Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 296 госцяў анлайнРАГОЗА Міхаіл |
(7—1599)
Рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, кіеўскі мітрапаліт. Паходзіў з зямян Мінскага пав. У 1579 узведзены ў сан архімандрыта мінскага Вазнясенскага манастыра, a ў 1582 i 1589 атрымаў пад кіраўніцтва яшчэ 2 манастыры ў Слуцку. У 1589 Жыгімонт III Ваза даў яму прывілей на Кіеўскую мітраполію i Р. быў пасвячоны ў мітрапаліты патрыярхам Іераміяй, які, аднак, зрабіў агаворку, што здымае з сябе адказнасць за такі выбар. Існавала думка, што Р. выхаванец езуітаў i праведзены імі ў мітрапаліты з мэтай увядзення уніі. На самай жа справе Р. доўга вагаўся, перш чым прымкнуць да ініцыятараў уніі К.Тарлецкаму i І.Пацею. Нават пасля падпісання акта уніі i артыкулаў, якія трэба было прадставіць папе, Р. працягваў утойваць сваё адступніцтва ад усходняй царквы. Толькі на Брэсцкім саборы 1596 ён адкрыта выступіў прыхільнікам уніі. Праваслаўнае духавенства i прадстаўнікі ўсходніх патрыярхаў абвясцілі аб пазбаўленні яго сану мітрапаліта i прасілі Жыгімонта III прызначыць новага мітрапаліта, аднак той прадпісаў усім праваслаўным падпарадкоўвацца Р. як законнаму кіраўніку заходнерускай царквы. |