РЫСІНСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 285 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РЫСІНСКІ

Саламон Фёдаравіч [1560(?)—13.11.1625]

 

Філосаф, паэт, педагог, вучоныфалькларыст i этнограф. Нарадзіўся ў в. Рысін на Полаччыне (цяпер Себежскі раён Пскоўскай вобл.). Працаваў настаўнікам у аддаленых вёсках. Невядома, у якім узросце i ў якасці каго ўпершыню трапіў за мяжу. У ад­ным ca сваіх лістоў ён паведамляў, што ў 1582 прыбыў у Лейпцыг, дзе меў зносіны з вучонымі. У наступныя гады, да 1587, жыў у вёсках паўднёвай Полыпчы, настаўнічаў у Гданьску, вандраваў, працуючы выхавацелем шляхецкіх дзяцей, па гарадах Германіі. У 1585—86 знаходзіўся ў Альтдорфе з сынамі польскага дыпламата Я.Бучынскага. Пасля 1600 служыў у князёў Радзівілаў. Праца прыдворным паэтам i выхавацелем княжацкіх дзяцей знайшла адлюстраванне ў яго творчасці. У вершаванай форме ён апісваў ваенныя паходы Радзівілаў, складаў эпітафіі для членаў княжацкай сям'і i некаторых знатных асоб, займаўся перекледамі. Пераклаў псалмы Давіда на поль­скую мову (першыя радкі перададзены на стараславянскай мове).

Асноўнае ў творчасці Р. — деследеванні ў галіне гісторыі старажытнарымскай паэзіі, адлюстраваныя ў яго «Пісьмах» (Альтдорф, 1587), у працы «Кан'ектуры да пісьмаў Л.А.Сенекі» (Нюрнберг, 1620), у рукапісе «Пошукі па Аўзонію» i ў «Зборніку прыказак» (Любча, 1618). 3 прадмоў Р. да сваіх твораў відаць, што ён пакланяўся навуковай думцы, а не тым, хто меў уладу. Невыпадкова прадмовы да выданняў «Кан'ектуры...» i «Зборнік пры­казак» звернуты не да князёў, а да вучоных: Бусерэцыя (рэктара Альтдорфскай акадэміі ў Германіі), Рэма Георгія (палітычнага i навуковага дзеяча 16— 17 ст. ў Норыкуме, сучасная Аўстрыя) i інш. Ва ўступным слове да выдання «Пошукі па Аўзонію» ён звяртаецца да вучонага Посція, галоўнага прыдворна­га ўрача 16 ст. Рэйнскага Пфальца (Баварыя). Апошнюю працу Р. рыхтаваў разам са сваім сябрам, нямецкім юрыстам i паэтам К. Рытэрсгузіусам, якому прысвяціў хвалебныя вершы.

Кола навуковых інтарэсаў Р. было вельмі шырокае. Дыялектыка старажытнагрэчаскіх філосафаў Геракліта, Эмпедокла, Арыстоцеля i тагачасных (Ф.Бэкана) служыла яму апорай для вывадаў пра ўдасканаленне чалавецтва. Шырокія веды ў галіне гісторыі, літаратуры, міфалогіі, моў характэрныя для яго прац розных гадоў. Р. схіляўся да матэрыялістычнага тлумачэння з'яў прыроды (напр., гук тлумачыў як дрыжанне паветра). Пытанне пра паходжанне жыцця i ўзнікненне свету выклікала ў яго сумненне: ён верыў у «Богатворца», але адначасова выказваў думку, што сама прырода — стваральнік свету.

Р. меў цесныя сувязі з прыхільнікамі левага крыла Рэфармацыі — арыянамі. Блізкасць да Віленскага евангелічнага сінода не зрабіла яго свяшчэннаслужыцелем. Розум быў той святыняй, якую ён бясспрэчна прызнаваў i якой пакланяўся. Ён ненавідзеў войны, жорсткасць i кровапраліцце, выступаў суп­раць прыгнёту сялян, быў глыбока ўпэўнены, што ўсе народы дастойныя павагі. Лічыў, што неабходне вывучаць усе мовы свету як неад'емную частку чалавечай культуры, бо ў моўнай абалонцы захоўваецца «сок i ядро» народ­ней мудрасці — прыказкі i прымаўкі. Больш за ўсё ён любіў скарбніцу сармацкай гаворкі, пад якой разумеў сям'ю славянскіх моў. Ён бачыў у роўнасці славян агульнасць гістарычнага лёсу, нацыянальнага характе­ру i мовы. Глыбока i ўсебакове адукавены гуменіст, Р. ў сваіх выказвеннях рессейвеў у сучаснікаў сумненні адносне будучаге росквіту культуры, лічыў, што невуке певінне быць даступнея ўсім, незалежна ад паходження. Сваю Радзіму Р. называў Лейкаресіяй, г. зн. Бёларуссю ("лейкос" у перакладзе з грэчаскей мовы — «бе­лы»).

 

Літ.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 89.

Я.І.Парэцкі.