тут былі задуманы i напісаны яго маральнапавучальныя i навуковыя тво­ры, для публікацыі якіх ён прыязджаў «у слаўнае места Віленскае». У час сваёй службовай дзейнасці П. найбольш бываў у асяроддзі чыноўнікаў гарадскога самакіравання i служылай шляхты. Стаўшы аўтарам кнігі, ён увайшоў у гуманістычны гурток разначыннай інтэлігенцыі, што групавалася вакол друкарні i выдавецтва «віленскага Альда» Яна Карцана.

Літаратурную дзейнасць П. пачаў з невялікай кніжкі «Паранімфус» (Вільня, 1595), прысвечанай уступленню ў шлюб Я.Скуміна. 3 гэтага твора відаць, што аўтар добра ведаў Біблію i герояў Старога запавету, «Іліяду» Гамера, творы Сафокла, Герадота, старажытнагрэчаскую міфалогію. Вобразы антычнай Грэцыі П. выкарыстоўваў, каб паказаць людзям узоры, на якія варта раўняцца. У 1597 ён выдаў 4 творы, у т.л. «Ялмужнік» («Чалавек, які раздае міласціну»), «Контэрфет чалавека ста­рога», прысвечаныя тэме маралі. Ім уласцівыя выразная маралісцкапавучальная тэндэнцыя i гуманізм, услаўляюцца высакародныя чалавечыя якасці i ўчынкі. Асноўная думка «Ялмужніка» — неабходнасць дапамагаць няшчасным, бедным, каб зрабіць ix до­лю крыху лягчэйшай. У гэтым творы П. намагаецца паўплываць на багатых, каб яны дапамагалі бедным. Ён рэзка крытыкуе сквапнасць багацеяў, выкрывае     крывадушнасць     прыхільнікаў рэлігійнахрысціянскага   светапогляду. Ставіць у прыклад багацеямхрысціянам — сваім сучаснікам старажытных філантропаў   i   дабрадзеяўязычнікаў. «Ялмужнік» папярэднічаў «Апафегматам» Б.Буднага, надрукаваным Карцанам у 1599. У «Контэрфеце...» П. выказвае   матэрыялістычны   погляд   на жыццё  i  прыроду,  стварае  мастацкі вобраз чалавечага жыцця: малады ча­лавек падобны вясне, сярэдніх гадоў — лету, а стары — восені, багатай сваім ураджаем.    У    творы    «Эпіцэдыум», прысвечаным памяці М.Вайнянкі, якая памерла    «ў   квітнеючым   узросце», аўтар падае  сентэнцыі  з  яе жыцця, падмацаваныя   спасылкамі   на   філасофію антычных мысліцеляў, выказвае матэрыялістычны погляд на чалавечае жыццё i прыроду («усё цячэ, усё мяняецца»), таму смерць — з'ява зусім на­туральная, «несмяротных людзей няма». У ім П. выказвае i свае дэмакратычныя погляды, пасвойму выкрывае няроўнасць людзей у тагачасным грамадстве, крытыкуе грамадства, у якім «аднаму дастаецца ўсякага дабра i багацця, a ў другога i хлеба няма!». У творы «Вобраз дастаслаўных жанчын» шмат прыкладаў жаночай дабрачыннасці, гераізму i самаахвярнасці. Над апошнім сваім творам «Інвенторэс рэрум»    («Вынаходнікі   рэчаў»,   Вільня 1608), выдадзеным Карцанам,  П. натхнёна i карпатліва працаваў некалькі гадоў. Скараціўшы i перапрацаваўшы папулярны  ў той час  твор  Вергілія Палідора Урбінскага, П. пераклаў яго вершамі   з  італьянскай  мовы,   дадаў свае каментарыі са спасылкамі на мясцовую рэчаіснасць (часам мелі сатырычную накіраванасць). Тут ён выступіў як палымяны мараліст, перакананы вораг усяго злога, розных чалавечых заган, паўстаў супраць п'янства i   распусты,    супраць   напышлівасці, асудзіў падаткі i паборы. Атрымаўся па сутнасці новы, арыгінальны твор, своеасаблівая    энцыклапедыя    ведаў, якая знаёміць чытача з паходжаннем многіх рэчаў, з'яў грамадскага i культурнага   жыцця.   Болынасць   кніг   П.прысвечана розным магнатаммецэнатам '(напр., Войнам, Скуміным, Радзівілам, Палубенскім). Амаль усе творы надрукаваны ў друкарні Карцана, маюць выдатнае мастацкае афармленне.

 

Лит.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 112; Анушкін А.І. Ян Пратасовіч з Піншчыны // Помнікі гісторыі i культуры Беларусь 1978. № 4.