БАРЭЙКА Юзаф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 482 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАРЭЙКА Юзаф

(1729—1762)

 

Прафесар красамоўства Віленскай шляхецкай калегіі, перакладчык Цыцэрона на польскую мову. Месца нараджэння невядома. У 1763 у Вільні выйшла яго праца «Навука пра красамоўства» (выходзіла двойчы), якая складалася з трох самастойных частак: свабоднага выкладання рыторыкі Цыцэрона, разважанняў пра карысць, што прыносіць моладзі вывучэнне красамоўства, i падборкі ўзорных прамоў дзяржаўных дзеячаў Рэчы Паспалітай. Асновы красамоўства выкладзены Б. уперамежку з разважаннямі пра значэнне i мэты навучання i выхавання, пра ролю настаўніка, месца навукі ў жыцці грамадства, неабходнасць палітычных рэформ. 3 роспаччу гаварыў пра заняпад Рэчы Паспалітай. Глыбока ўсведамляючы неабходнасць выхаду духоўнай культуры Рэчы Паспалітай са стану дэпрэсіі, лічыў за неабходнае павышаць ролю навукі ў жыцці грамадства, гаварыў пра непазбежнасць рэформ. У канцы кнігі заклікаў моладзь настойліва авалодваць ведамі, бо гэта дасць магчымасць з часам упарадкаваць дзейнасць сеймаў i сеймікаў i іншых дзяржаўных органаў, умацаваць міжнародны аўтарытэт Рэчы Паспалітай. Усё гэта збліжае Б. з асветнікамі Беларусі i Літвы апошняй трэці 18 ст. Ідэі перадавых прадстаўнікоў грамадскай думкі па питан­иях народнай асветы, выхавання, навукі i культуры атрымалі далейшае развіццё ў асветніцкай ідэалогіі.

 

Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 128—129.