Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 52 госцяў анлайнБЕКЮ Аўгуст |
(3.5.1771 — 26.7.1824)
Урач, педагог. Нарадзіўся ў г. Гродна. Айчым польскага паэта Ю.Славацкага. Вучыўся ў Гродне i Кёнігсбергу. Скончыў Галоўную Віленскую школу (з 1803 — Віленскі імператарскі універсітэт), дзе ў 1789 атрымаў ступень
доктара філасофіі, у 1793 — доктара медыцыны. 3 1797 працаваў там віцэпрафесарам паталогіі, тэрапіі i фармакалогіі, з 1806 прафесар паталогіі, філасофіі, гігіены. У 1804 пасланы ў Шатландыю для даследавання прышчэпкі воспы. Вярнуўшыся адтуль, першы на Беларусі i ў Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. У 1807— 12 быў членам школьнай камісіі, у 1809 папячыцелем школ. Асноўныя свае працы па шпітальнай справе i гігіене друкаваў у часопісе «Dziennik Wileсski» («Дзённік Віленскі»). Удзельнік ліквідацыі тайнага патрыятычнага таварыства філаматаў у Віленскім універсітэце. Сярод абвінавачаных за прыналежнасць да філаматаў быў i А.Міцкевіч, які ў драматычнай паэме «Дзяды» вывеў Б. пад імем доктара, якога за непрыстойныя ўчынкі забівае маланка. Б. сапраўды загінуў ад удару маланкі. 7в.: 'O wakcynie ciii tak zwanej ospie krowiej. Wilno, 1803; Rozprawa doskonaіoњci szpitalow. Wilno, 1807; O porzadnem utrzymywaniu spitalуw. Wilno, 1807; O іaїeniu medycyny z chirurgia^ Wilno, 1817.
Літ.: Bielinski J . Uniwersytet Wilenski (1579—1831). T. 1—2. Krakow, 1899— 1900. |