ПЯНТКОЎСКІ (Piontkowski) Каспар

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 209 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

78%FRANCE FRANCE
12.9%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%JAPAN JAPAN
0.6%CANADA CANADA
0.5%CHINA CHINA
0.4%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
0.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПЯНТКОЎСКІ (Piontkowski) Каспар

(1554—1612)

 

Польскамоўны драматург. Паходзіў з Вялікага княства Літоўскага. Выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, для якой на пачатак школьнага года напісаў п'есу «Цімон Гардзілюд» (каля 1584), куды ўвайшла першая інтэрмедыя на беларускай мове. Сюжэт узяты пераважна з навакольнай рэчаінасці. Галоўны герой п'есы, віленскі шавец, які гаворыць пабеларуску, выкрывае псеўдавучонасць i чалавеканенавісніцтва, увасобленыя ў постаці філосафа Гардзілюда. Камічны эфект ствараецца спалучэннем антычных i мясцовых элементаў. П. — аўтар драматычнага твора «Дыялог аб міры для караля Стафана» (паст. 1582), у якім асуджаюцца крывавыя захопніцкія войны, а таксама інтэрмедыі «Лікус, Скева, Секстус» (1584). На погляды П. зрабіла ўплыў еўрапейскае Адраджэнне.

 

Тв.: У кн. Dramaty staropolskie: Antolo­gia. Warszawa, 1961. T. 4.

Літ.: Мальдзіс A.I. Ha скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 166— 168.