Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 51 госцяў анлайнБЕРАНТ (Berendt) |
(Berendt) Андрэй (1734—1805)
Дзеяч рымскакаталіцкай царквы на Беларусь У маладыя гады прыбыў у Вільню i тут у 1754 уступіў у ордэн езуітаў. Быў настаўнікам у школах езуітаў у Навагрудку, Мінску, прафесарам філасофіі i матэматыкі ў Полацку. Пасля ліквідацыі ордэна езуітаў (дата ?) застаўся ў Мсціславе прыходскім ксяндзом. Адсюль С.І.БогушСестранцэвіч перавёў яго ў Магілёў, наблізіў да сябе i прызначыў канонікам толькі што арганізаванага магілёўскага капітула. У далейшым Б. фактычна кіраваў епархіяй. Пасля ўвядзення БогушаСестранцэвіча ў сан мітрапаліта быў прызначаны ў 1797 генеральным вікарыем, а затым магілёўскім епіскапамсуфраганам. За год да смерці пакінуў справы i жыў у вёсцы. |