БЖАЗОЎСКІ (Brzozowski) Тадэвуш

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 48 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
13.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.4%BELARUS BELARUS
1.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%GERMANY GERMANY
1.4%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЖАЗОЎСКІ (Brzozowski) Тадэвуш

Тадэвуш [24.10.1749— 24.1(5.2). 1820]

 

Дзеяч каталіцкай царквы, генерал ордэна езуітаў (з 1805), педагог. Нарадзіўся ў Польшчы. Уступіў у ордэн у 1765. Вывучаў мовы, філасофію i прыродазнаўчыя навукі ў езуіцкіх школах у Слуцку i Нясвіжы, скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1775). Быў настаўнікам у ваяводскай школе ў Мінску. У 1782 перасяліўся ў Полацк, дзе выкладаў у езуіцкім навіцыяце, займаўся перакладамі, стаў вядомы як прапаведнік. 3 1797 сакратар, з 1802 асістэнт ордэна. Узначаліўшы ордэн пасля смерці Г.Грубера, Б. працягваў яго палітыку актыўнага пашырэння ўплыву езуітаў у Расіі i прапаганды каталіцызму шляхам утварэння новых i ўмацавання існуючых місій, калегій, навучальных устаноў ордэна, для чаго выкарыстоўваў пэўныя сімпатыі да езуітаў ва ўрадавых колах (А.К.Разумоўскі, А.М.Галіцын) i езуіцкай партыі ў Пецярбургу (сардзінскі пасланнік i публіцыст Ж. дэ Местр, блізкі да Аляксандра I сенатар А.І.Ілінскі i інш.). У выніку яго намаганняў у 1808 з Пінска ў Полацк былі перенесены астанкі езуіта А.Баболі, закатаванага ў 1657 казакамі. Вяршыняй поспехаў Б. было ўтварэнне ў 1812 Полацкай езуіцкай акадэміі i вывядзенне наву­чальных устаноў з падпарадкавання Віленскай навучальнай акрузе. У час Айчыннай вайны 1812 езуіты трымаліся падкрэслена лаяльна: Б. пераехаў з Полацка ў Пецярбург, езуіцкія ўстановы ў Полацку, Віцебску, Оршы з набліжэннем французаў зачыняліся. Аднак з 1813 адносіны ордэна з расійскім урадам пагоршыліся. Б. адмовіўся стаць членам Біблейскага таварыства, куды па жаданні цара ўвайшлі многія праваслаўныя іерархі, а такса­ма каталіцкі мітрапаліт С.БогушСестранцэвіч. Пры аднаўленні ў 1814 ва ўсім свеце ордэна езуітаў Б. захаваў сваё месцазнаходжанне ў Пецярбургу. У снежні 1815 езуітаў выслалі з Пецярбурга, i цэнтральная адміністрацыя ордэна вярнулася ў Полацк, дзе Б. памёр. Неўзабаве пасля яго смерці 13(25).3.1820 быў прыняты закон аб высылцы езуітаў з Расіі.

 

Літ.: Wiadomosc o zyciu, pismach i smierci J.X.Tadeusza Brzozowskiego, generala jezuickego // Miesiecznik polocki. 1820. №2; Maistre J. de. Lettres et opuscules inedits. Т. 1—2. Paris, 1851.

Б.В.Антонаў.